бел. вучоны ў галіне палімерных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958). З 1958 на Мінскім з-дзе «Тэрмапласт» (з 1961 гал. інжынер). З 1963 уБел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па даследаванні ўплыву структуры і саставу палімераў на іх тэхнал. і фіз.-мех. характарыстыкі, распрацоўцы метадаў мадыфікацыі палімераў і атрымання кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
Тэарэтычныя асновы перапрацоўкі палімераў. Ч. 1—2. Мн., 1992—94 (разам з М.Р.Пракапчуком);
Создание композиционных материалов на основе термопластов методами физико-химической модификации. Мн., 1999 (у сааўт.);
Разлік і канструяванне пластмасавых вырабаў і форм. Ч. 1—3. Мн., 1999—2001 (разам з В.М.Каспяровіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБАЛАНО́ВІЧ Мікалай Апанасавіч (1848, Гродзенская губ. — 10.11.1918),
гісторык-візанцініст. Магістр. гісторыі (1873). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, з 1873 узначальваў там кафедру агульнай грамадзянскай гісторыі. У 1886—92 рэдактар час. «Церковный вестник». Асн. яго твор — «Візантыйская дзяржава і царква ў XI ст.» (1884), дзе на асновегрэч., лац. і ўсх. крыніц разглядаліся праблемы візант. адміністрацыі, суда, войска, царквы, мясц. кіравання, быў першай працай урас. візанціназнаўстве. Сярод інш. прац найб. значныя: «Візантыйская навука і школы ў XI ст.», «Рэлігійны характар барацьбы асманскіх туркаў з грэка-славянскім светам», «Палітыка турэцкага ўрада ў адносінах да хрысціян і іх рэлігій», «Галілей перад судом рымскай курыі», «Раздзяленне цэркваў пры патрыярху Міхаіле Кіруларыю».
Створана ў 1960 як Слуцкая ф-камаст. вырабаў на аснове арцелі «1 Мая» (засн. 1936) уг. Слуцк Мінскай вобл., з 2000 сучасная назва. Асн. прадукцыя: вырабы ручнога пераборнага ткацтва (сталовыя, чайныя, гасціныя і інш. камплекты, посцілкі, накідкі на крэслы, канапы, паясы і інш.), страчавышытыя бялізнавыя вырабы, сувенірныя лялькі. Уклад у развіццё нар.маст. промыслаў зрабілі ткачыхі Г.Лешчанка, Т.Пацыкайлік, вядучы мастак А.Ісакова, вышывальшчыцы Г.Бадыль, М.Глобаж. Да пач. 1990-х г. працавалі ткацкія ўчасткі ў вёсках Чырвоная Дуброва, Семежава Капыльскага р-на, участак лозапляцення ў в. Вынісцы Слуцкага р-на.
Плеценыя вырабы з лазы Слуцкага прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРО́ІДЫ,
клас біялагічна важных прыродных злучэнняў, уаснове структуры якіх ляжыць шкілет насычанага вуглевадароду цыклапентанпергідрафенантрэна. Пашыраны ў прыродзе. Асн. кірунак біяхім. эвалюцыі С. — іх спецыялізацыя ў якасці біял. рэгулятараў. Падзяляюць на стэрыны, вітаміны групы D, жоўцевыя кіслоты і спірты, стэроідныя алкалоіды (напр., галарымін), стэроідныя сапаніны (напр., дыгітанін), стэроідныя гармоны (андрагены, кортыкастэроіды, эстрагены), сардэчныя гліказіды (напр., страфанцін).
Здольнасць да біясінтэзу С. найб. выяўлена ў вышэйшых пазваночных. Насякомыя атрымліваюць С. з кормам (не выпрацоўваюць). Палавое размнажэнне некат. ніжэйшых грыбоў індуцыруецца таксама С. Прыгнечванне біясінтэзу С. парушае цвіценне вышэйшых раслін. С вылучаюць са спіннога мозга і жоўці буйн. раг, жывёлы, шчолачнага гідралізату дражджэй, адходаў цэлюлозна-папяровай прам-сці. Выкарыстоўваюць гал. чынам у медыцыне (лек. сродкі, гармоны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
даследаванне, якое праводзіцца экспертам у парадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам, для ўстанаўлення па матэрыялах крымін., цывільнай або гасп. справы фактычных даных і акалічнасцей. Падставай для правядзення С.э. з’яўляецца пастанова асобы, якая вядзе следства або дазнанне, пракурора, вызначэнне суда. У працэсе С.э. на асновеспец. ведаў, неабходных для экспертызы па канкрэтнай справе, устанаўліваюцца факты, акалічнасці. С.э. вызначаецца пытаннямі, якія ставяць следчы або суд. Аб’ектам С.э. могуць быць рэчавыя доказы, месца здарэння, параўнальныя ўзоры і г.д. С.э. праводзіцца з дапамогай пэўных прыёмаў, з выкарыстаннем розных тэхн. сродкаў, з улікам прадмета экспертызы. Адрозніваюць экспертызы крыміналістычныя, мед. і псіхіятрычныя (гл.Судова-псіхіятрычная экспертыза), біял., фін.-эканам., аўтатэхн., пажарна-тэхн., буд. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПАДЗЕ́ННЯУ МЕ́ТАДу ядзернай фізіцы,
метад эксперым. даследаванняў, які на аснове выкарыстання супадзенняў схем дазваляе ўстанаўліваць часавыя залежнасці розных падзей. Напр., пры вывучэнні элементарных актаў ядз. узаемадзеянняў адным з асн. метадаў вызначэння ўстанаўлення паслядоўнасці з’яўлення другасных часціц і гама-квантаў з’яўляецца рэгістрацыя адначасовасці эл. сігналаў, што паступаюць ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў. С.м. дазваляе істотна зменшыць уплыў фонавых сігналаў на рэгістрацыю ядз. узаемадзеянняў. С.м. у метралогіі — адзін з метадаў параўнання з мерай, дзе рознасць паміж вымеранай велічынёй і велічынёй, што ўзноўлена мерай, вымяраюць па супадзеннях адзнак на шкалах ці перыяд. сігналаў. Напр., вызначэнне частаты перыяд. працэсу з дапамогай страбаскапічных прылад; вымярэнне даўжыні адрэзка штангенцыркулем з ноніусам, якое грунтуецца на супадзенні адзнак на шкалах штангенцыркуля і ноніуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РЫ (англ. tory),
палітычная партыя ў Вялікабрытаніі ў канцы 17 — сярэдзіне 19 ст. Узнікла ў 1670—80-я г. як групоўка прыхільнікаў абсалютызму, да сярэдзіны 18 ст. канчаткова склалася як партыя зямельнай арыстакратыі і вярхоў духавенства, разам з вігамі стала адной з 2 вядучых партый брыт.двухпартыйнай сістэмы. З 1780-х г. да 1830 прадстаўнікі Т. няспынна панавалі ў парламенце і ўзначальвалі ўрады краіны. Становішча Т. падарвалі хлебныя законы 1815 і праведзеная ў 1832 вігамі парламенцкая рэформа, якая дала доступ у парламент прамысл. буржуазіі. У выніку вострай унутрыпарт. барацьбы ў сярэдзіне 19 ст. старая партыя Т. фактычна распалася, на яе аснове сфарміравана Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, за членамі якой захавалася неафіц. назва «торы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЭ́ЦКАЯ МО́ВА,
адна з цюркскіх моў (агузская група); мова туркаў. Афіц. мова Турцыі, Кіпра (разам з грэчаскай мовай). Пашырана ў Румыніі, Расіі, Іране, Іраку, Сірыі, Грэцыі, Югаславіі, Балгарыі. Мае 2 групы дыялектаў: анаталійскія (паўд.-зах., сярэднеанаталійскі, усх., паўн.-ўсх., паўд.-ўсх., кастамунійскі); балканскія і румелійскія (баснійскі, адакалійскі, відынскі, радопскі, македонскі, эдырнскі). Т.м. ўласцівы: у фанетыцы — развіты сінгарманізм, у марфалогіі — аглюцінацыя, своеасаблівыя формы дзеепрыметніка, стараж. імя дзеяння. Першыя пісьмовыя помнікі выкананы араб. графікай (13 ст.), з 1928 алфавіт на аснове лацінскага. Літ. мова склалася ў сярэдзіне 19 ст.
Літ.:
Кононов А.Н. Грамматика современного турецкого литературного языка. М.; Л., 1956;
прадукты полімерызацыі фторарганічных злучэнняў. Агульная формула [(-CH2CF2-)x = (-CF2CFR-)y]n. Адрозніваюць карба- і гетэраланцуговыя Ф. Найб.прамысл. выкарыстанне маюць карбаланцуговыя Ф. на аснове вінілідэнфтарыду — гал. чынам супалімеры з трыфторхлорэтыленам, гексафторпрапіленам і інш. Гетэраланцуговыя Ф. маюць складаны сінтэз.
Мал. м. ад 10 тыс. да 1 млн., шчыльнасць 1800—1900 кг/м³. Раствараюцца ў кетонах, складаных эфірах, не раствараюцца ў вуглевадародах, не набракаюць у вадзе. Асаблівасць Ф. — спалучэнне высокай цеплаўстойлівасці з хім. устойлівасцю да розных агрэсіўных асяроддзяў у шырокім інтэрвале т-р; маюць таксама добрыя фіз.-хім. ўласцівасці (газанепранікальнасць, неўзгаральнасць і інш.). Выкарыстоўваюцца пераважна ў вытв-сці розных ушчыльняльнікаў, якія эксплуатуюць пры т-ры вышэй за 200 °C, мембран, газатканых матэрыялаў.
англійскі фізікахімік; адзін са стваральнікаў тэорыі ланцуговых рэакцый. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1929) і яго прэзідэнт (1955—60). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Бейліёл-каледж Оксфардскага ун-та (1924), дзе працаваў з 1921 (з 1937 праф.). З 1964 у Імперскім каледжы навукі і тэхналогіі (Лондан). Навук. працы ў галіне хім. кінетыкі. Выявіў механізм гамагеннага монамалекулярнага раскладання многаатамных малекул, з’явы мяжы ўзгарання вадароду ў сумесі з кіслародам і растлумачыў іх на аснове тэорыі ланцуговых рэакцый. Вывучаў працэсы росту бактэрый у пажыўных асяроддзях, выявіў залежнасць скорасці росту клетак ад наяўнасці ў навакольным асяроддзі вуглякіслага газу, амінакіслот і інш. Нобелеўская прэмія 1956 (з М.М.Сямёнавым).