Адры́на ’будынак для сена, саломы, хлеў’ (Арх. ГУ, Янк. I), ’халодная пабудова, у якой захоўваюцца вазы, сані, сельскагаспадарчы інвентар’ (Янк. Мат., Сцяшк., Сцяшк. МГ), адрынь (Федар. VI), адрынец (Нас.), укр.одрина, рус.одрина ’тс’. Ці гэтыя словы звязаныя з прасл.одръ ’ложа, памост’? Гл. адзёр. Адрына мае звужаны арэал пашырэння. Гэта інавацыя або запазычанне з невядомай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел.декретъ ’вызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус.декре́т (< ням.Dekret < лац.dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск.dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўтара́ць ’гаварыць ці рабіць яшчэ раз тое самае’, ’поўнасцю узнаўляць’ (ТСБМ). Укр.повторя́ти, рус.повторя́ть, польск.powtarzać, балг.повтарям. Да прасл.po‑vьtoriti < vъtorъ ’другі’, этымалогію якога гл. у артыкуле паўтара́. Сюды ж паўторны ’другі, у другі раз’, ’паўтаральны’ (Нас., ТСБМ), паўтара́ка ’асоба, няспрытная на размовы, якая часта перапытвае і паўтарае словы таго, з кім гаворыць’ (КЭС, лаг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турбуле́нтны ‘бурлівы, бурны, хаатычны, віхравы (рух часцінак вадкасці, газу)’, турбуле́нцыя ‘віхравы, хаатычны рух часцінак (газу, вадкасці)’ (ТСБМ). Запазычаны з польскай (абодва словы) ці з рускай (турбулентны) мовы, у якія слова прыйшло з англ. ці франц.turbulent ‘тс’; апошнія паходзяць ад лац.turbulentus ‘бурлівы, бязладны, неспакойны’, якое з turbō ‘віхор, вір’, ‘кола’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 732; ЕСУМ, 5, 679).