1.што і чаго. Налажыць, узваліць што-н. на каго-, што-н.
Н. камень на дзежку з агуркамі.
Н. сучча на агонь.
2.перан., што на каго (што). Ускласці на каго-н. многа работы, абавязкаў.
Н. усю работу на аднаго.
3.чаго. Накідаць у беспарадку многа чаго-н.
Н. кучу дроў.
4.безас., што і чаго. Напа́даць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.).
Наваліла снегу за ноч.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-чаго. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці.
Наваліла (безас.) народу на сход.
|| незак.нава́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).
|| наз.нава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 3 знач.), нава́льванне, -я, н. (да 1—3 знач.) інава́л, -у, м. (да 1 і 3 знач.; спец.).
Навал вугалю.
|| прым.нава́лачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.) інава́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).
Навалачны пункт.
Навальны спосаб пагрузкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СЕ́ЛЬСКАЯ АРХІТЭКТУ́РА,
праектаванне і буд-ва жылых дамоў, культ.-быт. і вытв. памяшканняў, арг-цыя і добраўпарадкаванне тэрыторыі ў сельскай мясцовасці. Развіццё С.а. залежыць ад сац.-эканам. ўкладу грамадства, нац.-быт. традыцый, прыродна-кліматычных і экалагічных умоў. З часоў сярэдневякоўя на Беларусі гістарычна склаліся гал. тыпы сельскіх паселішчаў — вёска, слабада, сяло, хутар. Асн. элемент планіроўкі — сял.сядзіба. Асн. тыпам жылля была 4- і 5-сценная хата з глінабітнай або драўлянай падлогаю і саламянай страхою. Каля хаты размяшчалі гасп. будынкі (аборы, адрыны, варыўні, гумны і інш.). Асн.буд. матэрыялы: дрэва, камень, цэгла, саман. Важная роля ў маст. аздабленні будынкаў належала разьбе архітэктурнай. Рысы С.а. мелі таксама культавыя будынкі (капліцы, званіцы і інш.). У 1-й пал. 20 ст. ў сельскім буд-ве пашыраны культ.-быт. (клубы) і вытв. будынкі (жывёлагадоўчыя фермы, збожжасховішчы і інш.), дамы з 2—3 пакоямі і кухняй-сталовай. У Вял.Айч. вайну на Беларусі разбурана і спалена 9200 вёсак. У пасляваен. гады многія з іх адноўлены ці пабудаваны новыя. У 1970-я г. распрацавана комплекснае буд-ва паводле генпланаў, асновай якіх сталі раённыя планіроўкі. Тэрыторыя пасёлкаў падзялялася на жылую і вытв. зоны (аддзеленыя сан. ахоўнай зялёнай паласой), звязаныя трансп. і пешаходнымі камунікацыямі. У асобных гаспадарках эксперыментаваліся розныя варыянты і прыёмы арх.-планіровачнай арг-цыі жылых пасёлкаў, вытв. комплексаў, інж. абсталявання, тыпы жылых дамоў, кватэр і аб’ектаў культ.-быт. прызначэння. Паводле эксперым. праектаў забудаваны цэнтр. сядзібы калгасаў і саўгасаў: у вёсках Верцялішкі (арх. В.Емяльянаў, Г.Заборскі і інш., Дзярж. прэмія СССР 1971), Сарачы (арх. Заборскі), Сноў (арх. З.Озерава і інш.), Малеч (арх. Н.Нядзелька, У.Сакалоўскі і інш.), Зашыр’е Ельскага р-на Гомельскай вобл. (арх. Емяльянаў, П.Рудзік і інш.), Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. (арх. Г.Бяганская, А.Калніньш) і інш. Сельскія пасёлкі маюць арх.-планіровачнае вырашэнне, выгоды і добраўпарадкаванне як гарадскія пасёлкі. Жылую забудову складаюць 2—4-павярховыя шматкватэрныя дамы сядзібнага тыпу (пас.Жамчужны, вёскі Астрамечава Брэсцкага р-на, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. і інш.). Значна палепшаны тыпавыя праекты сельскіх жылых дамоў і грамадскіх будынкаў. Паводле індывід. праектаў пабудаваны шэраг клубных будынкаў, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, дзіцячых дашкольных устаноў, школьных будынкаў, камбінатаў быт. абслугоўвання і інш. З узбуйненнем гаспадарак, выкарыстаннем разнастайных буд. матэрыялаў, канструкцый, прагрэс.тэхнал. працэсаў, з паляпшэннем умоў с.-г. працы шырока вялося буд-ва аб’ектаў с.-г. прызначэння (жывёлагадоўчыя і птушкагадоўчыя фермы, карпусы кармацэхаў, майстэрні, склады, збожжасховішчы, сянажныя і воданапорныя вежы і інш.), якія арганічна звязаны з архітэктурай населеных месцаў і ландшафтам прыроднага асяроддзя. Узаемасувязь вытв. і сялібнай зон ажыццяўляецца на аснове адзінага маштабу, суразмернага з ландшафтнымі элементамі тэрыторыі. Кантраст верт. вышынных аб’ёмаў (сянажныя і воданапорныя вежы) і гарыз. падоўжаных жывёлагадоўчых будынкаў стварае выразнае арх. аблічча забудовы вытв. зоны (комплекс птушкафабрыкі ў в. Бабінічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл.). Чляненне фасадаў сценавымі панэлямі, выкарыстанне стужачнага шклення надаюць будынкам рысы прамысл. збудаванняў. З 1970-х г. узводзілі буйныя жывёлагадоўчыя комплексы з адм.-быт. карпусамі і добраўпарадкаванай тэрыторыяй, ствараліся буйнагабарытныя блакіраваныя памяшканні. У аснове планіроўкі комплексаў — прынцып функцыян. заніравання. Для С.а. 1980-х г. характэрна буд-ва аграпрамысл. комплексаў і аб’яднанняў. Створаны буйныя шматфункцыян. зоны вытв. прызначэння, аналагічныя прамысл. вузлам у гарадах з выкарыстаннем разнастайных буд. матэрыялаў (дрэва, прыродны камень, керамічная плітка, шкло, пластмасы і інш.). У 1990-я г. тэмпы жыллёвага буд-ва на вёсцы значна знізіліся, увага аддавалася асобным аб’ектам сац. прызначэння (бальніцы, школы і інш.). Вядучая арг-цыя па праектаванні сельскага буд-ва — унітарнае прадпрыемства Дзіпрасельбуд. Гл. таксама Жыллё, Народнае дойлідства, Драўлянае дойлідства.
Літ.:
Соколовский В.Э., Алимов Р.Н. Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979.
Да арт.Сельская архітэктура. Комплекс птушкафабрыкі ў вёсцы Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобл.Да арт.Сельская архітэктура. Цэнтральная сядзіба калгаса ў вёсцы Сарачы Любанскага раёна Мінскай вобл.
1. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю. З хлява вывезлі на поле гной. З грубак, з лазні і з кухні вынасілі вёдрамі.. попел.Нядзведскі.Здаецца, не стрывае камень, а .. [чалавек] за свой кароткі век і горы вынасіць рукамі...Дубоўка.
2. Пранасіць дзіця да родаў. [Валя да Любы:] — Цяпер я цябе зусім адчуваю, ты свайго сына вынасіла ўсёй сваёй душой...Чорны.
3. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.
4. Пранасіць некаторы час. Выносіць касцюм пяць гадоў.
5.перан. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці. Выносіць ідэю. □ Вынасіў дзед Талаш, як маці дзіця, сваю неспакойную думку.Колас.Чудзін здаваўся.. [Маі] тым героем, каго яна вынасіла ў дзявочых марах, вычытала ў сотнях кніжак, падгледзела крадком у фільмах.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў.Якімовіч.// Пазнаёміцца, разглядаючы прадмет за прадметам. За дзень звяно ў сталіцы На вуліцах і пляцах Агледзела святліцы, Тэатры і палацы.Аўрамчык.
3. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае. Назаўтра раніцай агледзеў.. [Максімку] дворнік і выгнаў мятлою вон.Якімовіч.
4. Абследаваць, вызначыць стан здароўя арганізма або асобнага органа шляхам агляду, выслухвання і пад. Устрывожаная,.. [Граноўская] агледзела нагу. Рана была невялікая.Гурскі.
5. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць. Агледзеў іх [будынкі] Антось, падправіў І шулы новыя паставіў У гнілы паркан.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блок1, ‑а, м.
Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.
[Англ. block.]
блок2, ‑а, м.
Аб’яднанне дзяржаў, палітычных партый, груповак для сумесных дзеянняў. Ваенны блок. Блок камуністаў і беспартыйных.
блок3, ‑а, м.
1. Частка якой‑н. пабудовы, прылады, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей, элементаў. Блок цыліндраў. Блок матора. □ [Максім:] — Сам жа [Косця] прасіў паказаць будаўніцтва суцэльнымі блокамі.Грамовіч.
2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы камень у выглядзе вялікай цагліны. Пустацелы блок. Шлакабетонны блок.
3. Комплекс будынкаў, якія маюць аднолькавае прызначэнне. Блок цэхаў жалезабетонных вырабаў. Хірургічны блок. Лагерны блок. □ Блокамі называюць баракі. Іх дзесяткаў чатыры, усе выходзяць тарцамі на адзіную вуліцу.Карпюк.
[Фр. bloc — аб’яднанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
1. Едучы, наткнуцца на каго‑, што‑н. Наехаць на камень. □ Танк зароў, наехаў на пліту гусеніцай і крутануўся.Лужанін.// Едучы, сустрэць каго‑н. Чубара аклікнулі адразу, як ён наехаў на пост.Чыгрынаў.
2. Прыехаць у вялікай колькасці. Гасцей наехала поўная хата. □ Партызаны ўзялі шмат трафеяў і зніклі ў невядомым напрамку, а ў Вяшэйку наехала шмат карнікаў.Курто.
3. Прыехаць знянацку, раптам. Ужо змяркалася, а дзядзькі Цімоха не было.. Я вельмі баяўся, хаця каб ён не наехаў, пакуль мы паглядзім [склеп].Баранавых.
4.перан.Разм. Ссунуцца са свайго месца, засланіўшы сабой што‑н. Шапка наехала на вочы. □ На роўным высокім ілбе.. [Шаманскага] збягаліся маршчынкі, бровы выгнуліся дугой, а густыя чорныя, прычэсаныя ўгору валасы наехалі на лоб.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прані́клівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які глыбока і правільна разгадвае, разумее што‑н.; здагадлівы, прадбачлівы. Потым заўсёды праніклівыя і здагадлівыя дзяўчаты нечакана абвясцілі, што Шапятовіч ажаніўся.Шамякін.Праніклівы Ёсіп прадчуваў нешта нядобрае ў адначаснай грубасці і гэтай іранічнай ласкавасці Аніса.Дуброўскі.// Назіральны, пільны, дапытлівы (пра вочы, погляд і пад.). Вочы праніклівыя. Здаецца, яны бачаць навылёт.Сабаленка.Цяжкім праніклівым позіркам Аляксей зірнуў на сержанта і чамусьці паверыў, што ён не падвядзе.Мележ.
2. Вельмі моцны, які быццам пранікае ўнутр. Пераскокваючы з каменя на камень, яшчэ журчалі гаманлівыя талыя раўчукі, сырая зямля абдавала праніклівай стынню.Ракітны.
3. Які змяшчае ў сабе глыбіню пачуццяў, праўдзівы, шчыры. Глыбокім веданнем сялянскага жыцця напоўнены праніклівыя радкі Каліноўскага аб рэкрутах.Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́рап, ‑а; мн. чарапы, ‑оў; м.
1. Шкілет галавы пазваночных і чалавека. Трапіўся б, скажам, на дарозе воўк (а іх тут багата зімою цягаецца), — Федзя адразу раскроіў бы яму чэрап і прыцягнуў у сяло.Ваданосаў.У супрацьлеглым канцы паляны мы знаходзім чэрап лася з пазваночным хрыбтом і абгрызеную лапатку.В. Вольскі.// Паверхня, верхняя частка галавы. Рэдкія валасы ледзь прыхоўваюць вылыселы чэрап.Мурашка.
2.часцеймн. (чарапы́, ‑оў). Абломак, асколак разбітага глінянага, шклянога, фарфоравага і пад. посуду. [Максім Астаповіч] зняў з акна вазончык і вынес на двор.., разбіў аб камень пасудзіну, усім вільготным влепкам узяў з чарапоў зямлю з раслінай і пасадзіў у .. зямлю.Чорны.Калі Базылёва маці агледзелася і знайшла чарапы ад збана, яна ўсю віну ўзлажыла на Янку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́шча ’старадаўняя ручная зброя для кідання камянёў’ (ТСБМ). Укр.пра́ща, рус. ж. р. праща́, м. р. пращ, польск.proca, серб.-харв.пра̏ћа, славен.práča, балг.пра́ща, пра́щка ’тс’, макед.праќа ’прашча; рагатка’, ц.-слав.праща, пращица ’зложаны пятлёй рамень, вяроўка, куды кладуць камень, які кідаюць з вялікай сілай’, ст.-слав.прашта ’страмянны рамень’. Прасл.*por‑tja, якое ўзводзяць да per‑ ’біць’ (параўн. праць, Пярун) і лічаць роднасным рус.по́рок, ст.-рус.порокъ ’асадная машына для праломлівання сцен’ (Мее, Études, 398), што адпавядае о́парак, во́парак ’прашча’ (Скарбы). Мацэнаўэр (LF, 13, 189 і наст.) параўноўвае яшчэ з літ.pùrtyti, pùrtau ’трэсці’, але Фасмер (3, 356) лічыць гэта параўнанне неапраўданым. Куркіна (Этимология–1975, 21–23) першасным значэннем лічыць ’страмянны рамень, рамень для прымацавання хамута’ і ўзводзіць да этымалагічнага гнязда *sper‑ ’вярцець, матаць’. Паводле ESJSt (12, 698), запазычана са ст.-слав.прашта, пра што сведчыць і адсутнасць дыялектнай фіксацыі ў Беларусі.