груд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Невялікая горка, узгорак. У лесе неяк адразу павесялела, а на пясчаных грудах зноў заззяў верас. С. Александровіч. Пры шумнай рацэ, на пакацістым грудзе, Паставілі Ноўгарад Рускія людзі. Лужанін.
2. Сухая сенажаць, сухадол. З гэтага боку мястэчка пачыналіся паплавы, найбольш груд, а месцам прыбалочаныя. Чорны.
3. Тое, што і груда (у 1 знач.). З двух грузавікоў у вялікі груд згружаюць цэглу. Шамякін.
4. Абл. Куча галля, хворасту; лоўж. Пад зацішным кустом або ў грудзе ламачча вывела на свет першы вывадак даўгавухая рыжая зайчыха. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заўзя́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які пастаянна і з захапленнем займаецца чым‑н., аддаецца чаму‑н. Заўзяты паляўнічы. Заўзяты балельшчык. □ [Кузьма] быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой. Шамякін.
2. Напорысты, упарты. У сяле добра помнілі: быў у .. [Шкробатаў] некалі сын, Радзівон, упарты, заўзяты. Мележ.
3. Які выконваецца, вядзецца старанна, з захапленнем, з запалам; упарты, напружаны. Заўзятая праца. □ Саша вяла нейкую заўзятую гутарку з Жарнавіком і не пачула, што сказаў Малашкін. Пестрак. Мы выйшлі на двор і ўбачылі заўзятую бойку двух шпакоў у паветры. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канчатко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны. Канчатковае рашэнне. Канчатковы вывад. □ Канчатковай канструкцыі касмічнай ракеты яшчэ не было. Гамолка. // Які з’яўляецца завяршэннем або ажыццяўленнем чаго‑н. Канчатковая мэта. Канчатковы вынік. □ Выканаў тут ён [Гукай] акон свой Апошні, часовы — заўтра адгэтуль ён пойдзе На штурм канчатковы. Куляшоў. Вечар і ноч прайшлі ў канчатковай падрыхтоўцы абароны. Брыль.
2. Даведзены да канца, поўны. Канчатковая перамога. □ Шчаслівая немка давяла свядомасць гэтых двух чалавек да канчатковай яснасці, быццам толькі цяпер іх вочы да канца раскрыліся на тое, што адбылося за ўсе гэтыя дні. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праго́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прагнаць (у 2 знач.).
2. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць жывёлу. Новае гумно адгарадзілі ад старога, выгарадзілі прагон да яго. Чорны. // Такая ж дарога без агароджы, выган. Прычыніў хлеў і пагнаў каня ў вуліцу, а адтуль на прагон. Галавач.
3. Палоса, доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.
4. звычайна мн. (праго́ны, ‑аў). Павёрстная аплата за праезд на паштовых, а таксама аплата казной праезду па чыгунцы афіцэраў і цывільных чыноўнікаў у дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак., каго-што.
1. Расставіць або разлажыць па месцах, у пэўным парадку. Сабраўся Калістрат галіцца, На століку прылады размясціў І — на табе! — люстэрачка ўпусціў. Корбан. Слава гаспадаром хадзіў па пакоі, прымяраючы, як лепш, размясціць экспанаты. Жычка. // Знайсці, даць кожнаму месца. Калгасны статак, які налічваў не больш двух дзесяткаў кароў і цялят, можна было размясціць і па хлявах калгаснікаў... Васілевіч. У вёску іх прапусцілі толькі хвілін праз сорак. Вусаты старшына размясціў партызан у дзвюх крайніх хатах. Асіпенка.
2. Размеркаваць паміж многімі (асобамі, арганізацыямі). Размясціць заём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
egzemplarz
м.
1. экзэмпляр; асобнік;
w dwóch ~ach — у двух экзэмплярах (асобніках);
2. прадстаўнік; экзэмпляр; узор;
ciekawy egzemplarz motyla — цікавы экзэмпляр матыля;
egzemplarz autorski — аўтарскі экзэмпляр;
egzemplarz okazowy — абавязковы экзэмпляр;
egzemplarz sygnalny (próbny) — сігнальны экзэмпляр
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ганабо́лі ’буякі’, ганабо́льнік ’дурнічнік’ (Шатал.). Параўн. яшчэ бел. назвы для Vaccinium uliginosum L.: п’яніцы, дурніцы, дурава, пʼянішніца, а галоўнае, галаваболь (гл. Кіс.). Ва ўкр. мове: безголов, буян, дурнопьян, дурниця, дурнина і, галоўнае, болиголов (гл. Макавецкі, Sł. botan.). Нягледзячы на тое што ў рус. мове дакладная адпаведнасць бел. слову — гонобо́ль (гл. Фасмер, 1, 437; варыянты: гонобо́бель, гоно́бель, гонобо́б, гонобо́й), якое Фасмер (там жа) лічыць магчымым табуістычным словам (’гонит боль’) з пазнейшымі эўфемістычнымі трансфармацыямі, зыходзіць, мяркуем, трэба з *головоболь: дысіміляцыяй плаўных л — л і двух губных в — б узнікла спачатку штосьці тыпу *гоновоболь, а потым гаплалогіяй *гоноболь. Іначай Махэк, Slavia, 23, 1954, 65. Не пераконвае Шанскі (1, Г, 127–128), які, прымаючы дысіміляцыйныя працэсы, зыходзіць ад прыметніка голубой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Като́ры ’каторы’. Параўн. ст.-бел. который (у Скарыны). Рус. кото́рый, ст.-укр. которы(и), котры(и) ’тс’, укр. кото́рий, котри́й, ст.-слав. которъ, которыи, котерыи, балг. ко́трий, котри́, серб.-харв. koteri, kotori (дыял.), славен. koteri, славац. koterý, kolorý, kotrý, в.-луж. kotry, н.-луж. kótary. Прасл. *koterъ(jь), *kotorъ(jь). Слав. формы працягваюць утварэнні яшчэ і.-е. часу (і.-е. *ku̯o‑ter‑o‑, ад пытальнага займенніка *ku̯o (таго, што ў прасл. *kъjь ’які’) з суфіксам вышэйшай ступені ‑ter‑. Роднаснымі формамі лічацца літ. katràs ’які (з двух)’, kataràs, ст.-інд. kataras ’тс’, ст.-іран. katāra‑, ст.-грэч. πότερος, κότερος і інш. Гл. Фасмер, 2, 353–354; Трубачоў, Эт. сл., 11, 201–202.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́га 1 ’льдзіна на рацэ’ (ТСБМ, Яруш., Сержп. Пр., Сцяшк., Мат. АС, Гарэц., Грыг., Бяльк., Яшк., ТС, Ян., Янк. II, Касп., Нас.). Укр. крига, рус. (зах. і паўдн.) крыга ’тс’. Польск. kryha запазычана з беларускай мовы, славац. kryha — з украінскай. Фактычна беларуска-ўкраінская інавацыя. Да прасл. ьkra ’тс’, якое атрымала суфіксацыю ‑iga, што дало ьkr‑iga. Гл. SP, 1, 66. Параўн. Слаўскі, 3, 41–42.
Кры́га 2 ’пала ў кажусе’ (ЭШ). Параўн. крыга 3 (гл.).
Кры́га 3 ’рыбалоўная снасць у выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Рам., Дэмб. 1, Крыв., Янк. I, З нар. сл., Маш., ТС, Ян.). Ст.-бел. крига, крыга ’прылада для лоўлі рыбы’. Запазычанне з с.-в.-ням. kriege ’тс’ (Булыка, Запазыч., 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуэ́т
(іт. duetto, ад лац. duo = два)
1) музычны твор або эпізод у оперы, араторыі і інш. для двух выканаўцаў (спевакоў, музыкантаў) з самастойнымі партыямі ў кожнага;
2) выкананне двума галасамі або двума інструментамі музычнага твора, а таксама самі выканаўцы;
3) удзельнікі парнага спартыўнага выступлення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)