Мосенж ’латунь’ (ТСБМ), мосенз ’бронза’ (Нас., Мядзв.), масензовік ’невялікі бронзавы грэбень’ (Мядзв.), мосанз (Кюнэ, Poln., 78), ст.-бел. мосязъ, мосендзъ, мосенц, мосиондзъ, мосяжъ ’латунь’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mosiądz ’тс’, якое з с.-в.-ням. messinc (Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Лекс. запазыч., 141) < ст.-в.-ням. massing < лац. massa (Шварц, ZfSlPh, 5, 400; там жа, 42, 304). Клюге₁₉ (388) выводзіць гэту лексему з Mοσσύνοικος χαλκός — назвы народа на паўн.-усх. Малой Азіі (Герадот, Ксенафонт), што Фасмер (ZfSlPh, 19, 450) лічыць беспадстаўным. Пра даўнюю сувязь з гэтым народам піша Махэк (LF, 72, 76), прыводзячы ў якасці доказу ст.-слав. сынъ ’башня’ = ст.-грэч. μόσσυν πύργος (Гесіхій), якое супастаўляецца з асец. mκsug, mκsyg ’вежа’ і лічыцца фракійска-фрыгійск. словам (Лідэн, Зб. П. Персану, Упсала, 1922, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́зыка ’галіна мастацтва’, ’твор або сукупнасць музычных твораў’, ’выкананне і гучанне музычных твораў на інструментах’, ’музычны інструмент’, драг. ’танцы’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Бяльк., Лучыц-Федарэц), музы́ка ’музыкант’, ’скамарох’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.; Нік. Очерки, 2; Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. музыка, музика, музыкъ ’музыка’ (1565 г.) запазычана са ст.-польск. muzyk ’тс’, muzyka ’музычны інструмент’, якія з лац. mūsicus ’музычны; музыкант; паэт’, mūsica ’мастацтва Муз’, ’музыка, музычнае мастацтва’ < ст.-грэч. μουσικός ’які належыць Музам’, ’музыкант’, ’мастацкі, паэтычны, адукаваны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 159 і 161). У ст.-рус. мове лексема мусикия, мусикиа ’музыка’, ’спевы’, ’музычны інструмент’, ’музыкант-жанчына’ з XII ст. (Фасмер, 3, 6). Гл. таксама Краўчук (Праблемы філал., 60), Маргаран (ЭИРЯ, 4, 1968, 90–94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Навяжоны, навежоны ’дзіўны, дзівакаваты’ (ТС), параўн. укр. навішений ’вар’ят’. Відаць, ад дзеяслова навяжаць ’наведваць’ (Нас.), параўн. палес. навыжʼаты ’развітвацца з нябожчыкам’ (драгіч., Клім.), якое, як відаць з ілюстрацыі (Бабы пошлы noKojHUKa навыжʼаты), хутчэй мае значэнне ’наведваць’, параўн. ст.-бел. ест хоробою обложною навежоны, што суадносіцца з дзеясловам навежати ’наведваць’, адзначаным у пісьмовых помніках з XV ст., які Булыка (Лекс. запазыч., 197) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiedzać. Польск. дыял. nawiedzony ’ненармальны чалавек, які знаходзіцца пад уплывам злых духаў, знахар’ тлумачыць семантыку беларускага слова (= *чалавек, якога наведалі злыя духі, у выніку чаго ён страціў здольнасць нармальна сябе паводзіць’), аднак не дае фармальных падстаў лічыць яго непасрэдным запазычаннем, паколькі ўсходнеславянскі рэфлекс ж < *dj характэрны і для тураўскай гаворкі, параўн. на́жа (< *nadja), нужа (< *nudja) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́бел ’дзежка з вушкамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Др.-Падб., Жыв. сл., Нік. Очерки, П. С., Сцяц. Нар., Бяльк., Сержп. Пр., Доўн.-Зап. ПП, Грыг., Маш., Гарэц., Сцяшк., Мат. АС, Кліх, Янк. Мат., Жд. 3, Яруш., Шатал., Янк., Сл. паўн.-зах., Мядзв.). Ст.-бел. кубелъ (з 1533 г.) (< польск. kubeł < с.-в.-ням. kübel) (Булыка, Запазыч., 180). Укр. кубел ’від крытага вулея’, кубло ’пасудзіна з дрэва’, рус. кубел ’кадзь’, польск. kubeł ’пасудзіна, вядро’. Лічыцца спрадвечным словам, якое паходзіць ад kubъ (гл. куб 2, кубак) і суфікса ‑ьlъ (Бернекер, 636; Слаўскі, 3, 297). Але больш верагоднай здаецца версія аб запазычанні праз польск. kubeł з с.-в.-ням. kübel ’драўляная пасудзіна, вядро’ (Брукнер, 279; Машынскі, JP, 35, 114–115), не выключана, што форма куб — вынік зваротнага словаўтварэння ад кубел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́па 1 ’куча, група’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Яруш., Нар. сл., Яшк., ТС, Касп.). Укр. купа, рус. купа ’тс’, балг. купа ’капа сена’, макед. купа ’купа’, серб.-харв. ку́па, польск. kupa, чэш. kupa, славац. kupa, в.-луж. kupa ’тс’. Прасл. kupa адпавядае літ. kúopa, лат. kuopa ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкія (Бернекер, 646; Траўтман, 138; Фрэнкель, 231).

Ку́па 2 ’сухі, здробнены торф’ (Нар. лекс.), ’перагной’ (Яшк.), ’дзе гоняць смалу, выпальваюць попел’ (Яшк.). Гл. купіцца.

Ку́па 3 ’вялікая бочка для зерня’ (ТС, КЭС, лаг.). Ст.-бел. куфа ’тс’ (з 1583 г.) запазычана з польск. kufa, якое са ст.-в.-ням. kuofa (Булыка, Запазыч., 182). Магчыма, для бел. купа крыніцай быў н.-ням. або ст.-сакс. варыянт (параўн. ст.-сакс. kōpa ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́чма 1, кучо́мка ’шапка футрам наверх’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Маш., Сержп. Грам., Нар. лекс., Малч., Мат. АС). Ст.-бел. кучма ’тс’ (з 1590 г.) памылкова разглядаецца як запазычанне праз польскую з венгерскай. Гл. Булыка, Запазыч., 183 услед за Фасмерам (2, 438). Укр. кучма, рус. кучма ’тс’, серб.-харв. ку̏чма, славен. kȗkma ’тс’, польск. kuczma, славац. kučma ’тс’. Кіш (ЭИРЯ, 4, 56) звязвае гэта слова з серб.-харв. ку̏кма ’чуб, хахол’, славен. kȗkma ’тс’, параўн. кучма 2 (гл.). Прасл. kučьma < kuka (параўн. кучары). Словаўтварэнне, як у vědьma (SP, 11, 16).

Ку́чма 2 ’пра густыя валасы, пра густую зелень’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Некр., Янк. III, Сцяшк.). У гэтым значэнні: укр. кучма, рус. кучма, славен. kȗčma, польск. kuczma. Да кучма 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакры́ца ’расліна Glycyrrhiza glabra, салодкі корань якой і парашок з яго выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і медыцыне’ (ТСБМ), лакірыца ’салодкі корань’ (Грыг.). Сучасная форма аформлена паводле рус. лакрыца ’тс’, форма ж XIX ст. (у Грыгаровічаў) з’яўляецца запазычаннем з с.-в.-ням. lakeritze, якое з лац. liquiritia < ст.‑грэч. γλυκύρριξα ’тс’, даслоўна ’салодкі корань’ (γλυκύς ’салодкі’, ριξα ’корань’). Лексема шырока прадстаўлена ў еўрапейскіх мовах (Слаўскі, 4, 374–375; Фасмер, 2, 453; Клюге–Гётпэ, 342; Праабражэнскі, 1, 431). Ст.-бел. лякрыцея (1583) запазычана са ст.-польск. lakrycja (Булыка, Запазыч., 148); форма ж люкрецижі ст.-польск. lukrecja < з сілезск. ням. мовы і звязана з. уласным імем Lukrezia (Кэрстнер, Die deutschen Lehnwörter im Pol-nischen, Leipzig, 1939, 5). У сум. бел. мове Зажываецца назва лакрычнік < рус. лакричник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злачы́нец ’той, хто парушыў закон’. Укр. злочи́нець, польск. złoczyńca, чэш., слав. zloćinec, ст.-чэш. zločincě, н.-луж. уст. złocyńc, славен. zločínec, серб.-харв. злочи́нац, балг. уст. кніжн. злочинец, макед. злочинец ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) злочинець. Ст.-бел. (1529 г.) злочинца < польск. (Булыка, Запазыч., 123). Параўн. укр. зло́чин, польск. złoczyn, чэш., славац. zločin, серб.-харв. зло̏чӣн, зло̀чин, макед. злочин ’злачынства’, славен. zločín ’злачынства, злачынец’. Ад прасл. дыял. складанага слова zъlo + čin‑ (činъ ’дзеянне’ < činiti ’рабіць’, параўн. учынак, гл. чын) утвораны агентыўны назоўнік з паўн.-слав. суфіксам *‑ьca (параўн. ст.-чэш., польск., ст.-бел.) ці ‑ьcь. Паколькі ва ўсх.-слав. не пашырана слова *злочинъ (верагодна, укр. < польск.), магчыма, што злачынец (і ўкр. злочинець) — пераафармленне запазычанага з польск. (чэш.?) злачынца паводле больш звычайнай мадэлі на ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрок ’здольнасць бачыць; погляд’. Чэш., славац. zrak ’тс’, славен. zrȃk ’паветра, прамень’, серб.-харв. зра̑к ’паветра’, зра̑к, зра̏ка ’прамень, святло’, балг. зрак ’прамень, святло’ перан. ’зрок’, макед. зрак ’прамень, святло’, дыял. ’погляд’. Ст.-слав. зраkъ ’зрок’. Ст.-рус. зракъ ’выгляд, вобраз; зрок’. Рус. зрак > зрачок Фасмер (2, 105) лічыць стараславянізмам, прыводзячы ўсх-слав. форму зорок; Шанскі, 2, З, 109. Тады зрок трэба лічыць паланізмам, які адлюстроўвае польск. літ. wzrok ’здольнасць бачыць, погляд’, уст. ’вока’. Пачатковае w‑ магло быць утрачана ў бел., калі ўлічваць взрокъ у Скарыны, у Александрыі (Булыка, Запазыч., 62). Але і ў ст.-польск. была форма zrok (Рэчак), якая і магла адлюстравацца ў бел. літ. форме. Корань той самы, што зрэнкі, зара, зарыць (гл.). Копечны, Zákl. zásoba, 429–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́цак, пля́цок; пля́цке, пляцкы ’блін, аладка’, ’дранік’ (ЛА, 4; Бес., Вешт.; кам., Жыв. сл., Сл. Брэс.), пля́цка ’пернік’ (Сцяшк. МГ), ’хлебнае печыва круглай формы’, ’сухар’ (маст., ашм., Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. пляцокъ ’праснак’ (XVII ст.) са ст.-польск. placek ’плоскае лечанае або смажанае цеста’, якое з ням. Plätzchen ’тс’, памяншальнае да Platz у спецыяльным значэнні (Булыка, Лекс. запазыч., 117; Банькоўскі, 2, 595). Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 17) — заходнеславянская інавацыя, параўн. польск. plaska ’скураны кружок для забівання мух’: таксама Махэк₂ (453) дапускае ўтварэнне ад plácati ’ляпіць з гліны, цеста’ для чэш., славац. placka ’ляпёшка’.

Пляца́к ’рукзак’ (воран., Сл. ПЗБ; слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plecak ’тс’, якое з’яўляецца штучным перакладам з ням. Rucksack ’тс’ (< Rücken ’спіна’ і Sack ’мяшок’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)