ХАХЛО́Ў Васіль Сідаравіч (26.1.1900, г. Даўгаўпілс, Латвія — 22.8.1956),
генерал-палкоўнік артылерыі (1944), правадз.чл. Акадэміі артыл.н. (1946), прафесар. Беларус. Скончыў ваен. акадэміі імя Дзяржынскага (1933) і імя Фрунзе (1938). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20, баёў на Зах. фронце, падаўлення антыбальшавіцкіх яраслаўскага і кранштацкага паўстанняў. З 1935 на ваен. выкладчыцкай і н.-д. рабоце. У Вял.Айч. вайну арганізатар і кіраўнік канструктарскіх бюро. З 1945 нач. акадэміі імя Дзяржынскага, да 1952 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІГРЫ́Н Барыс Львовіч (14.8.1909, г. Орша Віцебскай вобл. — 5.7.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Маскоўскае артыл. вучылішча (1933). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну ў 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце. Артыл. дывізіён на чале з капітанам Х. вызначыўся 5.7.1941 каля г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. ў баі з танк. групай праціўніка: прычыніў ёй значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы; асабіста Х. падбіў 4 танкі ворага. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі Х. пастаўлена гармата з мемар. дошкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЬНІ́ЦКІ Цімафей (Цімох) Багданавіч (каля 1632—25.9.1653),
удзельніквызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. Сын Б.Хмяльніцкага. Вясною 1648 быў пакінуты заложнікам у крымскага хана, з якім Б.Хмяльніцкі вёў перагаворы пра заключэнне саюза супраць Польшчы. З 1648 чыгірынскі сотнік, удзельнічаў у шматлікіх паходах і бітвах (пад Піляўцамі, Зборавам, Берасцечкам, Батагом); у 1650 — у паходзе ў Малдавію з мэтай разарваць яе саюз з Польшчай. У 1652, вясною і летам 1653 узначальваў паходы ў Малдавію. Загінуў у час аблогі валошскімі, венг. і польскімі войскамі занятага ім г. Сучава (Румынія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКЕ́ВІЧ Сяргей Рыгоравіч (23.4.1910, с. Чкалаўскае Спаскага р-на Прыморскага краю, Расія — 27.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Камандзір роты ст. лейтэнант Ц. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля в. Галоўчын Бялыніцкага р-на: рота на чале з ім 26 чэрв. фарсіравала рэкі Бася і Дняпро, захапіла плацдарм, у крытычны момант бою Ц. са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк. У с. Чкалаўскае ўстаноўлены бюст Ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЛЫ Мікалай Палікарпавіч (7.7.1915, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна — 12.7.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Камандаваў спец. групай 66-га асобнага атрада Дняпроўскай ваен. флатыліі. У ліп. 1944 дэсантны атрад на чале з малодшым лейт. Ч. высадзіўся на процілеглы бераг р. Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага р-на. Маракі пад агнём праціўніка пераадолелі драцяную загароду і міннае поле, замацаваліся і забяспечылі высадку асн. сіл дэсанта. Ч. загінуў у баі за в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на. Помнік у в. Дарашэвічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́СНЫК Мікалай Лявонцьевіч (н. 26.10.1921, г. Орша Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Барысаглебскую школу ваен. лётчыкаў (1941), Ваенна-паветр. акадэмію (1952). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце: лётчык-знішчальнік. Камандзір звяна палка асобага прызначэння ст. лейт. Ч. да крас. 1944 зрабіў 685 баявых вылетаў, у 39 паветр. баях збіў 16 і ў складзе групы 3 самалёты праціўніка. 7.7.1944 збіты ў баі, трапіў у палон; удзельнік паўстання вязняў у канцлагеры Бухенвальд. Да 1958 у ВПССав. Арміі, потым у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛА́ХАЎ Георгій Акімавіч (18.11.1899, в. Пушча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932), Вышэйшыя курсы пры Акадэміі Генштаба (1950). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі: камандзір узвода, роты, батальёна, нач. штаба корпуса, арміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба арміі і групы войск на Д.Усходзе, нам.нач. штаба 1-га Далёкаўсх. фронту, удзельнік вайны з Японіяй 1945. У 1945—69 на адказных пасадах у войсках, у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксей Ягоравіч (1776—22.9.1851),
рускі жывапісец, рысавальшчык; прадстаўнік рус. класіцызму. Паводле паходжання калмык. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1782—97), у 1798—1803 і 1807—40 выкладаў у ёй (з 1812 праф.). Вучань І.Акімава, Р.Угрумава. У 1803—06 пенсіянер АМ у Рыме. Майстар лірычнага вытанчанага рысунка. Пісаў карціны пераважна на рэліг. і міфалагічныя сюжэты, партрэты: «Сусанна» (1813), «Катаванне Збавіцеля» (1814), «Галава юнака» (1812), партрэт А.Тамілава (1831). Удзельнік размалёўкі Казанскага сабора ў Пецярбургу. Сярод вучняў К.Брулоў, Ф.Бруні, А.Іванаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЖКО́Ў Іван Сцяпанавіч (15.5.1923, с.Вял. Чараватава Дзівееўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 26.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну з 1941 на 2-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення сяржант Я. вызначыўся 26.6.1944 каля в. Рудзіца Шклоўскага р-на, дзе з групай байцоў пасля фарсіравання р. Бася ўступіў у бой за плацдарм; у рашаючы момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. У в. Чэрнеўка Шклоўскага р-на на брацкай магіле сав. воінаў, дзе Я. пахаваны, абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч (10.7.1873, Масква — 14.7.1955),
прафесійны рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1938). Брат М.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). У 1884—89 вучыўся ў Маскоўскім межавым ін-це; за рэв. дзейнасць выключаны і сасланы ў Курск, дзе скончыў каморніцкае вучылішча. З 1892 у Маскве, удзельнік марксісцкіх гурткоў і прапагандыст марксізму. З 1896 у эміграцыі, вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, наладзіў сувязь з групай «Вызваленне працы», дастаўку ў Расію рэв. л-ры і друкарскіх станкоў, супрацоўнічаў у газ. «Нскра», адзін са стваральнікаў Цэнтр. б-кі і парт. архіва ў Жэневе, удзельнік падрыхтоўкі III з’езда РСДРП. У час рэвалюцыі 1905—07 у Пецярбургу, працаваў у бальшавіцкіх газетах. З 1908 заг. бальшавіцкага выд-ва «Жыццё і веды». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета, рэдактар бальшавіцкай газ. «Рабочий и солдат». У час Кастр.ўзбр. паўстання камендант раёна Смольны—Таўрычаскі палац, чл.К-та па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1917—21 кіраўнік спраў СНК РСФСР. З 1921 старшыня выд-ва «Жыццё і веды», супрацоўнік выд-ваў «Камуніст», РОСТА, стварыў і 9 гадоў узначальваў доследны саўгас «Лясныя паляны». З 1933 дырэктар Дзярж.літ. музея, з 1945 — Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху ў Расіі, гісторыі рэлігіі і атэізму, л-ры, этнаграфіі.