1) у тэхніцы — адбівальнік, прылада для змены кірунку эл.-магн., светлавых ці гукавых хваль. Складаецца з аднаго або некалькіх люстраў, якія забяспечваюць амаль поўнае адбіццё хваль, што падаюць на іх (шурпатасці адбівальнай паверхні меншыя за даўжыню хвалі). Для канцэнтрацыі адбітых хваль паверхня люстраў увагнутая (сферычная, парабалічная і г.д.). Выкарыстоўваецца ў акустыцы, астраноміі, радыётэхніцы (антэны), быце.
2) У астраноміі — тэлескоп з люстраным аб’ектывам. Відарысы свяціл (зорак, планет, Сонца і інш.), якія ствараюцца гал. увагнутым люстрам і сістэмай дапаможных люстраў (выпуклых ці плоскіх), разглядаюць у акуляр, фатаграфуюць ці рэгіструюць інш. святлопрыёмнікамі. Адрозніваюць некалькі тыпаў Р. У параўнанні з рэфрактарам у Р. адсутнічае храматычная і меншыя астаткавыя аберацыі (гл.Аберацыі аптычных сістэм). Самы вялікі ў свеце Р. знаходзіцца ў Спец.астр. абсерваторыі Рас.АН на Паўн. Каўказе (дыяметр гал. люстра 6 м).
Аптычныя схемы рэфлектараў: 1 — з галоўным фокусам; 2 — сістэмы Ньютана; 3 — сістэмы Касегрэна; 4 — сістэмы Грэгары; 5 — сістэмы Мерсена; 6 — сістэмы Несміта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
attachment
[əˈtætʃmənt]
n.
1) прывя́званьне n.; прымацава́ньне n.
2) прывя́занасьць, адда́насьць f.
3) дада́так -ку m.; прыстасава́ньне n., прыла́даf.
4) наклада́ньне а́рышту (на маёмасьць)
5) прыкамандава́ньне n
6) залу́чнік -а m. (у электро́ннай по́шце)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гадзі́ннік, ‑а, м.
Прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак. Насценны гадзіннік. Выраб гадзіннікаў.
•••
Вадзяны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе мернага сасуда, з якога за нейкі час выцякае пэўны аб’ём вады.
Пясочны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе дзвюх мерных шклянак, злучаных тонкай гарлавінай, праз якую перасыпаецца пясок на працягу пэўнага часу (скарыстоўваецца ў медыцыне пры вызначэнні невялікіх адзінак часу).
Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квадра́нт
(лац. quadrans, -ntis = чвэрць)
1) плоскі сектар з цэнтральным вуглом у 90°, чацвёртая частка круга;
2) старадаўні вугламерны астранамічны прыбор для вызначэння вышыні нябесных цел;
3) ваен.прылада для вертыкальнай наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лента ’стужка’ (ТСБМ), пераноснае лента ’прылада для вымярэння даўжыні’ (Сцяшк.), ’вузкі плыт, які складаецца з некалькіх звенняў (на 10–12 бярвенняў)’ (басейн Дзвіны, Нар. сл.). Запазычанне з рус. мовы, дзе лента ’стужка’, а раней (XVII ст.) линта, калуж.линда, відавочна, запазычаны з н.-в.-ням. дыялектнага Linte ’тс’, с.-н.-ням., с.-гал., гал.linte ’стужка, павязка’ < лац.lintea, linteus ’з палатна’ (Фасмер, 2, 482).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапча́к ’род коннага прывода’, ’малатарня, што рухалася ад таптання валоў’ (Варл.), ’крупадзёрка’ (Мат. Гом.), тапта́к ’прымітыўны рухавік для рэзання сечкі’ (Скарбы), топчаны́ ’прылада для памолу зерня, што прыводзіцца ў рух коньмі’ (ПСл). Ад тапта́ць1 (гл.), параўн. таптальная малатарня ’малатарня з драўляным колам, якое прыводзілася ў рух валамі ці коньмі, якія рухаліся на адным месцы’ (вілен., віц., Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́біца1 ‘калодка ў коле’ (беш., Нар. сл.; кругл., Яшк. Мясц.), тру́быца ‘тс’ (пін., ЛА, 2). Узніклі ў выніку кантамінацыі слоў тру́бка з тым жа значэннем (гл. труба1) і ступі́ца (для віцебскага арэала), аналагічна трубка і зах.-палес.калодзіца (для пінскага арэала). Параўн. з тым жа этымонам фармальна ідэнтычнае рус.дыял.тру́бица ‘колас, які наліваецца’.
Тру́біца2 ‘рыбалоўная прылада’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае трыгу́біца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
narzędzie
narzędzi|e
н.
1. інструмент;
~e muzyczne — музычныя інструменты;
2.прылада;
~a pracy — прылады працы;
~a rolnicze — сельскагаспадарчыя прылады;
być ~em zemsty перан. быць зброяй помсты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акуля́ры, ‑аў; адз.няма.
1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад шкельцаў акуляраў, як ад люстэрак, па траве скакалі сонечныя зайчыкі.Хомчанка.У пісара былі чорныя вусы, праўда, кароткія, і рэзка азначанае месца барады, заросшае кароткаю густою шэрсцю, невялікі задзёрты нос і прыплюшчаныя блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі.Колас.
2. Кружок больш светлай або цёмнай афарбоўкі вакол вачэй у жывёл.
•••
Акуляры наставіцьгл. наставіць.
Глядзець праз ружовыя акулярыгл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абру́ч, ‑а, м.
1. Металічная ці драўляная кольцападобная пласціна, якая набіваецца на бочкі, падушкі і пад. Стары Гарась, як помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубкамі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы.Ракітны.
2. Гімнастычная прылада. Рабіць практыкаванні з абручом.// Кольца, якое дзеці качаюць пры дапамозе загнутага дроціка. Вуліца, звінела ад абручоў, за якімі заняліся па тратуарах шустрыя малыя хлапчукі.Якімовіч.
3. Жаночае ўпрыгожанне — кольца, якое надзяецца на галаву. Залаты абруч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)