галіна раслінаводства па вырошчванні хмелю. Суквецці (шышкі) хмелю маюць эфірны алей, горкія і дубільныя рэчывы і выкарыстоўваюцца ў вытв-сці піва, дражджэй, лек. прэпаратаў, касметычных сродкаў, лакаў, фарбаў. Сцябло прыдатнае для вытв-сці грубага валакна.
Узнікла ў 10 ст. Пашырана ў Германіі (32% пл.сусв. пасеваў), ЗША (24%), Чэхіі (10%), Кітаі (8%), Японіі, Украіне, Расіі і інш. У 1999 пл. хмельнікаў складала больш за 57 тыс.га, у т. л. ў Еўропе 64%. Вылучаюць 4 групы гатункаў хмелю: А — найлепшы араматычны; В — араматычны; С — які не мае значэння ў піваварэнні; Д — горкі. На сусв. рынку найб. каштоўныя араматычныя гатункі хмелю.
На Беларусі Х. развіта слаба. Вырошчваюць 5 замежных гатункаў, якія мала прыстасаваны да мясц. умоў. Плошча пладаносных хмельнікаў 50 га. Найб. гаспадарка — бел.-ням.прадпрыемства «Бізон» у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. На патрэбы піваварнай прам-сці хмель імпартуюць пераважна з Чувашыі, дзе сканцэнтравана асн.прамысл.вытв-сць хмелю ў Расіі (2,5—3 тыс. штогод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т (БелЦЭІ),
навукова-даследчае і праектнае рэсп. унітарнае прадпрыемства. Засн. ў 1964. Дзейнічаюць 17 асн. падраздзяленняў, Віцебскі і Наваполацкі філіялы, лабараторыя кіравання паліўна-энергет. рэсурсамі. Пры ін-це створаны Рэсп. цэнтр паліўна-гарэлачных устройстваў і аховы атмасферы. Асн. кірункі даследаванняў і дзейнасці: распрацоўка, праектаванне і ўкараненне АСКтэхнал. працэсамі на цеплавых і атамных электрастанцыях, у цеплавых і электрычных сетках, сістэм тэхн. дыягностыкі абсталявання цеплавых і атамных электрастанцый; распрацоўка метадаў, арганізацыя выпуску і ўкараненне шматузроўневых сістэм уліку энергіі; укараненне энергазберагальных тэхналогій у энергетыцы і інш. галінах; праектаванне кацельных, міні-ЦЭЦ, сістэм кіравання; распрацоўка, праектаванне, выпрабаванне, арганізацыя вытв-сці топачна-гарэлачных устройстваў, іх атэстацыя і сертыфікацыя. Распрацоўкі БелЦЭІ выкарыстоўваюцца ў АСК Лукомскай і Бярозаўскай ДРЭС, Магілёўскай і Бабруйскай ЦЭЦ-2, Экібастузскай ДРЭС-2, Маскоўскай ЦЭЦ-21, Малд.ДРЭС і інш. У ін-це працавалі д-ры тэхн. навук У.С.Ермакоў, А.К.Унукаў, Г.І.Хуцкі, працуюць Я.П.Забела, У.Х.Сап’янік, І.І.Стрыха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГУ́НАЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,
асноўнае эксплуатацыйнае прадпрыемствачыгуначнага транспарту, што ажыццяўляе прыём, адпраўленне, фарміраванне і расфарміраванне цягнікоў, абслугоўванне пасажыраў, прыём і выдачу грузаў; лінейнае падраздзяленне чыгункі. Да асн. збудаванняў і ўстройстваў Ч.с. адносяцца: станцыйныя пуці, чыгуначныя вакзалы і службова-тэхн. будынкі; платформы (пасажырскія і грузавыя, у т. л.апарэлі), склады, пагрузачна-разгрузачныя пляцоўкі і сродкі механізацыі работ (напр., краны розных тыпаў, аўтакары і электракары), пешаходныя масткі і тунэлі; прыстасаванні для тэхн. абслугоўвання лакаматываў і вагонаў (на буйных станцыях — лакаматыўныя і вагонныя дэпо); устройствы станцыйнай чыгуначнай сігналізацыі, блакіроўкі і сувязі (гл. таксама Аўтаблакіроўка). Паводле характару работы Ч.с. падзяляюцца на прамежкавыя, участковыя, сартавальныя, грузавыя і пасажырскія. Ч.с., размешчаныя на перасячэнні, злучэнні 2 ці больш чыг. ліній, утвараюць чыгуначны вузел. Паводле аб’ёму і складанасці работы адрозніваюць пазакласныя (з вял. аб’ёмам работы і высокім узроўнем тэхн. аснашчэння) і Ч.с. 1—5-га класаў. Назвы Ч.с. і схему іх размяшчэння на бел. чыгунцы гл. пры арт.Беларуская чыгунка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАСЛАБО́ДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Размешчана ў Клецкім, Капыльскім р-нах і на мяжы з Салігорскім р-нам Мінскай вобл., каля г.п. Чырвоная Слабада, за 34 км на З ад г. Салігорск. Пл. 23,6 км², даўж. 6,6 км, найб.шыр. 5,8 км, найб.глыб. 5,5 м. Аб’ём вады 69,5 млн.м³. Катлавіна — забалочаная пойма р. Морач. 77% даўж. берагавой лініі штучныя агараджальныя дамбы; на астатнім працягу берагі нізкія. Дно выслана торфам, пяском. Сярэдні шматгадовы сцёк 78,7 млн.м³. Рэгуляванне сцёку сезоннае, шматгадовае. Ч.в. слабапраточнае, сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 1 м. Замярзае ў пач.снеж., лёд (таўшчыня да 70 см) трымаецца да пач. красавіка. Слаба зарастае (маннік вадзяны, рагоз шыракалісты, рдзесты). Колер вады чырвона-буры ў выніку пашырэння тарфянікаў на вадазборы і ў донных грунтах. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, сом, уюн, краснапёрка, карась. Выкарыстоўваецца для рэгулявання сцёку ракі і воднага рэжыму прылеглых зямель, водазабеспячэння сажалак рэсп.вытв.-гандл. унітарнага прадпрыемства «Рыбгас «Чырвоная Слабада».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РКАВІЧЫ, Чырковічы,
вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на р. Чырка, каля р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 9 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, 119 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Светлагорск-на-Бярэзіне. 998 ж., 398 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. За 2 км на ПнЗ ад вёскі помнік маракам Дняпроўскай ваен. флатыліі.
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1560 як сяло дзярж. маёмасці ў Бабруйскім старостве ВКЛ. З 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1886 сяло і маёнтак у Парыцкім пав. Мінскай губ., 611 ж., 92 двары, школа, 2 царквы. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета Парыцкага р-на Бабруйскай акругі, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял.Айч. вайну фашысты часткова спалілі вёску. З 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл., з 29.7.1961 у Светлагорскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХТА (ад ням. Schacht),
1) горнае прадпрыемства для здабычы карысных выкапняў падземным спосабам і адгрузкі іх спажыўцу ці абагачальнай фабрыцы.
Бываюць Ш. вугальныя, жалезарудныя, саляныя. Калі здабыча вядзецца з дапамогай струменя вады — наз. гідрашахтай. Ш. складаецца з падземных горных вырабатак, дзе праводзяцца падземныя горныя работы, шахтавага ствала, будынкаў і канструкцый на паверхні, каб абслугоўваць горныя работы, прымаць карысныя выкапні і рыхтаваць іх для адпраўкі спажыўцам. Людзей і грузы ў Ш. перавозіць рудніковы транспарт (гл.Рудніковае транспартаванне). Глыбіня — ад сотняў м да некалькіх км. Ш. на магутных радовішчах дзейнічаюць 50—70 і больш гадоў.
На Беларусі Ш. карыстаюцца на прадпрыемствах ВА«Беларуськалій» (г. Салігорск).
2) Вертыкальная падоўжная поласць у некаторых канструкцыях, збудаваннях (напр., Ш. печы, топкі, ліфта).
А.А.Калагрыўка.
Схема шахты, якая распрацоўвае пакатыя вугальныя пласты: 1 — вентыляцыйны штрэк; 2 — ачышчальны забой (лава); 3 — адкатачны штрэк; 4 — брэмсберг; 5 — хаднікі; 6 і 8 — збудаванні галоўнага і дапаможнага ствалоў; 7 — будынак сартавання; 9 — электрападстанцыя; 10 — пародны бункер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ,
энергетычнае прадпрыемства (электраўстаноўка), якое выпрацоўвае электраэнергію або эл. і цеплавую энергію за кошт пераўтварэння энергіі прыродных крыніц.
У залежнасці ад энергарэсурсаў адрозніваюць цеплавыя электрастанцыі, гідраэлектрычныя станцыі (у т. л.гідраакумулюючыя электрастанцыі, прыліўныя электрастанцыі), атамныя электрастанцыі, ветраэлектрычныя станцыі, сонечныя электрастанцыі, геатэрмальныя электрастанцыі, Э. з магнітагідрадынамічнымі генератарамі. На Беларусі найбольшыя Э.: Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС, мінскія ЦЭЦ (ЦЭЦ-3 і ЦЭЦ-4, магутнасць іх 1030 тыс.кВт), Гомельская ЦЭЦ-2 (540 тыс.кВт, мае 3 энергаблокі, пабудавана ў 1979—96), Наваполацкая ЦЭЦ (505 тыс.кВт, мае 10 котлаагрэгатаў, пабудаваных у 1959—78), Васілевіцкая ДРЭС (322 тыс.кВт, пабудавана ў 1954—58). Гл. таксама Беларуская энергетычная сістэма, Энергетыка.
Паратурбінная кандэнсацыйная электрастанцыя: I і II — кацельнае і машыннае аддзяленні; III — вадапомпавая ўстаноўка, 1 — трубаправоды ахаладжальнай вады; 2 — паравыя кандэнсатары; 3 — павышальны трансфарматар; 4 — электрычны генератар, 5 — паравая турбіна; 6 — шчыт кіравання; 7, 8 — бункеры вугалю і вугальнага пылу; 9 — топачная камера; 10 — паравы кацёл; 11 — параперагравальнік; 12 — вадзяны эканамайзер; 13 — драбільная ўстаноўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К Валерый Уладзіміравіч (н. 20.8.1956, в. Бор Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг). Майстар спорту СССР па гіравым спорце (1989). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1999). Засл. трэнер Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (2000). Скончыў БДУ (1994), Бел. акадэмію фіз. культуры (2003). З 1990 ст. трэнер фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Даўгалецце», з 1993 інструктар-метадыст прадпрыемства «Атлант». Займаўся цяжкай атлетыкай (штанга, 1978—85) у спарт. клубе «Трактар». Чэмпіён свету па гіравым спорце сярод ветэранаў (1998, г. Ліпецк, Расія), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1998, Каір). Чэмпіён Еўропы па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1999, г. Рашфор, Бельгія) і сярэбраны прызёр сярод ветэранаў (1997, г. Попрад, Славакія; 1998, г. Паланга, Літва). Неаднаразовы чэмпіён Беларусі па гіравым спорце. Падрыхтаваў 3 засл. майстроў спорту і 12 майстроў спорту міжнар.кл. па армрэстлінгу, 42 майстроў спорту па армрэстлінгу, паўэрліфтынгу і гіравым спорце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
shop1[ʃɒp]n.
1. магазі́н, кра́ма;
a shop window вітры́на;
a multiple shop; магазі́н з філія́ламі;
a residential shop кра́ма з жылы́м памяшка́ннем (для ўладальніка)
2. майстэ́рня, цэх (на заводзе);
a closed shopпрадпрые́мства, яко́е прыма́е на пра́цу то́лькі чле́наў прафсаю́за
♦
set up shop распача́ць спра́ву;
talk shop гавары́ць пра службо́выя спра́вы (у гасцях)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
перабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1. Унесці змены ў будову чаго‑н., пабудаваць іначай. Перабудаваць прадпрыемства. □ Неўзабаве зноў прыехаў малады цясляр. — Трэба, — кажа, — дом нанава перабудаваць. Іначай нічога не будзе.Якімовіч.
2. Унесці змены ў сістэму, арганізацыю, парадак чаго‑н. Перабудаваць працу школы. Перабудаваць кіраўніцтва прамысловасцю. Перабудаваць лекцыю. □ [Пауль] прачытаў гэтыя словы па-руску, пераклаў на нямецкую мову, перабудаваў нямецкі сказ так, каб ён гучаў найбольш прыгожа.Шамякін.// Змяніць карэнным чынам. Перабудаваць свет. Перабудаваць жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)