прадпрые́мства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадпрые́мства прадпрые́мствы
Р. прадпрые́мства прадпрые́мстваў
Д. прадпрые́мству прадпрые́мствам
В. прадпрые́мства прадпрые́мствы
Т. прадпрые́мствам прадпрые́мствамі
М. прадпрые́мстве прадпрые́мствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадпрые́мства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Вытворчая ці гандлёвая ўстанова.

Прадпрыемствы горада.

2. Задуманая кім-н. камерцыйная справа.

Цікавае і выгаднае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадпрые́мства ср., в разн. знач. предприя́тие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадпрые́мства, ‑а, н.

Вытворчая ці гандлёвая ўстанова. Нават калі Зімчук з дому ехаў у аб’езд па цагельных заводах ці па другіх прадпрыемствах горада, ён падвозіў Валю на работу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадпрыемства 1/87, 221, 416—417; 5/402

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прадпрые́мства н. камерц., эк. Unternéhmen n -s, -; Betríeb m -(e)s, -e;

арэ́нднае прадпрые́мства Páchtbetrieb m;

вяду́чае прадпрые́мства Léitbetrieb m;

ве́нчурнае прадпрые́мства Rísikounternehmen n;

камерцы́йнае прадпрые́мства Hándelsunternehmen n;

кааператы́ўнае прадпрые́мства genóssenschaftlicher Betríeb;

мало́е прадпрые́мства Kléinbetrieb m, Kléinunternehmen n;

прамысло́вае прадпрые́мства Industríebetrieb m, Industríeunternehmen n;

прыва́тнае прадпрые́мства Privátunternehmen [-´vɑ:t-] n, Privátgeschäft n;

рэнта́бельнае прадпрые́мства rentábler Betríeb; rentábles Unternéhmen;

суме́снае прадпрые́мства Geméinschaftsunternehmen n;

адчыня́ць камерцы́йнае прадпрые́мства ein Geschäftsunternehmen eröffnen [gründen];

заснава́ць прадпрые́мства ein Geschäft stíften;

зачыня́ць прадпрые́мства éinen Betríeb stílllegen;

ліквідо́ўваць прадпрые́мства ein Geschäft liquidíeren [schlíeßen*, áuflösen] мадэрнізава́ць прадпрые́мства éinen Betríeb modernisíeren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПРАДПРЫЕ́МСТВА,

самастойны гаспадарчы суб’ект з правамі юрыд. асобы, які на аснове выкарыстання працоўным калектывам маёмасці вырабляе і рэалізуе прадукцыю, выконвае работы, аказвае паслугі. Мае права займацца любой гасп. дзейнасцю, якая не забаронена заканадаўствам і адпавядае мэтам, прадугледжаным у статуце П. Мае самаст. баланс, разліковы і інш. рахункі ў банках, пячатку са сваім найменнем. Адрозніваюць П. дзяржаўныя, камунальныя, калектыўныя, індывідуальныя (сямейныя, прыватныя). Дзярж. П. ствараюцца за кошт бюджэтных асігнаванняў або ўкладаў інш. дзярж. устаноў, атрыманых даходаў і інш. крыніц. Маёмасць камунальных П. ствараецца за кошт асігнаванняў са сродкаў адпаведнага мясц. бюджэту або з укладаў інш. камунальных П. і інш. законных крыніц, што знаходзяцца ва ўласнасці раёна, інш. адм.-тэр. утварэнняў, органаў мясц. самакіравання. Калект. і індывід. П. фарміруюцца з маёмасці калектываў, сем’яў, грамадзян або ў выніку набыцця імі дзярж. або камунальнага П. Ва ўмовах пераходу да рынку адначасова з пашырэннем самастойнасці дзеючых П. узнікла мэтазгоднасць стварэння новых форм эканам. інтэграцыі — асацыяцыі, біржы, кансорцыумы, канцэрны, таварыствы, прадпрыемствы сумесныя і малыя і інш.

т. 12, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́ні-прадпрые́мства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-прадпрые́мства мі́ні-прадпрые́мствы
Р. мі́ні-прадпрые́мства мі́ні-прадпрые́мстваў
Д. мі́ні-прадпрые́мству мі́ні-прадпрые́мствам
В. мі́ні-прадпрые́мства мі́ні-прадпрые́мствы
Т. мі́ні-прадпрые́мствам мі́ні-прадпрые́мствамі
М. мі́ні-прадпрые́мстве мі́ні-прадпрые́мствах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Філіял прадпрыемства 3/206

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)