1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль.// Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка.// Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.
2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед. навук (1973), праф. (1974). Засл.ўрач Беларусі (1975). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед.ін-т (1949). Працаваў у Маскве, Іране, Кішынёве. З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це. Даследаванні ў галіне пагранічнай псіхіятрыі і алкагольнага псіхозу.
Тв.:
Пневмоэнцефалография при шизофрении. Кишинев, 1968 (разам з Г.І.Брэгман, В.М.Міхліным).
амерыканскі ўрач і генетык. Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). З 1952 працаваў у Калумбійскім мед. цэнтры, Нац. ін-це здароўя (г. Бетэсда, штат Мэрыленд), Ін-це даследавання раку (г. Філадэльфія), з 1970 праф. у Пенсільванскім, Оксфардскім ун-тах. Адкрыў антыген сываратачнага гепатыту, т.зв. аўстралійскі антыген (1963), і распрацаваў метад лабараторнага кантролю донараў крыві на яго прысутнасць. Нобелеўская прэмія 1976 (разам з К.Гайдузекам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЎБЕР (Glauber) Іаган Рудольф (1604, г. Карлштат, Германія — 10.3.1670),
нямецкі хімік і ўрач. З 1648 працаваў у Галандыі. Асн. працы па алхіміі і хім. тэхналогіі. Прыгатаваў шэраг солей, якія выкарыстоўваліся ў якасці лек. сродкаў, у прыватнасці сульфат натрыю (Na2SO4∙10H2O; наз. яго імем — глаўберава соль). Атрымаў чыстыя азотную і серную к-ты, вадкае шкло.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ (Grew) Неемія (26.9.1641, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 25.3.1712),
англійскі ўрач і батанік, адзін з заснавальнікаў анатоміі раслін. Сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва (1677). Вучыўся ў Кембрыджы, скончыў Лейдэнскі ун-т (Галандыя, 1671). Навук. працы па пытаннях будовы і полу раслін. Апісаў мікраскапічную будову кораня, сцябла, лісця, пладоў і інш. Увёў у батаніку паняцці «тканка» і «парэнхіма». Развіваў ідэю пра адзінства будовы тканак, апісаў вусцейкі, лічыў кветкі органамі палавога размнажэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯШКЕ́ВІЧ Іван Баніфатавіч (26.11.1900, в. Ізабеліна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 2.7.1977),
бел.хірург.Д-рмед.н., праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1969), засл.ўрач Беларусі (1959). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1926). З 1949 заг. кафедры ў Віцебскім мед. ін-це, з 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні хвароб страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевага пузыра, траўматычным шоку, анаэробнай інфекцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́МЕНГОФ (Zamenhof) Людвік Лазар (27.12.1859, г. Беласток, Польшча — 27.4.1917),
польскі ўрач-акуліст, стваральнік эсперанта. Вучыўся ў Варшаве, Маскве і Вене. У 1893—97 жыў у г. Гродна. У 1887 выдаў (пад псеўд. D-ro Esperanto) праект штучнай дапаможнай міжнар. мовы, спадзеючыся, што яна дапаможа ў справе ўзаемаразумення паміж народамі. Пазней апубл. слоўнікі эсперанта, хрэстаматыі і асобныя выданні сваіх арыгінальных твораў, а таксама пераклады на эсперанта сусв.маст. класікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРА́РЫУС (Camerarius) Рудольф Якаб (12.2.1665, г. Цюбінген, Германія — 11.9.1721),
нямецкі батанік і ўрач. Праф. Цюбінгенскага ун-та і дырэктар універсітэцкага бат. саду (1688). Эксперыментальна абгрунтаваў наяўнасць полу ў раслін, вызначыў тычынкі як мужчынскія, а песцікі як жаночыя палавыя органы. Зрабіў шэраг доследаў над двухдомнымі і аднадомнымі раслінамі і прыйшоў да высновы пра наяўнасць у іх палавой дыферэнцыроўкі, адзначыў магчымасць апладнення раслін аднаго віду пылком іншага віду, пашыранасць гермафрадытызму ў свеце раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ Антон Якаўлевіч (18.3. 1821, г. Слуцк Мінскай вобл. — 25.4. 1898),
расійскі ўрач; адзін з заснавальнікаў аперацыйнага акушэрства і гінекалогіі ў Расіі. Праф. (1858). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1848). Працаваў у ёй (у 1858—76 заг. кафедры). З 1871 дырэктар Пецярбургскай радзільнай установы. Навук. працы па хірургіі, анатама-гісталагічных і фізіял. даследаваннях жаночых палавых органаў. Выканаў першую ў Расіі аперацыю па выдаленні яечніка. Заснавальнік час. «Журнал акушерства и женских болезней».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЕРА́Н,
(Laveran) Шарль Луі Альфонс (18.6.1845, Парыж — 18.5.1922), французскі ўрач, пратыстолаг і эпідэміёлаг. Чл. Парыжскай АН (1901), Франц.мед. акадэміі (1893), замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Страсбурскі ун-т (1867). З 1884 праф.Ваен.-мед. школы ў Валь-дэ-Грас, з 1897 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1907 заг. лабараторыі трапічных хвароб). Навук. працы па вывучэнні малярыі, лейшманіёзу, трыпанасамозу, спірылёзу. Адкрыў узбуджальніка малярыі. Нобелеўская прэмія 1907.