1) установа, якая збірае, захоўвае і выдае кнігі чытачам;
2) набор кніг, прызначаных для пэўнай групы чытачоў (напр. б. агранома, б. настаўніка);
3) набор кніг, якія знаходзяцца ў чыім-н. прыватным карыстанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ánteilnahmef -
1) (сумесны) удзе́л
2) спачува́нне, сімпа́тыя;
~ an j-sÚnglück zéigen вы́казаць спачува́нне ў чыі́м-н. няшча́сці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́звалены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад вызваліць.
2.узнач.прым. Які атрымаў свабоду, незалежнасць дзякуючы чыім‑н. намаганням. Два гады мірнай працы на вызваленай зямлі былі для.. [камуністаў] шчаслівым этапам на шляху барацьбы.Брыль.// Службовая нагрузка якога абмяжоўваецца партыйнай, камсамольскай ці прафсаюзнай работай. Вызвалены сакратар парткома.
3.узнач.наз.вы́звалены, ‑ага, м. Той, хто атрымаў вызваленне. Вызваленых засыпалі пытаннямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца. Галіна абламалася.
2.Разм. Пад уздзеяннем асяроддзя набыць навыкі культурнага абыходжання. Дзе кухталём, дзе за касу, а дзе анучай — усё настаўляла яе [дачку], пакуль трохі каля людзей абламалася.Ермаловіч.
3. Паддацца чыім‑н. угаворам, націску і пад. Але мала-памалу абламаўся, пацішэў, тым болей што Жаўтых не вельмі зважаў на ягоныя «з генералам» подзвігі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gestia
gesti|a
ж. распараджэнне;
być w czyjej ~i — быць у чыім распараджэнні (у чыёй кампетэнцыі)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
namowa
namow|a
ж. падгаворванне, падбухторванне; угаворванне;
działać z czyjej ~y — пагард.. дзейнічаць па чыім падгаворванні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., штокаму.
1. і зінф. Ускласці на каго‑н. абавязак выканаць што‑н.; даверыць выкананне чаго‑н. Вукрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу.Колас.
2. Даверыць каго‑, што‑н. чыім‑н. клопатам, апецы. Даручылі .. [дзяцей] клопатам цёці Фені, яна знойдзе.. чалавека, які прытуліць малых.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маёмасць, ‑і, ж.
Рэчы, прадметы, каштоўнасць, якія належаць каму‑н., знаходзяцца ў чыім‑н. уладанні. Дзяржаўная маёмасць. □ Панская зямля і маёмасць былі канфіскаваны і перададзены батракам і бедным сялянам.Кавалёў.З прыфрантавой паласы ўжо былі эвакуіраваны ўсе паязныя саставы і ўся чыгуначная маёмасць.Чорны.
•••
Нерухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з зямельнага ўчастка і будынкаў.
Рухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з каштоўнасцей, рэчаў, мэблі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)