акадэмі́зм, ‑у, м.

1. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковай рабоце і навучанні, адарванасць іх ад практыкі, ад патрэб грамадскага жыцця. Акадэмізм у выкладанні.

2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які ўстанавіў пэўныя традыцыйныя правілы выкарыстання класічных узораў і супрацьстаяў рэалістычным кірунку ў мастацтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арнамента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца арнаментам; складаецца з арнаменту (у 1 знач.). Арнаментальны роспіс.

2. Пышны, вычварны; багаты на ўпрыгожанні. Арнаментальны стыль. Арнаментальная проза. □ Але існуюць нейкія грані, нейкі рубеж, пераступіўшы якія лёгка збіцца на залішне арнаментальную квяцістасць, на чыста вонкавую дэкарацыйнасць. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляшу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць палешуку, уласцівы палешукам. Гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі. Колас. Прыродны розум, спалучэнне народнай мудрасці з чыста паляшуцкай жартаўлівай дасціпнасцю і дабрадушнай хітрынкай у добрых вачах робяць гэтага чалавека прыемным субяседнікам. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДМАЎЛЕ́ННЕ,

элемент дыялектыкі, што фіксуе адзін з неабходных момантаў развіцця і ўмову змены аб’екта, пры якой некаторыя элементы не проста знішчаюцца, але захоўваюцца ў новай якасці. Віды адмаўлення розныя. Пры зняцці адбываецца ліквідаванне прадмета як пэўнага цэлага, але з захаваннем яго асобных («станоўчых») элементаў. Дэструкцыя азначае разбурэнне, знішчэнне структуры, якую адмаўляюць. Адмаўленне ў выглядзе трансфармацыі мае месца ў выпадках пераходу ад адной стадыі развіцця да другой у рамках той жа самай сістэмы. Адмаўленне сацыяльнае — сукупнасць дзеянняў чалавека па змене наяўных грамадскіх адносін, пры якіх выяўляюцца канкрэтныя суб’екты, аб’екты, мэты, прастора, час, каштоўнасныя арыентацыі і экзістэнцыялы, сродкі, метады. У найб. рэзкіх формах сац. адмаўленне выяўляецца ў войнах, рэвалюцыях, генацыдзе, злачыннасці, міжнац. канфліктах і інш. Адмаўленне, якое вядзе да сац. прагрэсу, называюць дыялектычным, процілеглае — чыста суб’ектыўным (гл. Нігілізм).

Адмаўленне ў логіцы — мысленнае проціпастаўленне аднаго суджэння другому.

Ю.​А.​Харын.

т. 1, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЛА́ЧЫК (Nymphaea),

род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык чыста-белы (N. candida) і больш рэдкі гарлачык белы, або белая вадзяная лілея (N. alba), занесены ў Чырв. кнігу. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыб. да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.

Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада. Харч., кармавыя, дубільныя, лек. і дэкар. расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і інш. рэчывы.

Т.​К.​Марозава.

Гарлачык белы.

т. 5, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРЛА́МЕНЦКАЯ РЭСПУ́БЛІКА,

адзін з 2 асн. (разам з прэзідэнцкай рэспублікай) відаў рэспубліканскага дзярж. ладу. Характарызуецца абвяшчэннем прынцыпу вяршэнства парламента ў паліт. сістэме. Пры П.р. ўрад нясе адказнасць перад парламентам і фарміруецца толькі парламенцкім шляхам з лідэраў партыі (або парт. кааліцыі), што перамагла на чарговых выбарах. Заўсёды ёсць пасада кіраўніка ўрада (прэм’ер-міністра або старшыні). Роля прэзідэнта — кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні ўрада чыста намінальная, гал. яго функцыя — прадстаўнічая, а выбранне ажыццяўляецца парламентам. Прэзідэнт фармальна можа мець вял. паўнамоцтвы, але ажыццяўляе іх урад. Урад знаходзіцца пры ўладзе да таго часу, пакуль ён карыстаецца падтрымкай большасці парламента, г.зн. выканаўчая ўлада знаходзіцца пад кантролем прадстаўнічай улады; аднак прэм’ер-міністр валодае правам роспуску парламента, прызначэння новых выбараў. П.р. існуюць у Італіі, ФРГ, Аўстрыі, Фінляндыі, Ірландыі, Індыі, Ізраілі, Ліване і інш. У 1991—94 П.р. (без прэзідэнта) была Рэспубліка Беларусь.

т. 12, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лагі́стыка

(гр. logistike = майстэрства лічэння)

1) матэматычная логіка;

2) адзін з кірункаў філасофіі і матэматыкі, які імкнецца атаясаміць матэматыку з логікай, надаючы логіцы чыста сімвалічнае значэнне (параўн. інтуіцыянізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

платані́чны

(ад платанізм)

1) філас. які мае адносіны да платанізму;

2) заснаваны на духоўнай цязе, пазбаўлены пачуццёвасці (напр. п-ае каханне);

3) чыста духоўны, пазбаўлены практычных, рэальных мэт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Капалю́ш ’летняя шапка з палямі’ (іван., КЭС), капелюш ’саламяная, сітавая, лазовая шапка’ (Шн. 3, ПІпіл.; гродз. Рам. 1), капелюша ’капялюш’ (Мядзв.); у капэлюшы ’д’ябал’ (Выг.), капелюшы ’лісты гарбузоў’ (Бір.), капелюш, капелюшы. капелюшній. капелюшні, капелюшнічок, капелюшына ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum (L.) Sm.’, ’гарлачык чыста-белы, Numphaea candida Presl.’, ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europaeum L.’ (Бейл.), да капялюш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

платані́зм, ‑у, м.

1. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне старажытнагрэчаскага філосафа Платона і яго паслядоўнікаў, заснаванае на тым, што рэальны зменлівы свет прыродных рэчаў з’яўляецца толькі слабым адбіткам нязменнага свету вечных ідэй.

2. Адсутнасць пачуццёвасці, чыста духоўная цяга да каго‑н. // перан. Адсутнасць якіх‑н. практычных мэт; нерэальнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)