1. Старая мера плошчы — трэцяя частка зямельнага надзелу (звычайна валокі).
2. Адна з трох роўных частак чаго‑н. Траціна ўраджаю. □ А Загорскі, адлічыўшы грошы за траціну маёнтка, — «Хопіць і гэтага»,.. — гасцінна сказаў: — Дык я статую да вас [генерала] адпраўлю са сваімі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zabraknąć
zabrak|nąć
зак. не хапіць;
~ło sil — не хапіла сілы;
~nie pieniędzy — не хопіць грошай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дастатко́ва, прысл.
1. У патрэбнай меры, досыць. Дастаткова вялікі аб’ём ведаў.
2.узнач.вык. Даволі, хопіць. Вады ў нас дастаткова.// У спалучэнні з інф. дзеясловаў «сказаць», «напомніць» і пад. абазначае: варта толькі. Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Размнажаць, разводзіць. //Разм. Нараджаць (вялікае патомства). Пладзіць дзяцей.// Прыносіць ураджай, даваць плады, насенне. Няма яе [вады] — зямля пладзіць не здольна, Нібы губляе ад жыцця ключы.Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plenty1[ˈplenti]n.
1. даста́так, бага́цце;
in plenty у вялі́кай ко́лькасці, дастатко́ва
2.fml мно́ства, бе́зліч;
plenty of food/money/time шмат е́жы/гро́шай/ча́су;
£5 is plenty. Пяці фунтаў хопіць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
стоп, выкл.
1. Ужываецца як каманда ў значэнні: стой! спыніся! Стоп. На момант спынімся.Мехаў.— Стоп, машына, прыехалі! — Валодзька надзьмуў шчокі, важна спыніў «самазвал» і пачаў грузіць на яго розныя цацкі.Шымук.// Ужываецца як загад у значэнні: хопіць! даволі! годзе! [Валя:] — Стоп, стоп! Не вам гэта гаварыць. Вы не горш ведаеце, што Янус у рымлян меў два твары.Карпаў.//узнач.вык. Даволі, хопіць. [Настасся:] — [Пятру] не такая патрэбна была. Ты ж [Даша] што, правучылася да сямі класаў і — стоп, годзе, сказала.Ракітны.
2.узнач.вык.Разм. Ужываецца ў значэнні: спыніўся, спыніліся. Праедзем кіламетр — стоп, шына спусціла.
3.узнач.нескл.наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту. Сігнал стоп.
[Ад англ. stop — спыняць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́сціцца, пешчуся, песцішся, песціцца; незак.
Аддавацца пяшчотам, цешыцца спакоем, бестурботнасцю. — Уставай, хопіць табе песціцца ў пасцелі!Шахавец.Сам [Ваўчок] вудзіць рыбу, дзеці купаюцца і загараюць, жонка песціцца ля рэчкі ў цяньку.Хадкевіч.У дзяцінстве, помніцца, было такое: бацька і ён [Эфір] ляжаць на канапе, песцяцца, жартуюць. Асілак і карапуз.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руб, ‑а, м.
Вузкі край або вузкі бок якога‑н. прадмета. Надарваны голас адбіваўся болем у .. [Лібіным] горле, дранцвелі ногі ад доўгае стойкі, прыціснутай да вострага руба грузавіковай сценкі.Гартны.— Вы-ка-най-це, кажу, гэтыя планы, — дробненька стукаў Гаруноў рубам далоні па трыбуне, — .. хопіць дзяржаве і на працадзень.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
enough
[ɪˈnʌf]1.
adv.
1) до́сыць, даво́лі, дастатко́ва, хо́піць
not enough — зама́ла, не стае́
2) до́сыць
well enough — до́сыць до́бра
2.
adj.
адпаве́дны, дастатко́вы
3.
n.
дастатко́вая ко́лькасьць
4.
interj.
го́дзе! стой!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)