Бахту́рыць (набахтурыў ему голаву ’забіў яму галаву лухтой’; Чач., Нас.). Магчыма, звязана з групай слоў рус. ба́харь ’балбатун і г. д.’, славен. báhati ’хваліцца’. Суфіксацыя не зусім ясная (здаецца, ‑t‑ur‑ < ‑ъt‑ur‑), як звычайна ў многіх экспрэсіўных словах. Параўн. рус. бахте́ть, бахти́ть ’хваліцца, важнічаць’, бахту́рить ’перагружаць думкі чым-н.’ (пры ба́хать ’ілгаць, хлусіць’). Не выключаецца, аднак, што бахтурыць < бухто́рыць. Параўн. польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’. У Насовіча пад бахту́рыць прыводзяцца два значэнні — ’наліваць у пасудзіну’ і ’забіваць галаву лухтой’, параўн. бухто́рыць (Нас.) ’празмерна ліць вадкасць, празмерна піць’. Гэта можа сведчыць, што ’забіваць галаву лухтой, дурыць’ → ’наліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымана́ ‘надакучлівы чалавек’ (Мат. Гом.). Відаць, да трымані́ць ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (гл. траманіць, для якога прапануецца літоўская крыніца запазычання). Можа быць звязана з мані́ць, ману́ць, аднак па значэнні і па форме слова бліжэй да славен. tŕmen ‘упарты, капрызны, натурысты’, харв. чак. ne trmi ‘не ўпірайся’, якія Борысь (RS, XLI, 1, 40 -41) узводзіць да прасл. *trьměti ‘тырчаць, заставацца на сваім, упірацца’, што дало каўзатыў *trimati (Борысь, 652), гл. трымаць. У такім выпадку трыманіць можа быць другасным утварэннем ад назоўніка або прыметніка, параўн. укр. тримни́й ‘трывалы’; сюды ж, магчыма, і ўкр. тримо́нний няпэўнага значэння і паходжання (ЕСУМ, 5, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туфта́ ‘хлусня’ (ТС), тухта́ ‘падман’ (Краязн. газета, 2013, 12, 6). Пранікненне з турэмна-лагернага жаргону, параўн. укр. аргат. туфта́ ‘падробка, фальшыўка’ (Горбач, Арго школярів), рус. туфта́, тухта́ ‘хлусня, падман, ашуканства’, ‘фальсіфікат, падробка’, туфте́ть ‘ілгаць, падманваць’ (Шчарбакова-Бруева, Соц.-корп. лексика), польск. tufta ‘кабета’, ‘прастытутка’, ‘падман’ (з рус., Каня, Słownik). Без пэўнай этымалогіі. Выводзяць з фін. tohko ‘гнілое дрэва’, фін. дыял. tohta ‘розныя рэчы, транты, смецце’, што з улікам асноўнага значэння жаргоннага слова ‘махлярства, калі замест дабраякаснай рэчы прадаюць падробку’ тлумачыць семантыку слова (Вострыкаў, Этим. иссл., 3, 37–38; Гарачава, Этимология–1982, 168; Арол, 4, 122; Анікін, РЭС, 2, 284). Горбач (Арго школярів, 27) параўноўвае з цюрк. takta ‘дошка’ як фігуральнае абазначэнне пачкі паперы, што выдаецца махлярамі замест упакаваных у банку асігнацый; на мажлівую цюркскую крыніцу арыентуе і балг. аргат. ту́фтя, туфти́свамхлусіць’, ту́фа ‘крадзеж’, та́фя, та́фим ‘красці, хлусіць’, таф ‘хлусня, абман’ < тур. tav у розных значэннях, у тым ліку і ‘падман’, параўн. Стойкаў, Соф. ученич. говор, 24, 51. Былыя вязні сталінскіх лагераў бачаць у слове абрэвіятуру ТФТ (рус. «тяжёлый физический труд»), якая ў 1930‑я гады пранікла з лагернай зоны на волю (Шыдлоўскі, Рысы майго пакалення, Мінск, 2001, 126). Урэшце, з улікам сфер ужывання, варта звярнуць увагу на фармальнае падабенства з ід. tuft(e), toft(e), duft(e) ‘выдатны, цудоўны, першакласны’, адносна якога гл. Штэрн, Wörterbuch, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здоро́вый

1. здаро́вы; (сильный) ду́жы;

2. (крепкого сложения) здаро́вы; (большой — ещё) вялі́кі;

3. в знач. сказ., прост. здоро́в врать ма́йстар (маста́к) хлусі́ць;

здоро́в (на что) ма́йстар (маста́к) (на што);

будь здоро́в! (при расставании) быва́й здаро́ў;

бу́дьте здоро́вы! а) (при расставании) быва́йце здаро́вы; б) (чокаясь) бу́дзьце (здаро́вы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тры́нкаць ‘абы-як, няўмела іграць на якім-небудзь музычным інструменце’ (ТСБМ, Юрч. Сін., Аляхн.), ‘часта ступаць дробнымі крокамі’ (Скарбы), ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), тры́нькаць ‘гультайнічаць’, ‘балбатаць’ (Клундук), трэ́нькаць ‘брынкаць’ (ТСБМ), ‘пазваньваць (пра тэлефон)’ (Ян.), трэнь‑брэнь — гукаперайманне гучання шчыпковых музычных інструментаў (ТСБМ). Параўн. рус. вяцк. тре́нькать ‘брынкаць, ціха наігрываць, балбатаць’, «звонкі» варыянт у чэш. drnkat, brnkat < drnk, brnk — пра выражэнне бразгатлівых гукаў. Гукаперайманне (Фасмер, 4, 98; Махэк₂, 128). Сюды ж з ускладненай асновай трэндыка́ты ‘трэнькаць, перадаваць голасам музыку, напяваць рэчытатывам’ (пін., Нар. лекс.), трынды́каць ‘гаварыць абы-што (пра жанчын-пляткарак)’ (ТС), трынча́ць ‘гаварыць, балбатаць’ (круп., Сл. ПЗБ), тры́каті ‘трэнькаць, брынькаць’ (Вруб.) са спрашчэннем спалучэння гукаў, успрынятага як назалізаваны галосны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pffen vt

1) падштурхну́ць, даць грымака́ (каму-н.)

2) рабі́ць бу́фы

3) разм. страля́ць, палі́ць (у паветра); рабі́ць гук, падо́бны на стрэл;

er lügt, dass es nur pufft ён хлу́сіць без уся́кага со́раму

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tell [tel] v. (told)

1. гавары́ць, каза́ць; раска́зваць, апавяда́ць;

tell smb. a lie хлу́сіць каму́-н.

2. зага́дваць, распараджа́цца

3. адро́зніваць, распазнава́ць

4. (on/upon) адбіва́цца (на)

tell me another! infml яшчэ́ што ска́жаш! (я не веру);

tell tales (about smth./on smb.) BrE разво́дзіць плёткі (аб чым-н./кім-н.);

to tell the truth infml пра́ўду ка́жучы;

you can never tell/there’s no telling/who can tell? хто ве́дае?

tell off [ˌtelˈɒf] phr. v. infml адчыта́ць, прабра́ць; абла́яць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Маха́ць, мыха́ць, маха́ты, маха́тэ ’рабіць узмахі, рухі ў паветры’, ’хутка ісці’, ’хутка рабіць’, ’матаць нагамі’ (ТСБМ, Федар. 6, Нас., Бяльк., ТС, Анох., драгічынскае, КЭС; Сл. ПЗБ), ’хлусіць’ (Нас.), махацца ’сноўдацца, матляцца, церціся, мазоліць вочы, жыць сабе патроху’ (Нас., ТС). Укр. маха́ти, рус. махать, польск. machać, н.-луж. machaś, в.-луж. machać, чэш. máchati, славац. máchať, славен. máhati, серб.-харв. ма́хати, макед. мава, балг. махам, ц.-слав. махати. Прасл. maxati, утворанае ў выніку пашырэння суфіксам ‑x‑ асновы majati, роднаснай з літ. móti ’махаць, ківаць’ (як jexati з літ. jóti ’ехаць на кані’). Да і.-е. *ma‑ рухаць’ (Міклашыч, 180; Бернекер, 2, 4; Бязлай, 2, 161). Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 584 і БЕР, 3, 692–693.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

браха́ць, брашу, брэшаш, брэша; незак.

1. Падаваць адрывістыя гукі (пра сабаку, ліса і некаторых іншых звяроў); гаўкаць. Дзесьці далёка брахаў сабака, піснула палявая мыш. Чорны. Яшчэ нават не вельмі позна — у хатах, мусіць, гараць яшчэ агні, на вуліцах сярдзіта брэшуць і выюць сабакі. Якімовіч.

2. перан. Разм. Ілгаць, хлусіць, маніць; паклёпнічаць, нагаворваць, абгаворваць. У Алёнкі пратэст з душы выбіваецца. Хочацца голасна сказаць усім гэтым плеткарам, што яны лгуць, брэшуць! Колас. — Чаго гэта мне брахаць? — націскае плячамі Пеця і падае Вольцы парожнія вёдры. — Я, канешне, мог памыліцца — гэта іншая справа, а брахаць... Вось што: гэта можам праверыць. Ракітны.

3. перан. Груб. Балбатаць, малоць языком, пустасловіць. А так Марцін спявае, брэша з хлопцамі.. — «вясёлы, жыццёвы дзядзька». Брыль. // Гаварыць непрыстойнае. Дня няма, Каб зранку.. [Кузьма] не наліваўся. ..Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць. Корбан.

•••

На ваду брахаць — прагна, многа, бясконца піць.

На пень брахаць — гаварыць непрыстойнасці, неразумнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ілга́ць ’гаварыць няпраўду; выдумваць, хлусіць’ (ТСБМ), іўга́ць (Бяльк.). Рус. лгать, зах.-рус. илга́ть, польск. łgać, в.-луж. łhać, н.-луж. łdhaś, łgaś, палаб. lȧzĕs, чэш. lháti, славац. lhať, славен. lagati, серб.-харв. ла̀гати, балг. лъ̀жа, макед. лаже. Ст.-слав., ст.-рус. лъгати, ст.-бел. илгати, лгати. І‑ мае пратэтычны характар (Карскі, 1, 262). Прасл. *lъgati, *lъžǫ мае дакладныя адпаведнікі ў герм. мовах: гоц. liugan ’ілгаць’, ст.-в.-ням. liogan ’тс’, lugî ’хлусня’ < і.-е. *leugh‑. Гл. Покарны, 1, 686–687; Бернекер, 1, 751; Фасмер, 2, 469; Слаўскі, 5, 119–122. Іншыя і.-е. паралелі выклікаюць сумненні: ст.-літ. łúginaité ’здрадніцкі’ (Атрэмбскі, LP, 1, 138), літ. lūgoti ’прасіць’, лат. lùgt ’тс’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 517–518; Покарны, 1, 686–687). Гл. ілгун, ілжа, ілжэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)