tykać

I незак.

чапаць, кранаць

II tyka|ć

незак. разм. тыкаць, звяртацца на “ты”;

ona go tykać mimo różnicy wieku — яна тыкае яму (звяртаецца да яго на “ты”), не зважаючы на розніцу ва ўзросце

III незак.

цікаць (пра гадзіннік)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тычы́на ‘жэрдка’ (Яруш., Шымк. Собр., Доўн.-Зап. 2), ‘вялікая палка, доўгі шост’ (ТСБМ, Шат., Адм., Ян.; пух., іўеў, Сл. ПЗБ), ‘тонкая жардзіна, якая ўтыкаецца ў зямлю’ (Нас., Растарг.), ‘завостраны шост’ (Гарэц., Байк. і Некр.), тычына́ ‘тс’ (ашм., Стан.), тычы́нка: хмель тычынку абвівае ‘тс’ (Сержп. Прык.), ‘жэрдка, падвешаная ўверсе над печчу’ (свісл., Шатал.), ст.-бел. тычина ‘вяха, тычка’ (1585 г., ГСБМ). Параўн. укр. тичи́на ‘тычка’, рус. тычи́на ‘тс’, польск. tyczyna ‘тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад ты́каць, ткнуць (гл.); не выключана ўтварэнне ад *tyčь ці *tъkъ (з падаўжэннем вакалізму асновы) і таго ж суфікса ‑ін‑а. Сюды ж тычы́н ‘вочап у студні з жураўлём’ (ваўк., ДАБМ, камент., 810) са зменай родавага канчатка пад уплывам вочап, тыч і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć się ‘адносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патыка́ць1 ’дараваць за дрэнныя ўчынкі, пакідаць непакараным’ (бялыніц., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), ’патураць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да патака́ць (гл.).

Патыка́ць2 ’сустракаць’ (Нас.). З польск. potykać (się) ’тс’. Сюды ж ганц. патыка́ць ’рабіцца блага, млосна’ (Сл. ПЗБ).

Патыка́ць3, патыка́цца ’утыкаць нос (не ў сваю справу)’ (Нас.), ’рабіць спробу зайсці’ (КЭС, лаг.), з’яўляцца, паказвацца на вочы’ (хойн., Мат. Гом.), паткну́цца ’сунуцца, паказацца куды-н.’ (ТСБМ), потыка́ць ’тыцкаць, соваць’ (ТС). Да тыкаць < прасл. tykati (), роднаснага з лат. tūkât, tūcît ’мясіць, ціснуць’, ст.-в.-ням. dûhen ’ціснуць’. Чаргаваннем галосных кораня звязана з ткаць (Фасмер, 4, 130).

Патыка́ць4 ’ткаць па аснове рознакаляровым утком’ (лід., віл., бар., шум., швянч., Сл. ПЗБ), драг. натыка́ты ’тс’ (Клімчук, вусн. паведамл.), патыка́нка ’дыван з ільняной асновай, патыканы рознакаляровымі ніткамі’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Магчыма, сюды ж польск. potykaczka ’спадніца, тканая ў чатыры полкі’. Параўн. н.-луж. potykaś ’зацыраваць’. Да па‑ < прасл. po‑ і ткаць < прасл. tъkati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тча кніжн. ’іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам’ (ТСБМ), пры́тча, пры́чта, пры́шта ’байка, апавяданне, быль’, ’непрыемны, нечаканы выпадак; непрыемны збег абставін’ (Нас., Касп., ТС), prýcca ’хвароба, немач’ (Варл.), пры́чча, пры́ча ’тс’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), пры́чча ’нечаканая хвароба; бяда’ (Бяльк.), пры́чта ’прытча, дзіва’ (Ян.), пры́тча ’штукі; свавольства’ (Нас.), ме́рыць пры́чча ’лячыць хваробу (забабонамі)’ (віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. притча ’апавяданне’ (Альтбаўэр). Укр. при́чта, при́тча ’гісторыя, здарэнне, выпадак’, рус. при́тча ’прытча’, дыял. ’няшчасце, бяда, напасць’; ’раптоўная хвароба, выкліканая чарамі, сурокамі’, при́тчия ’казка, байка, прытча’, ст.-рус. притъча ’няшчасны выпадак’ (XIII ст.), ст.-польск. przytcza ’выпадак, здарэнне’, серб.-харв. при̑ча ’апавяданне, прыказка’, славен. príča ’момант, цяперашні час’, ’сведчанне, сведка’, ’прытча, казка, прыказка’, балг. при́тча ’прытча’. Прасл. *pritъča ’выпадак’ ад *pritъknǫti ’прыткнуць’ (Міклашыч, 368; Праабражэнскі, 2, 127; Брукнер, 445; Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 740; Банькоўскі, 2, 953; ЕСУМ, 4, 581–582; ESJSt, 12, 719). Да ткнуць, тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́пацца ’рухацца’ (Янк. Мат.), ’ёрзаць, рухацца’ (Гарэц.), ры́пнуць ’хутка пайсці’ (рэч.), рус. рыпаться ’безпаспяхова спрабаваць зрабіць што-небудзь’, дыял. рыпать, рыпе́ть ’рыпець’, укр. ри́пати ’рыпець’, ри́патися ’часта адчыняць дзверы’, польск. rypać ’шыбаваць’, ’уцякаць’, саст. ’біць нагой’, ’рыпець’, чэш. rýpati ’калупаць што-небудзь’, ’тыкаць’, ’піхаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, ’крыўдзіць’, rypati se ’калупацца’, славац. rýpať ’капаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, чэш. rypati ’капаць, рыць’, vyrypovat ’ісці пружыністым, спешным крокам’, в.-луж. rypać ’калупаць’, н.-луж. rypaś, балг. рѝпам ’падкідваю ўверх’, ’падскокваю, скачу’. Прасл. *rypati ’рыць, рваць, капаць’. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’рваць’, ’раздзіраць’, з расшыральнікам ‑s‑: *reups‑: *rups‑: *ryps‑; корань *reu‑ (: *rw‑) ’рыць’, ’капаць’ (Покарны, 1, 868–870; Куркіна, ОЛА, 135; БЕР, 6, 261–263 з літ-рай). Параўн. літ. ruõpti ’капаць’, raūpti ’выдзёўбваць’, ’раскалупваць’, rupěti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абламвае’ (Чарных, 2, 130–131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ркаць1тыкаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘утыкаць што-небудзь вострае’ (Нас.), ‘саджаць’ (Нас., Юрч. СНЛ), ‘закладаць, насаджваць (снапы ў азярод)’ (рагач., калінк., Сл. ПЗБ), ‘засоўваць (грэбень у валасы)’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘бадзяцца, валэндацца’ (Зайка Кос.), тыркаты ‘поркаць, утыкаць’ (Клундук), ты́ркнуць ‘усунуць, тыкнуць’ (Нас.), ‘паказацца, з’явіцца’ (Сцяшк.), тыркану́цца ‘высунуцца’ (Бяльк.), тырну́ць ‘высунуць, выставіць, паказаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж ты́ркаць нос ‘заглядваць’; утыркну́ць ‘уткнуць’, ‘спешна, на хаду падаць што-небудзь’ (Нік., Оч.) — у сувязі з апошнім параўн. харв. tȓk, серб. тр̑к: у тр̑ку ‘на бягу’, тр̏ка ‘беганіна’. Гукапераймальнае (рухапераймальнае) утварэнне ад тырк ‘штоўх, пыр’ (Нас.), ‘тырк’ (Байк. і Некр.), якое можна супаставіць з літ. tùrk‑terėti ‘штурхнуць’ (Буга, Rinkt., 1, 490). Карскі следам за Шахматавым на фоне ўсх.-слав. *trъk‑ разглядае як выпадак т. зв. трэцяга поўнагалосся (Карскі 1, 258) — экспрэсіўна пераўтворанае то́ркаць (Фасмер, 4, 132). Варбат (Исслед., 64) бачыць у рус. ты́рнуть ‘усунуць’ (пры торкнуць, гл.) ступень падаўжэння рэдукцыі ў дзеясловах на ‑*ati і некаторых дзеясловах на ‑*nǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лец, ‑льца, м.

1. Адна з пяці канцавых рухомых частак кісці рукі або ступні ў чалавека. На чорным фоне адзежы белая рука з адтапыраным пальцам была вельмі выразна белая, як мармуровая. Чорны. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. // Частка пальчаткі, якая надзяваецца на палец рукі.

2. Канечны член на лапах жывёл і птушак.

3. Спец. Валік або стрыжань у машынах, які служыць звычайна для захвату іншых частак механізма. Поршневы палец. □ [Казіміру] трэба было знайсці старшыню калгаса і яшчэ раз напамянуць, каб заўтра не забылі паслаць каго-небудзь у РТС па «пальцы» да трактарных гусеніц. Краўчанка.

•••

Безыменны палец — чацвёрты палец рукі (паміж сярэднім і мезенцам).

Мезены палец — тое, што і мезенец (гл. мезенец).

Абвесці вакол (кругом) пальца гл. абвесці.

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Выссаць (высмактаць) з пальца гл. выссаць.

Глядзець праз пальцы гл. глядзець.

Ламаць пальцы гл. ламаць.

Паківаць пальцам гл. паківаць.

Палец (пальцам) аб палец не ўдарыць гл. ударыць.

Пальцам не крануць гл. крануць.

Пальцам не паварушыць гл. паварушыць.

Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) гл. паказваць.

Пальца ў рот не кладзі гл. класці.

Папасці (трапіць) пальцам у неба гл. папасці.

Пералічыць па пальцах гл. пералічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ператыка́ць (перэтыка́ць) ткаць ніткамі рознага колеру. перэтыка́нье ’вытканыя па краях каляровыя дарожкі (на канцах ручніка, па краю сарочкі і г. д.)’ (ТС), перэтыка́ный ’з вытканым узорам (напр., ніз хвартуха, з чырвоных нітак)’, натка́ны, натыка́ны, заты́каны ’з вытканым узорам’, натыка́ты ’ткаць каляровым узорам’ (Уладз.), ператыка́нка ’спадніца з ператыканага палатна, ператыканая коўдра’, ператыка́ны ’саматканы (пра паўсуконны матэрыял)’ (стаўб., Нар. сл.), пірітыка́нкі ’пасцілка з узорамі’ (мсцісл., Жыв. сл.), пірітыка́нычка ’саматканая посцілка’ (Юрч. СНЛ). Рус. перетыка́ть ’ткаць, пераплятаць ніткі асновы ўтком; ткаць на палатне палоскі, узор утком іншага колеру ці іншай фактуры’, перетыка́нный ’з тканым узорам (палатно, ручнік)’; польск. przetkać, в.-луж. přetkać, přetkawać, н.-луж. pśetkaś; славац. pretkávať ’ткаць ніткамі іншага колеру’, pretkať ’праткаць, ператкаць’, славен. pretkáti ’ператкаць, выткаць, выткаць нанава’, серб.-харв. pretkȁti ’зноў выткаць; абшыць аблямоўкай’. Да пера- (гл.) і тыка́ць, якое з’яўляецца прасл. ітэратывам (*tykati) да першаснага прасл. *tъktʼi ’ткаць’, звязанага генетычна з *tъknǫti; *tъktʼi узыходзіць да і.-е. *tek‑ ’плесці, віць’ > ’ткаць’. А семантыка прасл. інавацыі *tъkati адлюстроўвае нейкія больш актуальныя прыкметы, напрыклад, значна большую імклівасць увядзення і прасоўвання ў зеве ўточнай ніткі дзякуючы выкарыстанню чаўнака’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 117–118). Да ткаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты — займеннік 2‑й ас. адз. л. ‘ты’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС, Федар. 4, Некр. і Байк.; ашм., Стан., Вруб., Сл. ПЗБ): чужых жэ, малазнаёмых і толькі знаёмых людзей называюць на ты (Сержп. Прымхі), ст.-бел. ты ‘тс’ (1492 г., ГСБМ), ты = лац. tu (Жлутка). Параўн. укр. ти, рус., стараж.-рус. ты, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. ty, палаб. tåi, славен. , харв. , серб. ти̂, макед., балг. ти, ст.-слав. ты. Прасл. *ty роднаснае літ. , лат. tu ‘ты’, ст.-прус. tou, , гоцк. þu, ст.-н.-ням. thu, ст.-англ. thou; с.-ням., в.-ням., швед., дацк. du, алб. ti (< *tū), ірл. tu, вал. ti, ст.-грэч. дар. τύ), авест. і tvə̄m, ст.-перс. tuvam, ст.-інд. tvám, хіндзі < і.-е. *tu і ; другую форму тлумачаць як сцягненне двух элементаў: tu‑wa > tewe > twe, апошняе — энклітыкай В. скл., параўн. ст.-грэч. σε; элемент t‑ ідэнтыфікуюць з указальным t‑ (ESSJ SG, 2, 706; ESJSt, 17, 1007). Гл. таксама: Фасмер, 4, 130; Мюленбах-Эндзелін, 4, 254; Махэк₂, 663; Брукнер, 587; Шустар-Шэўц, 1566; Скок, 3, 466; Борысь, 657; ЕСУМ, 5, 564; Арол, 4, 124. Сюды ж ты́каць ‘звяртацца да каго-небудзь на «ты»’ (ТСБМ, ТС, Яўс.), ты́кацца (týkacsa) ‘тс’, ‘фамільярнічаць’ (Федар. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)