ПСТЫ́ГА (Іван Іванавіч) (н. 10.4.1918, в. Сухаполь Архангельскага р-на, Башкортастан),
маршал авіяцыі (1975), Герой Сав. Саюза (1978). Засл.ваен. лётчык СССР (1967). Беларус. Скончыў Энгельскае ваен. авіявучылішча (1940), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалт., 2-м Бел. і 1-м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, нач. паветрана-стралк. службы авіядывізіі, корпуса, камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай, Вільнюскай, Каўнаскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны на камандных пасадах у ВПС (у 1967—77 нам. галоўнакаманд.) і інш. пасадах ва Узбр.сілахСССР і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТА (польск. rota ад ням. Rotte натоўп, атрад),
асноўнае тактычнае падраздзяленне ва ўзбр.сілах большасці дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь. Р. бываюць стралк. (мотастралк.), пяхотныя (мотапяхотныя), танк., сапёрныя, аўтамаб., марской пяхоты, штабныя і інш. Можа ўваходзіць у склад батальёна або быць асобнай (напр., радыётэхн. Р. ў складзе палка). У сухап. войсках Р. складаецца з упраўлення і некалькіх узводаў; мае на ўзбраенні аўтам.стралк. зброю, гранатамёты, зенітныя сродкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры і інш.
Упершыню Р. створаны ў канцы 15 — пач. 16 ст. ў наёмных арміях зах.-еўрап. дзяржаў (гл.Наёмніцтва). У 17—18 ст. у кавалерыі Р. заменена эскадронам, у артылерыі ў 19 ст. — батарэяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Мацвей Васілевіч) (17.8.1898, в. Войлава Старыцкага р-на Цвярской вобл., Расія — 31.1.1972),
Маршал Сав. Саюза (1959), двойчы Герой Сав. Саюза (1945, 1971), Герой Чэхаславакіі (1970). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны. У арміі з 1918. Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1928) і Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штабоў 9-й арміі і Гал. камандавання Паўн,Зах. напрамку, нам.нач.Гал. ўпраўлення тылу Чырв. Арміі; са студз. 1942 нач. штаба Калінінскага, у крас. — кастр. 1943 — Рэзервовага і Сцяпнога, у кастр. 1943 — чэрв. 1945—2-га Укр. франтоў. Пасля вайны на адказных пасадах ва Узбр.СілахСССР, у т. л. ў 1960—63 і 1964—71 нач. Генштаба — 1 -ы нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gewáchsen
1.part II ад wáchsen*
2.:
éiner Sáche ~ sein быць у сі́лах вы́канаць што-н.;
j-m ~ sein быць ро́ўным каму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КВАТАРМА́ЙСТАР (ням. Quartiermeister ад Quartier кватэра, пастой + Meister гаспадар),
1) у 16—20 ст. службовая асоба (афіцэр, генерал) у органах кіравання войскамі многіх еўрап. краін, у т. л. Расіі (з пач. 18 ст.), якая напачатку (16 ст.) займалася размяшчэннем войск лагерам ці па кватэрах, а пазней (17—20 ст.) пераважна аператыўнымі пытаннямі.
2) Начальнік тылавой гаспадаркі палка ў рас. арміі (пач. 18 ст. — 1881, наз. кватармістр), войсках ВКЛ і Польшчы (паводле штату 1789).
3) Начальнік службаў харч. і рэчавага забеспячэння ў палку Чырв. Арміі (да 1928, наз. кватармістр).
4) Пасада унтэр-афіцэра карабельнай службы ВМФ Расіі (да 1917), які загадваў гасп. пытаннямі.
5) Службовая асоба ва ўзбр.сілах ЗША і Вялікабрытаніі, якая кіруе вырашэннем усіх пытанняў кватэрнага і рэчавага забеспячэння войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОД ВОЙСК (сіл),
састаўная частка віду ўзбр. сіл, якая ўключае часці і злучэнні, што маюць зброю, ваен. тэхніку і тактыку дзеянняў, уласцівую толькі ім. Падзел войск на роды існуе ў большасці краін свету. З часоў старажытнасці найб. вядомыя Р.в. — пяхота, кавалерыя, з 16 ст. — артылерыя. З развіццём зброі і ваен. тэхнікі з’явіліся новыя Р.в., у т. л. ў ВМФ (ВМС) роды сіл: падводныя і надводныя, марская авіяцыя, марская пяхота і інш. Ва Узбр.Сілах Беларусі да Р.в. адносяцца мотастралк., танк., ракетныя войскі і артылерыя, зенітныя ракетныя, радыётэхн. і інш. войскі, а таксама роды авіяцыі (аб. Р.в. узбр. сіл, у т. л. Беларусі, гл. адпаведныя арт.). У баі Р.в. цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і са спец. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКА АБАРО́НА 1941 Вялася злучэннямі 19, 20, 22-й армій Зах. фронту і Віцебскім народным апалчэннем 1941 5—11 ліп. ў Вял.Айч. вайну. У ходзе абароны 6 ліп. воіны 5-га і 7-га механіз. карпусоў 2-й арміі нанеслі контрудар па ворагу ў напрамку Сянно—Лепель (гл.Лепельскі контрудар 1941). З 5 ліп. 153-я стралк. дывізія вяла баі на рубяжы в. Гняздзілава — усх. бераг воз. Саро — вёскі Ліпна — Парнева — Машканы — Александрова. 9 ліп. вораг у абход прарваўся да Віцебска. Разам з сав. войскамі горад абаранялі апалчэнцы. 10 ліп. 220-я мотастралк. дывізія 19-й арміі двойчы выбівала праціўніка з усх.ч. горада. З-за перавагі ў сілах 11 ліп.ням.-фаш. войскі занялі Віцебск. Віцебска абарона затрымала прасоўванне ворага на У, прычыніла яму значныя страты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РШАЛ (ад франц. maréchal),
1) у сярэдневяковай Францыі каралеўскі слуга; з 12 ст. — прыдворны саноўнік, які кіраваў целаахоўнікамі, коннай стражай, каралеўскімі стайнямі (гл. таксама Маршалак). У 13—15 ст. камандуючы часткай каралеўскіх войск.
2) Вышэйшае воінскае званне ў Францыі (з 16 ст.) і інш. краінах у 19—20 ст. У Расіі званню М. адпавядаў чын ген.-фельдмаршала. У 1894 гэтага звання ўдастоены І.У.Гурка (гл. ў арт.Гуркі). У СССР з 1935 існавала вышэйшае воінскае званне М. Сав. Саюза, з 1943 — М. родаў войск і Гал. М. родаў войск, якое адпавядала званню генерала арміі (адмірала флоту). У ліку М. Сав. Саюза былі А.М.Васілеўскі, Г.К.Жукаў, К.К.Ракасоўскі, В.Д.Сакалоўскі, І.І.Якубоўскі і інш. Ва Узбр.сілах Беларусі званне М. не існуе.
3) У Польшчы — званне некаторых службовых асоб (М. сейма, віцэ-М. сейма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самаўпэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.
Занадта ўпэўнены ў сабе, сваіх сілах, магчымасцях. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, і яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай і грубаватай жанчыне.Шамякін.— Нашто ж табе [Тоўхарту] трэба было нанава раджацца? — недаверліва сказаў Гальвас, бачачы ў ласкавасці свайго друга жорсткую ўладарнасць самаўпэўненага гаспадара.Чорны.// Які выражае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Самаўпэўненая ўсмешка. □ [Прыбытак] павітаўся з мужчынамі за руку, і нельга было не адзначыць, што ў яго заўсёды самаўпэўненай і ганарлівай постаці сёння нечага не хапала.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЙСКІ ПРОЦІПАВЕ́ТРАНАЙ АБАРО́НЫ,
від узбр. сіл, прызначаных для абароны ад паветр. нападу праціўніка. Узнікненне сродкаў ППА звязана з баявым выкарыстаннем авіяцыі ў 1-й сусв. вайне. Адрозніваюць войскі проціпаветранай абароны краіны і войскі проціпаветранай абароны сухапутных войск (у арміях некаторых краін выкананне задач ППА ўскладзена на ВПС, якія маюць зенітныя ракетныя і інш. войскі). На сучасным этапе задачы войск проціпаветранай абароны цесна ўвязваюцца з задачамі процідзеяння сродкам касм. нападу.
Ва Узбр.Сілах Беларусі войскі проціпаветранай абароны складаюцца з зенітных ракетных, радыётэхн. і спец. войск. Задачы знішчэння сродкаў паветр. нападу выконваюць самастойна або ва ўзаемадзеянні з інш. відамі ўзбр. сіл. Войскі проціпаветранай абароны сухапутных войск прызначаны прыкрываць войскі і іх тылавыя аб’екты ад паветр. нападаў праціўніка, уключаюць зенітныя ракетныя, зенітныя артыл. і радыётэхн. часці і падраздзяленні (гл. таксама раздзел Узброеныя сілы ў арт.Беларусь).