МЕГХАЛА́Я,

штат на ПнУ Індыі. На Пд мяжуе з Бангладэш. Пл. 22,5 тыс. км². Нас. каля 2 млн. чал. (1997), пераважна народнасці кхасі, джантыя, гара і інш. Адм. ц.г. Шылонг. У рэльефе пераважаюць узгоркі і нізкагор’і (масіў Шылонг выш. да 1961 м). Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў месцамі больш за 10 000 мм за год, у Чэрапунджы каля 12 000 мм (сусветны максімум). Натуральная расліннасць — трапічныя лясы і хмызнякі. Большая ч. насельніцтва вядзе ляднае земляробства. Вырошчваюць рыс, кукурузу, проса, бульбу. Садоўніцтва (апельсіны). Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Невял. здабыча вугалю.

т. 10, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ökumnisch a царк. сусве́тны;

das ~e Konzl царк. усяле́нскі сабо́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пато́п, ‑у, м.

1. Паводле біблейскай легенды — паводка, якая за грахі людзей затапіла ўсю зямлю. Сусветны патоп.

2. Разм. Разводдзе, паводка, навадненне. Патоп стаяў на Камароўцы Вясной і ўвосень кожны год. Гілевіч. У кватэры Кузьміча са столі лінула вада... Ён раніцаю ў рэмкантору: — Бяда, таварышы, бяда! Патоп у хаце, ў хаце мора... Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Globetrotter ['glo:bətrɔtər] і ['glo:ptrətər] m -s, - чалаве́к, які́ туля́ецца па све́це, сусве́тны валацу́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЭКРЭ́ТНЫ ЧАС,

зменены паясны час на 1 гадз уперад з мэтай больш рацыянальнага выкарыстання светлай часткі сутак. У СССР уведзены ў 1930. Д.ч. другога гадзіннага пояса лічыцца маскоўскім, апераджае сусветны час на 3 гадз. Парадак падліку Д.ч.: паясны час плюс 1 гадз. (пастаянна на працягу года) з дадатковым пераводам гадзіннай стрэлкі на 1 гадз уперад у летні час. Перавод адбываецца ўначы з апошняй суботы на нядзелю ў сакавіку і адпаведна на 1 гадз назад у кастрычніку. Тэр. Беларусі ўваходзіць у другі гадзінны пояс. За аснову Д.ч. ўзяты паясны, таму маскоўскі час апераджае беларускі на 1 гадз. Парадак пераводу гадзіннай стрэлкі ў летні час застаўся той самы.

т. 6, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

festiwal, ~u

м. фестываль;

festiwal filmowy — кінафестываль;

światowy festiwal młodzieży — сусветны фестываль моладзі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ksmisch a касмі́чны, сусве́тны;

~e Strhlung касмі́чныя праме́нні прамяні́;

~e Physk астрафі́зіка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

касмі́чны

(гр. kosmikos = сусветны)

1) які адносіцца да космасу, звязаны з яго асваеннем (напр. к-ая прастора, к-ая ракета);

2) перан. велізарны, грандыёзны (к. маштаб).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мондыялі́зм

(ад фр. mondial = сусветны)

1) глабальнае мысленне, агульначалавечы светапогляд, які разглядае насельніцтва Зямлі як адзіную папуляцыю;

2) грамадска-палітычны рух за ўстанаўленне ўлады адзінага сусветнага ўраду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Sntflut f - сусве́тны пато́п (у Бібліі);

ine ~ von grßen Wrten пато́к гу́чных слоў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)