сусве́тны, -ая, -ае.

1. гл. сусвет.

2. Які распаўсюджваецца на ўвесь свет, адносіцца да ўсяго свету.

Сусветная гісторыя.

С. кангрэс моладзі (розных краін свету).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сусве́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сусве́тны сусве́тная сусве́тнае сусве́тныя
Р. сусве́тнага сусве́тнай
сусве́тнае
сусве́тнага сусве́тных
Д. сусве́тнаму сусве́тнай сусве́тнаму сусве́тным
В. сусве́тны (неадуш.)
сусве́тнага (адуш.)
сусве́тную сусве́тнае сусве́тныя (неадуш.)
сусве́тных (адуш.)
Т. сусве́тным сусве́тнай
сусве́тнаю
сусве́тным сусве́тнымі
М. сусве́тным сусве́тнай сусве́тным сусве́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сусве́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сусве́тны сусве́тная сусве́тнае сусве́тныя
Р. сусве́тнага сусве́тнай
сусве́тнае
сусве́тнага сусве́тных
Д. сусве́тнаму сусве́тнай сусве́тнаму сусве́тным
В. сусве́тны (неадуш.)
сусве́тнага (адуш.)
сусве́тную сусве́тнае сусве́тныя (неадуш.)
сусве́тных (адуш.)
Т. сусве́тным сусве́тнай
сусве́тнаю
сусве́тным сусве́тнымі
М. сусве́тным сусве́тнай сусве́тным сусве́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сусве́тны

1. (относящийся к вселенной) мирово́й;

~ная прасто́ра — мирово́е простра́нство;

2. (относящийся к земному шару) мирово́й, всеми́рный;

с. кангрэ́с мо́ладзі — всеми́рный конгре́сс молодёжи;

у ~ным машта́бе — в мирово́м масшта́бе;

с. сму́так — мирова́я скорбь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сусве́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сусвету (у 1 знач.). Сусветная прастора.

2. Які мае адносіны да зямнога шэра; ахоплівае зямны шар, усе народы зямлі. Сусветная вайна. Сусветны рынак. Сусветная цывілізацыя. □ Загрымелі воплескі, пачуліся выгукі: «Няхай жыве сусветная рэвалюцыя!» Гурскі. Тут [у Афрыцы] сканцэнтравана 40 працэнтаў усіх сусветных гідраэнергетычных рэсурсаў. Філімонаў. // Які мае адносіны да розных краін свету. Сусветны кангрэс барацьбітоў за мір. □ На адной з сусветных выставак канца мінулага стагоддзя дэманстраваўся «Дом будучага». «Маладосць». // Які мае значэнне для людзей усяго свету; вядомы ўсяму свету, праслаўлены. Не кожны можа пахваліцца, што слухаў лекцыі і здаваў экзамены па фізіялогіі вучонаму з сусветным імем — Паўлаву. «Беларусь».

•••

Сусветная сістэма сацыялізма гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусве́тны Welt-, wltumspannend, wltumfassend; wltweit;

сусве́тная вайна́ Wltkrieg m -(e)s, -e;

сусве́тная грама́дскасць Wltöffentlichkeit f;

сусве́тны ўзро́вень Wltniveau [-niˏvo:] n -s, Wltstand m -(e)s;

сусве́тная прабле́ма wltbewegendes Prblem;

з сусве́тным і́ме(не)м von Wltrang

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сусве́т, -у, М -све́це, м.

1. (С вялікае). Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.

Разгадаць тайны Сусвету.

2. Зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй.

Аб’ехаць увесь с.

|| прым. сусве́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Сусветная прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сусветны акіян, гл. Акіян

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сусветны рынак, гл. Рынак

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сусветны акіян

т. 15, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)