agility

[əˈdʒɪləti]

n.

1) жва́васьць, руха́васьць, спры́тнасьць, спра́ўнасьць f.

the agility of a monkey — спры́тны, як ма́лпа

2) Figur. гну́ткасьць f., спрытm.

a great mental agility — вялі́кая гну́ткасьць ро́зуму

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cunning

[ˈkʌnɪŋ]

1.

adj.

1) хі́тры

2) уме́лы, спра́ўны

3) US., informal прыва́бны

a cunning smile — прыва́бная ўсьме́шка

2.

n.

1) хі́трасьць f., спры́тm.

2) спры́тнасьць f.; уме́льства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

атле́тыка

(гр. athletike (techne) = спартыўнае (майстэрства))

сістэма спартыўных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць;

лёгкая а. — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і інш.;

цяжкая а. — бокс, барацьба, падняцце штангі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дыплама́тыя

(фр. diplomatie, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) дзейнасць урада па ажыццяўленню міжнароднай палітыкі;

2) перан. тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

obrotność

ж.

1. эк. абарачальнасць;

zwiększyć obrotność środków obrotowych — паскорыць абарачальнасць абаротных сродкаў;

2. перан. паваротлівасць, спрыт; прадпрымальнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уваскрэ́сіць, ‑крэшу, ‑крэсіш, ‑красіць; зак., каго-што.

1. Паводле рэлігійных вераванняў — вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць. [Макар:] — Яго [бацьку] ўжо не ўваскрэсіш. Асіпенка.

2. перан. Выклікаць унутранае абнаўленне, зрабіць зноў жыццядзейным; аднавіць чые‑н. сілы. Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт. // перан. Выклікаць яркае ўяўленне аб чым‑н., аднавіць у памяці што‑н. забытае. Я жыў у снах і дзень, і два, і месяц, каб хоць на міг твой вобраз уваскрэсіць. Федзюковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго‑н. Здагадка бацькі была, безумоўна, правільная: чалавек да соснаў мог прыйсці толькі з лесу. Курто. Маланкай у свядомасці Міхала мільганула здагадка: — Ліст ці тэлеграма? Васілевіч.

2. Кемлівасць, здагадлівасць. Дзе не хапае сілы, там выручае спрыт, выручае здагадка. Лынькоў. — Ды ўсё ж няма ў нас у калгасе чалавека з большай гаспадарчай здагадкай, чым Маркавіч. Краўчанка.

•••

Губляцца ў здагадках гл. губляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыць ’імклівасць, шпаркасць’ (Нас., Ласт.); ’крутасць, стромкасць, круча’ (Ласт.), прыт ’жвавасць, рухлівасць’ (Бяльк.), рус. прыть ’тс’. Прасл. *prytь > бяссуфікснае вытворнае ад *prъtiti, *pryt(j)ati ’рухацца, корпацца, узнімацца’ (Варбат, Этимология–1971, 10; яе ж, Слав. языкозн., XII, 119), прадстаўленага ў беларускай мове, відаць, толькі палес. пры́тыты (гл. пры́тыць). Праблематычным з’яўляецца далучэнне сюды спрітспрыт, жвавасць’ (Бяльк.), а таксама рэканструкцыя ў якасці зыходнай для рус. прыть і бел. прыць формы *sprytъ, крыніцай якой лічыцца гоц. *sprūti < sprauto ’хутка’, параўн. ст.-англ. sprūtan ’даваць парасткі, развівацца’ (Мартынаў, Лекс. Палесся, 16–17); сумненні на гэты конт у Смулковай (Бел.-польск. ізал., 118–120). Аб серб.-харв. pȑtiti гл. Глухак, 507. Гл. таксама пры́тны, пры́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

biegłość

biegłoś|ć

ж.

1. уменне, спрыт; веданне справы;

nabyć ~ci w czym — набыць досведу (умення) ў чым;

2. бегласць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

несапра́ўдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае законнай сілы. Шлюб з псіхічна хворым прызнаецца ў адпаведнасці з законам несапраўдным. «Маладосць».

2. Падроблены; штучны. Несапраўдны брыльянт. □ Увесь цяперашні спрыт гэтага чалавека, яго рухавасць, яго жвавая гутарка, калючы агонь яго слоў, — усё гэта здавалася на[й]граным, несапраўдным. Лынькоў.

3. Ужываецца як састаўная частка назваў раслін, жывёл і пад. Несапраўдны скарпіён.

4. Які толькі вонкава падобны да чаго‑н. сапраўднага. Здавалася, .. што і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)