Біку́р ’бізун’ (Бяльк.). Няяснае слова. Можа, таго ж паходжання, што і ўкр. боку́ри скураны пояс’, букурі́я ’вузкі рамень, пояс’ (а гэта з рум. мовы, гл. Рудніцкі, 1, 164). Але параўн. польск. арго bichur ’бізун’, чэш. арго bikor і г. д., якія Будзішэўска (Zarg., 69) звязвае з біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацю́к ’род зельцу з барановых або свіных унутранасцей’ (мядз., Нар. сл.). Зах.-укр. мацько, мацьок, жытом. мацьок, мацько ’свіны страўнік’ (ЛАПП). З польск. maciek ’тс’, ’сальцісон’, ’бруха’, ’страўнік, напханы кашай’. Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 20), польск. і ўкр. лексемы запазычаны з рум. mat ’кішка’, ’унутранасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуцо́к ’penis’ (КСТ). Магчыма, фанетычны варыянт да пыцо́к (гл.), параўн., аднак, укр. пу́цка ’membrum virile’, арг. пу́ца ’тс’ (< рум. puţa ’penis’), славен. puca ’penis (у малых дзяцей)’ (< істрыйск. puţă ’тс’), апошняе Скок (2, 88) выводзіць з лац. *pūttium ад puttus ’дзіця’. Параўн. таксама пе́цік ’penis (у дзяцей)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́мза ’плакса’, ру́мзаць ’перарывіста і надакучліва плакаць’ (ТСБМ); ру́мзы ’вочы заплаканыя’, румзы распускаць ’плакаць беспрычынна’ (мсцісл., Юрч. Сін.), ру́мза, рю́мза ’плакса’ (Бяльк.), ру́мало ’тс’ (ТС), ру́маць ’румзаць’ (ТС). Параўн. таксама рю́мать ’плакаць, хныкаць’ (Растарг.), укр. рю́мати ’няўцешна плакаць’. Гл. рум 1; нарашчэнне ‑з‑ (‑с‑) характарызуе інтэнсіўнасць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзыго́н 1 ’ежа з дранай бульбы, запечанай у чыгуне’ (Вешт.). Параўн. укр. (валын.) бадзьоні ’тс’ (Казачук, Бел.-укр. ізал., 32), бадзі ’від ежы з дранай бульбы, мукі, алею або сала, якая запякаецца і падаецца цёплай’ (Яварніцкі, Словник). Слова няяснае. Магчыма, запазычанне (адкуль?). Параўн. укр. бандз ’бульба’, будз ’высушаны тварог’, бундз ’авечы тварог; вялікі кусок авечага сыру’ (якое, відаць, мае рум. сувязі; да рум. слова bulz ’кусок мамалыгі з брынзай’, параўн. Губшмід, Schläuche, 25–27).

Бадзыго́н 2 ’штосьці грувасткае, вялізнае’ (Клім.). Можна меркаваць, што гэта метафарычнае ўжыванне бадзыго́н 1 (гл.): ’ежа, бабка, запечаная ў чыгуне (ежа няпэўнай формы, вялікая бабка)’ → ’штосьці няпэўнае, вялікае’ (параўн. розныя значэнні слоў ба́ба, ба́бка, якія азначаюць і ’ежу з бульбы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукуру́за ’травяністая расліна сямейства злакавых’ (ТСБМ). Укр. кукурудза, рус. кукуруза, балг. кукуруз, серб.-харв. куку̀руз, славен. kukurúza, польск. kukurudza. Балканскі эпіцэнтр распаўсюджання відавочны. Таму ў якасці крыніцы можна прыняць рум. cucuruz, якое мела першапачатковае значэнне ’яловая шышка’, што добра адпавядае знешняму віду пачатка кукурузы (параўн. Корш, AfslPh, 9, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папу́ша ’скрутак тытунёвага лісця’ (ТСБМ, Сцяшк., Янк. 1, Мат. Гом., Ант, 224; Інстр. III), папу́шка ’пачак чаю або тытуню’ (Касп.), папу́ха ’папуша’ (ТС), папу́ха, папу́ша ’скрутак якога-небудзь лісця; пачак паперы’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. папу́ха, папу́ша, укр. папу́ша, польск. papusza. З рум. papuşa ’звязка’ (Фасмер, 3, 195; Праабражэнскі, 2, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СЕВАСТО́ПАЛЬСКАЯ АБАРО́НА 1941—42,

250-дзённая (з 30.10.1941 да 4.7.1942) абарона горада і галоўнай ваенна-марской базы Чарнаморскага флоту ў Вял. Айч. вайну. У кастр. 1941 войскі 11-й ням. арміі (камандуючы ген.-фельдмаршал Э. фон Манштэйн) і рум. корпуса прарваліся ў Крым. Сав. войскі адышлі да Керчанскага п-ва, а частка сіл — да Севастопаля. 4.11.1941 з часцей Севастопальскага гарнізона, караблёў і авіяцыі Чарнаморскага флоту, а таксама часцей Асобнай Прыморскай арміі (ген.-маёр І.Я.Пятроў) створаны Севастопальскі абарончы раён (САР) на чале з камандуючым флотам віцэ-адм. П.​С.​Акцябрскім. Ням.-фаш. камандаванне ажыццявіла 3 буйныя наступленні на горад. Першыя два (11—21 ліст. і 17—31 снеж. 1941) штурмы севастопальцы адбілі і прымусілі ворага перайсці да абароны. Поспеху абаронцаў садзейнічалі падмацаванне, перакінутае з Каўказа, і Керчанска-Феадасійская дэсантная аперацыя 1941—42 сав. войск, што прымусіла праціўніка аслабіць націск на Севастопаль. Перад апошнім штурмам (пачаўся 7.6.1942) у складзе САР налічвалася 106 тыс. чал., 600 гармат і мінамётаў, 38 танкаў, 100 самалётаў, лінейны карабель, крэйсеры, эсмінцы і інш. Ням. камандаванне сканцэнтравала пад Севастопалем амаль усю 11-ю армію (каля 204 тыс. чл., 450 танкаў, больш за 2000 гармат і мінамётаў, 1060 самалётаў). Цаной вял. страт 18 чэрв. ням. і рум. войскі прарваліся да Паўн. бухты, Інкермана, Сапун-гары, а 30 чэрв. ўварваліся ў горад. Невялікія групы абаронцаў разрознена адышлі да бухтаў і на мыс Херсанес. 4.7.1942 паводле загаду Стаўкі адбылася эвакуацыя часткі абаронцаў, некат. спрабавалі прарвацца ў горы да партызан. У баях за Севастопаль праціўнік страціў каля 300 тыс. чал. забітымі і параненымі. У абароне Севастопаля прымалі ўдзел беларусы і ўраджэнцы Беларусі, у т. л. Героі Сав. Саюза лётчыкі М.В.Аўдзееў, Дз.​М.​Мінчугоў, У.А.Наржымскі, У.А.Скугар, маракі ВМФ Г.М.Халасцякоў, І.К.Хурс, А.​Р.​Азаронак, П.​Ц.​Бандарэнка, С.​С.​Варкоў, О.​С.​Жукоўскі, прадстаўнікі сухап. войск Я.В.Леашэня, А.​Ж.​Юхімчук, марскія пехацінцы Г.​Н.​Вішнеўскі, М.А.Савіцкі. У гонар гераічнай абароны 22.12.1942 устаноўлены медаль «За абарону Севастопаля» (узнагароджана больш за 45 тыс. чал.). У 1945 Севастопалю нададзена ганаровае найменне «Горад-герой».

Літ.:

Героическая оборона Севастополя, 1941—1942. М., 1969;

Крылов Н.И. Огненный бастион. М., 1973;

Огненные дни Севастополя. 2 изд. Симферополь, 1982;

Борисов Б.А. Подвиг Севастополя. 3 изд. Симферополь, 1977;

Долготович Б.Д. Твои сыновья, Беларусь. Мн., 2000.

Г.​Дз.​Бабусенка, В.​А.​Юшкевіч.

Да арт. Севастопальская абарона 1941—42. Абарона Севастопаля. Мастак А.​Дайнека. 1942.

т. 14, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бурандульнік ’расліна варыўнік, Bulbocodium ruthenicum’ (КЭС). Рус. брундышка, бурундышка (Даль; але ў СРНГ няма), брандушка (Сіманавіч), укр. брандушка, брундишка. Не вельмі яснае слова. Паколькі Bulbocodium — гэта таксама Romulea, Crocus, Іхіа, Trichonema, то можна лічыць, што паходжанне гэтага слова звязана з поўднем. Параўн. рум. brîndúşă ’расліна Crocus’. Назва магла пранікнуць праз укр. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багоўка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Вытворнае ад бог (гл.). Божую кароўку ў многіх мовах называюць «божай жывёлінай». Параўн. бел. божая кароўка, рус. божья коровка, укр. божа коровичка, польск. boża krówka, ням. Herrgottsschäfchen, Herrgottskühlein, Gotteskälblein, рум. vaca‑domnului (насякомае Lygaeus equestris, падобнае да божай кароўкі), фін. jumalanlehmä і г. д. Параўн. Фасмер, 1, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)