Рабо́й ’усё з прыносаў, з прычындалля’ (Песні матчыны з Вушаччыны [у зап. Р. Барадуліна] // Полымя. 2000. № 10. С. 166). Параўн. макед. ро́бој ’частка кроснаў’. Няяснае слова. Наўрад ці звязана з рум. răboj ’палачка з нарэзкамі’, што параўноўваюць з чэш. rabuša ’расколатая на дзве часткі палачка, на якой зарэзамі адзначалі даўгі і пад.’, серб. ра̑бош, харв. rȃboš ’тс’, балг. рабо́ш ’тс’, польск. rowaś і інш. (гл. Махэк₂, 503; Скок, 3, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)