навукова абгрунтаванае чаргаванне с.-г. культур у часе і на тэр.; найб. важная ч.сістэмы земляробства. Неабходнасць увядзення С. даказалі практыка вырошчвання монакультуры, вывучэнне біял. асаблівасцей раслін і іх уплыў на якасці глебы. С. забяспечвае выкарыстанне ўсіх відаў с.-г. угоддзяў, павышэнне ўрадлівасці глебы і ўраджайнасці с.-г. культур (збожжавых у 1,5—2 разы, цукр. буракоў у 1,5—2,5 раза, бульбы на 20—50%), расшырэнне асартыменту культур, памяншэнне сезоннасці работ, барацьбу з пустазеллем і хваробамі, ахову глеб ад эрозіі. Перыяд, на працягу якога культуры і папар у пэўнай паслядоўнасці праходзяць праз кожнае поле С., наз. яго ратацыяй; пералік груп с.-г. культур і папару ў парадку іх чаргавання — схемай С. Спалучэнне некалькіх С. складае сістэму С. Вылучаюць 3 тыпы С.: палявы (большую ч.пл. займаюць збожжавыя, бульба і тэхн. культуры), кармавы (больш за палову пл. пад кармавымі культурамі) і спец. С. (вырошчваюць культуры, што патрабуюць урадлівых глеб ці асаблівых умоў, напр., гародніну, тытунь, рыс). На Беларусі найб. эфектыўныя С., у якіх збожжавыя займаюць 50—55% пл., тэхн. 25—33%, бульба і лён 11—12%; ці збожжавыя 55—65%, кармавыя 25—33%, коранеклубняплоды 11—12%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТАТЫ́ЗМ (ад франц. état дзяржава),
узмацненне ролі дзяржавы ў эканам., сац., культ. жыцці грамадства, навук. і інш. сферах жыццядзейнасці. У сац. і прававой сферах гэта выяўляецца ў больш жорсткім паліт. і бюракратычным кантролі, у выкарыстанні жорсткіх абмежаванняў усяго, што расцэньваецца як парушэнне законнасці і правапарадку, і ў абмежаванні правоў і свабод асобы. Найб. жорсткія тыпы Э.: актыўнае ўмяшанне дзяржавы ў эканам. жыццё грамадства, нацыяналізацыя прадпрыемстваў, стварэнне велізарнага сектара дзярж. эканомікі, валоданне падатковымі, фін. і інш. сродкамі эканам. рэгулявання, кантроль за цэнамі і зарплатай, выкарыстанне метадаў жорсткага планаванняі г.д. У барацьбе супраць Э. сфарміравалася эканам. ідэалогія лібералізму, якая прадугледжвае поўную эканам. свабоду прадпрымальніцтва, заснаваную на рыначных механізмах самарэгулявання таварна-грашовых адносін. Існуе думка, што дзярж. ўмяшанне ў грамадскае жыццё не павінна перавышаць неабходнай дастатковасці: яно павінна быць абумоўлена неабходнасцю дзярж. рэгулявання інфарм. і некаторых інш. прынцыпова новых сфер грамадства, узмацненнем барацьбы з новымі відамі крымін. злачынстваў, правядзеннем актыўнай рэгіянальнай палітыкі, расшырэннем міжнар. сувязей і інш. Фарміраванне грамадзянскай супольнасці і ўзмацненне яе кантролю над дзяржавай, узмацненне асноў самакіравання, расшырэнне ўплыву паліт. партый і грамадскіх аб’яднанняў вядзе да істотнага абмежавання ролі дзяржавы ў грамадскім жыцці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экспа́нсія
(лац. expansio = расшырэнне, распаўсюджанне)
1) распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы;
2) пашырэнне сферы ўплыву дзяржаў, грамадскіх груп, арганізацый, якое ажыццяўляецца прымусовымі або якімі-н. іншымі сродкамі (напр. эканамічная э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
геакраты́чны
(ад геакратыя)
які садзейнічае значнаму расшырэнню плошчы сушы;
г-ыя перыяды — перыяды ў геалагічнай гісторыі Зямлі, калі адбывалася значнае расшырэнне плошчы сушы, абумоўленае падняццем зямной кары (проціл.таласакратычны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Каве́нчыцца ’мучыцца, пакутаваць ад болю’, ’пакутаваць з кім-н.’ (лаг., КЭС; Нас.), ковэнчыцца ’мучыцца’ (Шатал.), кавенчыць ’мучыць’ (Нас.), кавенчэння, кавенчання ’агонія’ (Нас., Яруш.). Польск.kawęczeć, kawęczyć ’доўга хварэць, мучыцца і да т. п.’, ст.-польск.skawęczeć ’змарнець’, славац.дыял. (усх.) kavenčec ’тс’. Слаўскі (2, 107) лічыць славац. і бел. роднаснымі да польск. слова, аднак для гэтага няма падставы; паводле лінгвагеаграфічиага і фанетычнага крытэрыю, бел. і славац. патрэбна разглядаць як паланізмы. Паводле Слаўскага, там жа, польск.kawęczeć суадносіцца са старым дзеясловам kavъkati і першапачаткова азначала ’енчыць, падаваць жалобны голас’. Ён прыводзіць рус.дыял.кувякать ’енчыць, плакаць’ і лічыць, што тут мела месца расшырэнне кораня ‑ęcz‑, ‑ęk, падрабязней гл. Слаўскі, 2, 108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛІВУ́Д, Халівуд (Hollywood),
прыгарад г.Лос-Анджэлес, на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Знаходзіцца за 30 км ад узбярэжжа Ціхага ак., у раёне з разнастайнымі ландшафтамі (горы, паўпустынныя раўнінныя ўчасткі, лясныя масівы).
Цэнтр амер. кінамастацтва. Першая студыя засн. ў 1911. Расшырэнне вытв-сці абумовіла фарміраванне ў Галівудзе на аснове паўсаматужных груп буйных кампаній, частка якіх існуе і цяпер. У 1920-я г. ў Галівудзе была створана самая перадавая на той час матэрыяльна-тэхн. база кінавытворчасці, якая пастаянна ўдасканальвалася, падрыхтаваны прафесійныя кадры. Тады зарадзілася сістэма «зорак» — акцёраў, адно імя якіх збірала ў кінатэатры натоўпы гледачоў. Была наладжана паточная вытв-сць сцэнарыяў і фільмаў у рамках устойлівай сістэмы жанраў. Галівуд як «фабрыка мрояў» прыцягваў да сябе пільную ўвагу масавай аўдыторыі не толькі фільмамі, але і самім ладам жыцця, які шырока рэкламаваўся сродкамі інфармацыі. У 1927 у Галівудзе засн.Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук. У 2-й пал. 1930-х г. аб’ём кінавытворчасці 8 найб. фірмаў Галівуда («Метро-Голдвін-Маер», «20 стагоддзе-Фокс», «Уорнер бразерс», «РКО-Радыё», «Парамаўнт», «Юнайтэд артыстс», «Каламбія Пікчэрс», «Юніверсал інтэрнэшанал») складаў больш чым 500 фільмаў за год. У 1950—60-я г. Галівуд перажываў эканам. цяжкасці, але выстаяў у канкурэнцыі з тэлебачаннем і незалежнымі прадзюсерамі. Галівуд — своеасаблівы міф, сімвал амер. кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДЛЁВАЯ ПАЛА́ТА,
незалежная грамадская арг-цыя, якая спрыяе развіццю гандл.-эканам. і навук.-тэхн. сувязей паміж рознымі краінамі. У развітых краінах Гандлёвая палата з’яўляецца адной з формаў аб’яднання гандл.-прамысл. колаў, займаецца высвятленнем кан’юнктуры ў гандлі і прам-сці, пошукам рынкаў збыту і інш. Паводле прававога становішча гандлёвыя палаты могуць быць прыватнымі асацыяцыямі, што ўтвараюцца на аснове добраахвотнага членства (т.зв. прыватна-прававыя), або дзярж. арг-цыямі (т.зв. публічна-прававыя). Першая Міжнар. Гандлёвая палата (Парыж) засн. ў 1920 як міжнар. няўрадавая арг-цыя, што аб’ядноўвае дзелавыя колы і асобныя фірмы многіх краін. Асн. яе задача — садзейнічанне паляпшэнню ўмоў гандлю паміж рознымі краінамі і вырашэнню міжнар.эканам. праблем. Існуюць нац. і змешаныя (2 краіны) гандлёвыя палаты.
На Беларусі Гандлёвая палата створана ў 1972 на базе Аддз. Усесаюзнай Гандл.-прамысл. палаты СССР. У 1991 — Гандлёвая палата БССР, з 1994 — Бел.гандл.-прамысл. палата. Асн. кірункі дзейнасці: расшырэннегандл.-эканам. сувязей з замежнымі дзяржавамі; арганізацыя і правядзенне выставак; пошук партнёраў для дзелавога супрацоўніцтва; аперацыі па патэнтаванні вынаходстваў; экспертыза тавараў, выдача сертыфікатаў аб іх паходжанні, распрацоўка і рэгістрацыя таварных знакаў; падрыхтоўка кадраў па знешнеэканам. зносінах і менеджменту і інш. Мае 6 абл. аддзяленняў і выставачны комплекс «Мінскэкспа». На пач. 1995 яе членамі былі больш за 800 прадпрыемстваў і арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫЗО́НТ [ад грэч. horizōn (horizontos) літар. які абмяжоўвае],
1) уяўная лінія, па якой здаецца, што неба мяжуе з зямной паверхняй (бачны гарызонт). Павялічваецца з вышынёй месца назірання. На вышыні вока дарослага чалавека ва ўмовах раўніны складае 4,5—5 км. Гарызонт таксама наз. частка зямной паверхні, якая назіраецца на адкрытай мясцовасці. Сапраўдны (матэматычны) гарызонт — вял. круг нябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярная да адвеснай лініі ў месцы назірання.
2) У геалогіі рэгіянальнае стратыграфічнае падраздзяленне, якое аб’ядноўвае на пэўнай плошчы аднаўзроставыя слаі і світы. Вылучаецца паводле пастаянства палеанталагічнай характарыстыкі з улікам літалагічных, фацыяльных і інш. асаблівасцей. Мае прыкладна аднолькавую магутнасць у межах пашырэння (ад дзесяткаў да соцень і больш метраў). Адпавядае звычайна ярусу або яго частцы агульнай стратыграфічнай шкалы. Мае геагр. назву, якую атрымлівае ад наймення найб. поўнай і вывучанай світы або апорнага (стрататыповага) разрэзу. У чацвярцічнай геалогіі гарызонт ахоплівае адклады ледавіковай (напр., у Беларусі бярэзінскі, нараўскі) або міжледавіковай (александрыйскі, белавежскі) эпох.
3) У горнай справе гарызонт — сукупнасць горных вырабатак на адным узроўні, у якіх вядуцца горныя работы. У шахтах вылучаюць гарызонт адкатачны (для перамяшчэння грузаў і людзей), вентыляцыйны выпуску (выпуск адбітай пароды), падсечкі (агаленне і абрушэнне горнага масіву) і скрэперавання (дастаўка карыснага выкапня на пагрузку). Пры адкрытай здабычы карысных выкапняў на гарызонт устанаўліваюць асн. горнае абсталяванне для распрацоўкі аднаго ўступа. Гл. таксама Ваданосны гарызонт, Маркіроўны гарызонт.
Да арт.Гарызонт. Расшырэнне бачнага гарызонту з павышэннем пункта назірання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВА́Я ТУРБІ́НА,
цеплавы рухавік, у якім цеплавая энергія вадзяной пары пераўтвараецца ў кінетычную энергію, а потым у мех. работу вярчальнага вала. З’яўляецца асн. рухавіком для прывода электрагенератараў на цеплавых электрастанцыях, выкарыстоўваецца таксама для прыводу цэнтрабежных паветрадувак, кампрэсараў, помпаў.
Бываюць актыўныя турбіны, рэактыўныя турбіны і камбінаваныя, стацыянарныя (на ЦЭС) і транспартныя (на суднах, лакаматывах); адна- і мнагакорпусныя (звычайна не больш як 4 корпусы), аднавальныя (валы ўсіх карпусоў на адной восі) і з паралельным размяшчэннем 2—3 валоў. Да стацыянарных П.т. адносяцца кандэнсацыйныя (рабочы цыкл заканчваецца кандэнсацыяй пары, а кандэнсат вяртаецца ў паравы кацёл), цеплафікацыйныя (для адначасовага атрымання эл. і цеплавой энергіі — турбіны з рэгулюемым адборам пары або з проціціскам) і інш. Амаль усе П.т. многаступеньчатыя — расшырэнне пары ад пачатковага да канчатковага ціску і пераўтварэнне яго цеплавой энергіі ў мех. работу адбываецца ў шэрагу паслядоўна размешчаных ступеняў. П.т. складаецца са статара, аснашчанага накіроўнымі апаратамі (сопламі), і ротара з дыскамі, на якіх замацаваны рабочыя лапаткі. П.т. эканамічныя, быстраходныя, простыя ў эксплуатацыі. Магутнасць да 1200 МВт і больш, частата вярчэння ротара ад 3000 аб/мін (у стацыянарных) да 30 000 і больш (у турбін невял. магутнасці). П.т. прамысл. значэння стварылі Ч.А.Парсанс (1884) і швед. вынаходнік К.Г.П.Лаваль (1889).
На Беларусі самыя магутныя П.т. (300 МВт) устаноўлены на Лукомскай ДРЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКУ́ПНЫ ГРАМА́ДСКІ ПРАДУ́КТ,
сума матэрыяльных даброт, створаных ва ўсіх галінах матэрыяльнай вытв-сці за пэўны прамежак часу (звычайна за год). Тэарэт. аснову С.г.п. складае марксісцкая тэорыя аб прадукцыйнай і непрадукцыйнай працы, адпаведна якой прадукт ствараецца толькі працай у сферы матэрыяльнай вытворчасці. Паводле формы і прызначэння С.г.п. падзяляецца на сродкі вытворчасці і прадметы спажывання, па вартасці — на вартасць зрасходаваных сродкаў вытв-сці, вартасць неабходнага прадукту, вартасць прыбавачнага прадукту. Паводле гэтай канцэпцыі вартасць зрасходаваных сродкаў вытв-сці прызначаецца для пакрыцця зношаных (ужытых) сродкаў вытв-сці (фонд амартызацыі) і аднаўлення абаротных сродкаў (фонд матэрыяльных затрат); вартасць неабходнага прадукту — для ўзнаўлення рабочай сілы (заработная плата, грамадскія фонды спажывання работнікаў матэрыяльнай вытв-сці), вартасць прыбавачнага прадукту — для стварэння грамадскіх фондаў спажывання астатніх пластоў насельніцтва (невытв. сац. сферы) і на расшырэнне вытв-сці (накапленне). Такім чынам, у працэсе спажывання С.г.п. падзяляецца на фонды пакрыцця, спажывання і накаплення. У цэлым гэты паказчык адлюстроўваў агульны малюнак развіцця матэрыяльнай вытв-сці. Але шэраг недахопаў у методыцы яго разлікаў (паўторнае лічэнне, неўключэнне ў сукупны прадукт паслуг невытв. сферы і інш.) скажалі эканам. паказчыкі, ускладнялі іх параўнанне з паказчыкамі інш. краін. На Беларусі з пач. 1990-х г. пры аналізе вынікаў развіцця эканомікі ўжываюцца прынятыя ў міжнар. практыцы паказчыкі валавога ўнутранага прадукту і валавога нацыянальнага прадукту, якія разлічваюцца па сукупнай вартасці канчатковай прадукцыі.