узня́цца, -німу́ся, -німешся, -німецца і уздыму́ся, узды́мешся, узды́мецца; -ня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; -німі́ся і уздымі́ся; зак.

1. Перамясціцца ўверх ці прыняць больш высокае становішча.

У. на гару.

У. на сцэну.

Рукі ўзняліся.

У. па службовай лесвіцы (перан.: дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).

2. Узвысіцца над кім-, чым-н.

Скалы ўзняліся над вадой.

У. над групавымі спрэчкамі (перан.: стаць вышэй каго-н.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’явіцца над гарызонтам (пра месяц, воблакі і пад.); распаўсюдзіцца над чым-н. (пра туман, дым і пад.).

Узняўся месяц.

Над катлом узнялася пара.

4. Тое, што і падняцца (у 2 знач.).

У. з ложка.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узляцець, падняцца ў паветра.

Качкі ўзняліся ў паветра.

Самалёт узняўся ў неба.

6. перан., на што. Пачаць актыўныя дзеянні.

Народ узняўся на барацьбу з ворагам.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачаць праяўляцца ў дзеянні.

Узнялася паніка.

Узняўся пратэст.

Узняўся вецер.

8. Павялічыцца ў росце; вырасці, стаць дарослым; уздуцца, успучыцца.

Узняліся травы.

Узняліся дзеці, пайшлі на свой хлеб.

Узнялася шчака.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць больш высокім, павялічыцца; дасягнуць вышэйшага ўзроўню развіцця.

Узняліся цэны.

Узнялася тэмпература.

Узняўся настрой (стаў больш бадзёрым, палепшыўся).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, палепшыцца, развіцца.

Узнялася гаспадарка.

11. перан. Раззлавацца, страціць раўнавагу. —

Што вы робіце! — узняўся на дзяцей бацька.

|| незак. узніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і уздыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узды́м, -у, м. (да 1—7, 9, 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

schwarz

a

1) чо́рны

~ auf weiß — чо́рным па бе́лым

es wrde mir ~ vor den ugen — у мяне́ пацямне́ла ў вача́х

2) чо́рны, бру́дны; перан. тc. цёмны

sich ~ mchen — забру́дзіцца, запля́кацца

3) пахму́рны, су́мны, чо́рны

ein ~er Tag — нешчаслі́вы дзень

4) чо́рны, нелега́льны

der ~e Markt — чо́рны ры́нак

~ mlen — перан. малява́ць у чо́рных фа́рбах

5)

sich ~ ärgern — ве́льмі [на́дта] раззлава́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

spare2 [speə] adj.

1. запасны́, лі́шні;

spare parts запасны́я ча́сткі;

We have no spare room for the table. Няма дзе паставіць стол;

I have no spare money. У мяне няма грошай у запас.

2. во́льны, незаня́ты (час);

He paints in his spare time. У вольны час ён малюе.

3. fml худы́, то́нкі, хударля́вы;

a spare frame хударля́вы целаскла́д

4. мізэ́рны, уме́раны;

He is spare of speech. Ён скупы на словы;

The room is spare of furniture. У пакоі вельмі мала мэблі.

5. стро́гі, ашча́дны;

a spare diet стро́гая дые́та

go spare BrE, infml разысці́ся, раззлава́цца, шале́ць ад зло́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

узарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца ад узрыву; разарвецца, разляцецца на часткі. І раптам пад ногі .. [фашыстам] паляцела з-за машыны граната. Але не ўзарвалася. Яўген не выцягнуў чаку. Новікаў. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Шамякін. // Разбурыцца ад напору знутры. На таполях узарваліся клейкія набрынялыя пупышкі, і на налітых цяжкім сокам галінах успыхнулі зеленаватыя іскрынкі. Лукша. / у перан. ужыв. Хто можа паручыцца, што перамір’е не ўзарвецца?.. Васілевіч.

2. перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.). У зале на момант стала ціха-ціха. І раптам цішыня ўзарвалася. Шыцік. / у перан. ужыв. Калі ж зал узарвецца громам, Я хвіліну стаю ўтрапёная, Схамянуся — бягу за кулісы, Забываючы зноў пра паклон... Арочка.

3. перан. Разм. Выйсці з сябе, абурыцца, вельмі раззлавацца. Андрэй цярпеў-цярпеў, нарэшце, узарваўся. — Ідзі ты к чорту! — зароў дзікім голасам, павярнуўшыся да Яна. Чарнышэвіч. — Ды ў тваёй жа брыгадзе людзей — як у добрым палку! — зноў узарваўся Баркевіч. Шашкоў.

4. Разм. Усхапіцца, ускочыць. Сурвільчык раптам узарваўся з месца, хапіў з-пад стала збан вады і лінуў на Адася. Чорны. Завішнюк .. будзе доўга так сядзець — як і ўчора. Сядзець і думаць... Пасля ўзарвецца са свайго пня, як утрапёны, і будзе крычаць аж да самага вечара. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blow3 [bləʊ] v. (blew, blown)

1. ве́яць, дзьмуць, дзьму́хаць;

It is blowing a gale. Будзе бура.

2. гнаць (ветрам), разве́йваць; здзіма́ць, здзьму́хваць;

My hat blew off. Мой капялюш здзьмула ветрам.

3. свіста́ць; гудзе́ць;

The referee blew his whistle. Суддзя свіснуў у свісток.

4. : blow one’s nose смарка́цца, вы́смаркацца

5. infml (on) тра́ціць, марнатра́віць (грошы)

6. выдзіма́ць;

blow bubbles пуска́ць бу́рбалкі;

blow glass выдзіма́ць шкляны́я вы́рабы

blow a kiss пасла́ць паве́траны пацалу́нак;

blow hot and cold (about smth.) infml вага́цца, пастая́нна мяня́ць свае́ по́гляды;

blow smb.’s mind infml хвалява́ць, узбуджа́ць, шакі́раваць каго́-н.;

blow one’s own trumpet/horn infml выхваля́цца;

blow one’s top BrE, infml мо́цна раззлава́цца;

blow the whistle on smth. infml палажы́ць кане́ц чаму́-н.

blow about [ˌbləʊəˈbaʊt] phr. v. раскі́дваць, разве́йваць;

The wind was blowing about her hair. Вецер развейваў яе валасы.

blow away [ˌbləʊəˈweɪ] phr. v. infml

1. застрэ́ліць

2. ура́зіць; ашчаслі́віць

blow in [ˌbləʊˈɪn] phr. v. infml нечака́на з’яві́цца;

Look who’s just blown in! Глянь, каго прынесла!

blow out [ˌbləʊˈaʊt] phr. v. задзьму́ць, затушы́ць (лямпу, свечку)

blow out one’s brains пусці́ць сабе́ ку́лю ў лоб

blow over [ˌbləʊˈəʊvə] phr. v. суніма́цца, міна́ць, прахо́дзіць;

The scandal will soon blow over. Скандал хутка пройдзе.

blow up [ˌbləʊˈʌp] phr. v.

1. узрыва́ць; узрыва́цца; разбура́ць; разбура́цца

2. надзьму́ць паве́трам (шыну)

3. раздува́ць, перабо́льшваць;

Newspapers blew up the affair. Газеты раздулі справу.

4. (at) раззлава́цца, узлава́цца; свары́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

balance

[ˈbæləns]

1.

n.

1) вага́ f. (прыла́да)

quick or Roman balance — бязьме́н -а m., спружы́нная вага́

2) раўнава́га f., ураўнава́жваньне n.

balance of forces — раўнава́га сі́лаў

to lose one’s balance — стра́ціць раўнава́гу

а) упа́сьці

б) раззлава́цца

3) духо́ўная раўнава́га, супако́й -ю m.

to keep one’s balance —

а) захава́ць раўнава́гу

б) захава́ць супако́й, быць спако́йным

4) супрацьва́га f.

5) баля́нс -у m., ро́зьніца паміж крэ́дытам і дэ́бэтам

6) informal рэ́шта; аста́ча f.; кане́ц -ца́ m.

for the balance of the week — да канца́ ты́дня, на праця́гу рэ́шты ты́дня

2.

v.t.

1) захо́ўваць раўнава́гу

2) ураўнава́жваць, рабі́ць ро́ўным, адно́лькавым

3) падво́дзіць баля́нс

- balance due

- balance of payments

- balance on hand

- in the balance

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

узгарэ́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць гарэць, загарэцца; разгарэцца, запалаць. Узгарэліся дровы. □ Паветра дыхала навальніцай, полымя магло ўзгарэцца... Колас. // Стаць бліскучым, заблішчаць пад уздзеяннем якога‑н. пачуцця (пра вочы); азарыцца якім‑н. пачуццём. Хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю. Быкаў.

2. перан. Зачырванець, стаць гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.). Шчокі .. [дзяўчыны] узгарэліся такім шчодрым румянцам, што ў булачнай нібы пацяплела. Лынькоў.

3. перан.; чым і без дап. Узбудзіцца, запаліцца якім‑н. пачуццём. Сядзім мы з Барысам у канторы майстроў цэха, і ён расказвае мне, як некалі ўзгарэўся жаданнем стаць матросам. Мыслівец. — Згубілася [карова], і даўнавата, — пацвердзіў Міхась. — Вось таму я і прыехаў да вас, — сказаў стары. — Дапраўды? — Міхась узгарэўся, пачуўшы пра Лысуху. — Дзе ж яна? Сіняўскі. // з інф. Нечакана і вельмі моцна захацець зрабіць што‑н. Прачнуўся Віцька. Убачыў, што я сабраўся ў дарогу, узгарэўся праводзіць мяне. Асіпенка. [Хвошч] успомніў маёнтак і быў зноў узгарэўся купіць яго. Лупсякоў.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Нечакана ўзнікнуць, пачацца з новай сілай; разгарэцца. Узгарэлася сварка. Узгарэлася вайна. □ Не паспеў Шутаў Запытаць палонных, як на паўднёвым баку ўзгарэўся бой. Мележ. Тая трывога, што нечакана ўзгарэлася ў .. [байцоў] ад нядаўняй перастрэлкі ў тыле, спакваля сціхала. Быкаў.

5. перан. Разм. Раззлавацца, абурыцца. У той дзень яны ўпершыню пасварыліся. Марыя папракнула мужа за яго недарэчныя жарты, і Аляксей Іванавіч узгарэўся. Шашкоў. — Не ўсім з аднаго і таго ж пачынаць... Ды што вы мяне нейкім навічком лічыце, — узгарэўся Андрэй. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wild

a

1) дзі́кі

ein ~es Schwein — дзік

das Pferd wrde ~ — конь спужа́ўся

2) дзі́кі, першабы́тны; некрану́ты

ein ~er Bart — разлахма́чаная барада́

3) дзі́кі, буцны; шалёны

ganz ~ auf etw. (A) sein — разм. мо́цна жада́ць чаго́-н.

~ wrden — ашале́ць, уз’ю́шыцца, раззлава́цца

da könnte man ~ wrden! — разм. мо́жна звар’я́це́ць [з глу́зду з’е́хаць]!

4) бу́рны, бурлі́вы (пра мора, час)

5) неарганізава́ны; нелега́льны (пра гандаль)

ine ~e he — свабо́дны [незарэгістрава́ны] шлюб

◊ die Wlde Jagd, das Wlde Heer — ням. міф. дзі́кае палява́нне, чарада́ [пло́йма] дзі́кіх паляўні́чых [браканье́раў]; міф. ду́шы паме́рлых

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

burn2 [bɜ:n] v. (burnt or burned)

1. гарэ́ць, згара́ць

2. палі́ць, спа́льваць;

be burnt to the ground згарэ́ць датла́

3. палі́ць; ацяпля́ць;

burn wood in one’s grate палі́ць камі́н дро́вамі

4. падпалі́ць, перасма́жыць;

I burnt the toast. Я спаліў грэнку.

5. выкліка́ць зага́р; атры́мліваць апёк, апячы́ся;

Don’t burn your mouth with the soup! Не апячы рот супам!

6. fml (with) гарэ́ць (якім-н. жаданнем);

He was burning to go climbing again. У яго было неадольнае жаданне зноў пайсці ў горы.

burn one’s bridges спалі́ць масты́, адрэ́заць сабе́ шлях да адступле́ння;

burn the candle at both ends безразва́жна растра́чваць сі́лы;

burn one’s fingers/get one’s fingers burnt апячы́ па́льцы; апа́рыцца (нечакана атрымаць кепскі вынік)

burn away [ˌbɜ:nəˈweɪ] phr. v. паступо́ва згара́ць; паступо́ва спа́льваць

burn down [ˌbɜ:nˈdaʊn] phr. v. згарэ́ць; спалі́ць датла́

burn out [ˌbɜ:nˈaʊt] phr. v.

1. згарэ́ць датла́

2. зму́чыцца, змарне́ць

burn up [ˌbɜ:nˈʌp] phr. v.

1. згарэ́ць

2. загара́цца; разгара́цца (пра агонь)

3. : You’re burning up. У цябе тэмпература.

4. infml раззлава́ць; раззлава́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ту́жыць ‘туга нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘рабіць тужэйшым’ (Юрч. Вытв.), ту́жіць: ту́жʼіцʼ самаму́ ‘цягнуць павозку самому, без дапамогі цяглавай сілы’ (лоеў., Нікан., Трансп.), параўн. самату́гам ‘тс’ (ТСБМ), ту́жацца ‘цвярдзець’ (Мат. Гом.), тужэ́ць ‘станавіцца больш тугім, шчыльным, мацнець’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., ТС), ‘дранцвець, дубець, пруцянець’ (Ласт.), тужа́ты ‘цвярдзець (пра зерне, зямлю)’ (стол., Выг.), ту́жыння ‘зацягванне з мэтай зрабіць тужэй’ (Юрч. СНЛ), тужы́ць ‘нацягваць аснову красён’ (уздз., Сл. ПЗБ), ту́жыцца ‘намагацца, напружвацца’ (ТСБМ; зэльв., Нар. словатв.). Укр. тужі́ти, ту́житися, тужа́віти ‘налівацца (пра колас), цвярдзець, шчыльнець, загусаць’, рус. ту́житься ‘напружвацца’, в.-луж. tužić ‘звужвацца’, ‘сціскаць, ушчыльняцца’; ‘прымацоўваць, нацягваць, напружваць’, ‘прыглушаць’, польск. tężeć ‘цвярдзець’, дыял. tużyć ‘цягнуцца, схіляцца’, чэш. tužit ‘рабіць цвёрдым’, ‘крухмаліць’, ‘умацоўваць (мускулы)’, tužit se ‘намагацца, напружвацца’, ‘націскаць’, славац. tužiť ‘тс’, tužieť sa ‘падсілкоўвацца’, tužieť ‘мацнець, дужэць’, ‘загартоўвацца’. Прасл. *tǫžiti (sę) < *tǫgъ ‘напружаны, нацягнуты’ (гл. тугі), чаргуецца з прасл. *tęgti ‘цягнуць, валачыць’, ‘быць цяжкім’, што да і.-е. *t​heng​h ‘тс’ (Покарны, 1067; Борысь, 631; Сной, 769), гл. туга́, ту́жба, укр. ту́га́ ‘натуга, напружанне’, якія семантычна звязваюць дзеясловы ту́жыць і тужы́ць (гл.), што падкрэслівае іх агульнае паходжанне.

Тужы́ць ‘сумаваць, маркоціцца, журыцца’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Шат., ТС, Вушац. сл., Сл. ПЗБ), ‘пакутаваць з тугою’ (Юрч. Сін.), ‘нудзіцца, быць ахопленым сумам’, ‘гараваць, перажываць няшчасце’ (ТСБМ, ТС), ст.-бел. тужити, тужыти ‘знаходзіцца ў стане смутку’ (ГСБМ). Укр. тужи́ти, рус. тужи́ть ‘тс’, польск. дыял. tążyć ‘сумаваць (пра жывёл)’, ст.-польск. tążyć, tężyć, tużyć ‘сумаваць’ (XVI ст.), н.-луж. tužyś (se) ‘сумаваць, маркоціцца’, в.-луж. tužić ‘засмучаць’, ‘трывожыцца, непакоіць’, чэш. toužiti ‘тс’, славац. túžiť ‘сумаваць (па радзіме)’, ‘моцна хацець’, ‘марыць’, серб. ту́жити ‘скардзіцца’, ‘падаваць скаргу’, ‘аплакваць каго-небудзь’, макед. тужи ‘падаваць у суд’, тажи ‘сумаваць, журыцца’, балг. тъжа́ ‘тс’, ‘мець жалобу па кім-небудзь’. Прасл. *tǫžiti ўтворана ад *tǫga (гл. туга), што далей да tęgnǫti (гл. цягнуць). Паводле Шустар-Шэўца (1555), развіццё значэння ад ‘ціснуць, цягнуць уніз’ да ‘прыгнечанасць, маркота, сум’ прадстаўлена ў роднасных ст.-ірл. þung ‘цяжкі’, þungol ‘смутак, сум, клопат, гора’, літ. tingė́ti ‘ленавацца’, tìngiu ‘я вялы, неактыўны’. Фармальна блізкае літ. tũžyti(e)s ‘злавацца’ лічыцца (гл. Фрэнкель, 2, 1148) запазычаннем з беларускай мовы, а літ. tū́žti ‘набухаць, уздымацца’, į́tū́žtiраззлаваццаСмачынскі (697) пакідае без этымалогіі. Памылковае сцвярджэнне аб запазычанні з рус. тужить у Сл. ПЗБ, 5, 144. Сюды ж тужлі́вы ‘смутны, журботны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́жыкі ‘памінальны абед’: ту́жыкі е́сці (Шат.), тужэ́й ‘цяжэй, горш’ (пух., капыл., Сл. ПЗБ), ту́жык ‘ныцік’ (Байк. і Некр.), параўн. рус. ту́жик ‘хто заўсёды плача, скардзіцца на свой лёс’, серб. тужа̀кало ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)