1) старадаўні франц.нар. танец, напачатку карагодны. Муз. памер ці , тэмп умераны. Музыка гавота светлая, вытанчаная, часам з наіўна-пастаральным, радзей урачыстым адценнем. Вядомы з 16 ст. У 17—19 ст.прыдворны танец, грацыёзны і нярэдка манерны. Вядомы і цяпер у франц. правінцыі (асабліва ў Брэтані).
2) Частка інстр.сюіты (у музыцы І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш.), радзей самаст. п’еса. У оперу і балет уведзены Ж.Б.Люлі. Класічныя ўзоры гавота стварылі Ж.Ф.Рамо, К.В.Глюк, П.Чайкоўскі, А.Глазуноў, С.Пракоф’еў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЧЫ ((Gucci) Санці) (каля 1530, г. Фларэнцыя, Італія — да 3.2.1600),
італьянскі архітэктар і скульптар позняга Адраджэння. Да 1558 прыехаў у Польшчу як прыдворны архітэктар. Кіраваў у г. Пінчаў скульпт. майстэрняй. Асн. творы: надмагіллі караля Жыгімонта II Аўгуста (1573), каралевы Ганны Ягелонкі (1574—75), Стафана Баторыя (1594—95) — усе ў каралеўскім замку на Вавелі ў Кракаве, капэла і надмагілле Гучы і А.Браніцкіх у касцёле ў Непаламіцах (1596; Кракаўскае ваяв.). Удзельнічаў у буд-ве замкаў у Непаламіцах (1567—68) і Баранаве-Сандамерскім (1579—1602; Жэшаўскае ваяв.), палаца «Міраў» у Ксёнжы-Велькім (1585—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНА́ЛЬДЗІ ((Rinaldi) Антоніо) (каля 1710—10.4.1794),
італьянскі архітэктар. Вучыўся ў Л.Ванвітэлі. З 1751 працаваў у Расіі, у 1756—90 прыдворны архітэктар. Збудаванні Р. адлюстроўвалі пераход ад складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і пластычнага багацця дэталей архітэктуры барока (палацы Пятра III, 1758—62, Кітайскі, 1762—74, у г. Ламаносаў Ленінградскай вобл.), мудрагелістай дэкаратыўнасці ракако (інтэр’еры Кітайскага палаца) да характэрных класіцызму стрыманага вонкавага аблічча будынкаў, прастаты чляненняў і выразнасці аб’ёмаў (палацы Гатчынскага палацава-паркавага ансамбля, Мармуровы ў Пецярбургу, 1768—85). Работы Р. адметныя высокім майстэрствам унутр. аддзелкі, увядзеннем у арх. кампазіцыю жывапісных і скульпт, пано.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬЕ́РЫ ((Salieri) Антоніо) (18.8.1750, г. Леньяга, Італія — 7.5.1825),
італьянскі кампазітар, дырыжор, педагог. З 1766 у Вене, прыдворны клавесініст, кампазітар, дырыжор; з 1778 кіраўнік опернага т-ра і прыдворнай капэлы. З 1817 дырэктар заснаванай у Вене кансерваторыі. Стварыў больш за 40 опер, у т. л. опер-буфа «Венецыянскі кірмаш» (паст. 1772), «Школа раўнівых» (паст. 1778), міфалагічных, героіка-трагічных, у т. л. «Данаіды» (паст. 1784); зрабіў значны ўклад у развіццё ням.зінгшпіля («Камінар», паст. 1781). Сярод твораў 4 араторыі, кантаты, 5 мес, рэквіем, творы для арк. і інш. Сярод вучняў Л.Бетховен, Ф.Ліст, Ф.Шуберт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Марша́лак ’дружка, які кіруе вясельнай цырымоніяй’, ’галоўная асоба ў таварыстве’; смарг., гродз.маршалка ’дружка’, валож. ’шафер у жаніха’, пін., кам., тур.маршалок ’тс’ (ТСБМ, Кольб., ТС, Яруш., КЭС, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк., Назвы; КЭС, лаг.; віл., З нар. сл.), ст.-бел.маршалокъ, маршалко, маршалекъ, моршалокъ ’прыдворны высокага рангу; павятовы кіраўнік дваранства’ (XV ст.), запазычаны са ст.-польск.marszałek, якое з с.-в.-ням.marschalc ’стайнік, канюшы’ (Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 25; Кюнэ, 76). Сюды ж маршалі́ца ’дружка нявесты’ (валож., Жыв. сл.), марша́лка ’старшая дружка’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МА́ЙНІНГЕ́НСКІ ТЭА́ТР,
нямецкі драм.т-р 19 ст. ў г. Майнінген. Будынак т-ра ўзведзены ў 1831. Першапачаткова працавалі оперная і драм. трупы, з 1861 — драматычная. З 1860 прыдворныт-р, з 1871 — гарадскі. Перыяд найвышэйшага творчага ўздыму звязаны з дзейнасцю герцага Георга II і рэж. Л.Кронека (1871—91). У рэпертуары т-ра п’есы ням. і замежных драматургаў: Ф.Шылера, Г.Лесінга, У.Шэкспіра, Дж.Байрана, Мальера, Г.Ібсена і інш. Развіваў традыцыі т.зв. маляўнічай рэжысуры Ф.Дзінгельштэта і Л.Дэўрыента. Пастаноўкі вызначаліся зладжанасцю ўсіх элементаў спектакля, гіст. дакладнасцю вобразаў, дэкарацый, касцюмаў. З сярэдзіны 1890-х г.т-р страціў сваю значнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКАМО́РЫ,
службовая асоба ў ВКЛ. П. прыдворны адказваў за парадак і ўбранства ў пакоях вял. князя, быў яго дарадчыкам і ўваходзіў у склад Рады Вялікага княства Літоўскага. Прызначаўся з буйных феадалаў. П. павятовы разглядаў зямельныя спрэчкі паміж шляхтай у падкаморскім судзе, удзельнічаў у разглядзе спраў у каптуровым судзе. Прызначаўся вял. князем з 4 кандыдатаў, выбраных шляхтай на павятовым сейміку. Гэту пасаду мог займаць толькі шляхціц-хрысціянін, ураджэнец ВКЛ, які валодаў маёнткам у гэтым павеце, ведаў права. П. прызначаў сабе з мясц. шляхты 1—2 памочнікаў — каморнікаў, якія вымяралі спрэчныя землі, а таксама па яго даручэнні разглядалі дробныя справы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНЗІ́НА (Bronzino; сапр.Аньёла ды Козіма; Agnolo di Cosimo) Анджэла
(17.11.1503, Мантычэлі, каля г. Фларэнцыя, Італія — 23.11.1572),
італьянскі жывапісец. Прадстаўнік фларэнційскага маньерызму. Вучыўся ў мастака-маньерыста Панторма. Зазнаў уплыў Мікеланджэла. Працаваў у Фларэнцыі (1530—32). З 1540 прыдворны жывапісец Козіма I Медычы. Ствараў парадна-арыстакратычныя партрэты (Лукрэцыі Панчатыкі, каля 1540; Козіма I Медычы, 1545; Элеаноры Таледскай, каля 1545; Дж.Дорыя, 1546—47), у якіх адчужанасць, замкнёнасць вобразаў падкрэслена ўрачыста-застылай кампазіцыяй, халодным, высветленым каларытам, ілюзорнай выпісанасцю дэталяў. Аўтар карцін на рэліг. і міфал. тэмы («Святая сям’я», 1540-я г.), фрэсак у Палацца Век’ё ў Фларэнцыі (1545—64) і інш.
А.Дз.Шапашнікава.
А.Бранзіна. Партрэт Лукрэцыі Панчатыкі. Каля 1540.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЕЦКІ (Kupezky) Ян [1667, Прага (?), або Пезінак каля г. Браціслава — 16.7.1740], чэшскі жывапісец-партрэтыст; прадстаўнік барока. У 1684—87 вучыўся ў Вене ў Б.Клаўса. З 1687 працаваў у Рыме, Венецыі, Балонні, Фларэнцыі, Мантуі. Зазнаў уплыў Г.Рэні. З 1709 у Вене, прыдворны мастак, дзе паводле густу заказчыкаў арыентаваўся на парадныя партрэты Г.Рыго і Н.Ларжыльера, але захоўваў псіхалагізм вобраза (партрэт К.Бруні, 1709; партрэт мужчыны, 1700; «Аўтапартрэт», 1711, і інш.). У 1712 у Карлавых Варах выканаў партрэт Пятра I. Пасля 1723 у Нюрнбергу, пад уплывам паўн. майстроў у сваіх працах імкнуўся спасцігнуць унутр. жыццё чалавека (партрэт М.Крэйсінгера, каля 1730; «Аўтапартрэт з сынам», 1728—29, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС [Praetorius; сапр. Шультхайс
(Schultheiß)] Міхаэль (15.2.1571 ці 1572, г. Кройцбург, Германія — 15.2.1621),
нямецкі кампазітар, арганіст, муз. тэарэтык. З 1604 прыдворны капельмайстар. У ням. музыку ўвёў шматхорны канцэрт, адным з першых у Германіі выкарыстаў генерал-бас. У творчасці абапіраўся на традыцыі венецыянскай школы. Пісаў свецкую і царк. музыку на ням. і лац. тэксты. Яго вак. і арганныя творы змешчаны ў зб-ках «Musae Sioniae» (т. 1—9, 1605—10), «Musarum Sioniarum Motectae et Psalmi latini» (1607), «Тэрпсіхора» (1612). Аўтар энцыклапедычнай працы «Syntagma musicum» (т. 1—3, 1614—20), у якой сістэматызаваў муз.-тэарэт., гіст. і практычныя звесткі эпохі.
Літ. тв.: Рус.пер. — У кн.: Музыкальная эстетика Западной Европы XVII—XVIII вв. М., 1971.