перары́ў, ‑рыву, м.

1. Разрыў, раз’яднанне чаго‑н. на часткі. Перарыў провада. // Месца абрыву, разрыву.

2. Непаслядоўнасць у якой‑н. дзейнасці, працэсе і пад.; пропуск. З таго часу, зімою, з перарывамі, хадзіла многа старых.. у Нёмнаборскую школу за паўвярсты. Чорны.

3. Спыненне (звычайна ненадоўга) дзеяння, развіцця чаго‑н. Гаварыць з перарывамі.

4. Прамежак часу, на які спыняецца дзеянне, развіццё чаго‑н. Словы знікалі ў кулямётным стракатанні, але ў перарывах, у адразу наступіўшай густой цішыні, яны выразна вырываліся, выплывалі знаёмай мелодыяй. Лынькоў. [Ягор:] — Дык назначайце выбары! А то ў мяне будзе перарыў у стажы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРНАЛЫ́ЖНЫ СПОРТ,

спуск на лыжах па спец. абсталяваных на горных схілах трасах з дакладным фіксаваннем часу спуску. Уключае спаборніцтвы па слаламе, слаламе-гіганце, скарасным спуску, а таксама двухбор’е (слалам і скарасны спуск) і трохбор’е (усе дысцыпліны). Слалам — спуск па трасе даўж. 450—500 м, з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 60—150 м. Траса размечана варотамі (шыр. 3,5—4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м), праз якія павінны праехаць спартсмены. За пропуск варот ці перасячэнне іх адной лыжай слаламіст падлягае дыскваліфікацыі. Скорасць на трасе да 40 км/гадз. Пераможца вызначаецца па суме часу 2 спроб на розных трасах. У слаламе-гіганце даўж. трасы 800—2000 м, перапад вышынь 200—500 м, шыр. варот да 8 м, адлегласць паміж імі 15—20 м. Скорасць праходжання трасы да 65 км/гадз. У мужчын пераможца вызначаецца па суме часу ў 2 спробах на 2 розных трасах, у жанчын 1 спроба. Скарасны спуск па трасе даўж. 2000—4000 м з перападам вышынь 500—1000 м. Шлях лыжніка вызначаецца рэльефам і размешчанымі на трасе варотамі. Скорасць 100 і болей км/гадз.

Першыя правілы гарналыжнага спорту распрацаваны ў 1922 англічанінам А.​Лунам. Першыя спаборніцтвы (скарасны спуск) адбыліся ў 1923 у Швейцарыі. З 1930 праводзяцца чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце, з 1936 ён у праграме Алімпійскіх гульняў. З 1966 штогод разыгрываецца Кубак свету. Найб. пашыраны гарналыжны спорт у Аўстрыі, Італіі, Францыі, Швейцарыі, ФРГ, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Канадзе і інш. Сярод вядомых майстроў — трохразовыя алімпійскія чэмпіёны Т.​Зайлер (Аўстрыя), Ж.​К.​Кілі (Францыя), уладальнікі Кубка свету І.​Стэнмарк (Швецыя), А.​Томба (Італія) і інш. З развіццём сусв. індустрыі турызму вельмі папулярным, у т. л. на Беларусі, стаў аматарскі гарналыжны спорт. На Беларусі першыя спаборніцтвы па слаламе праведзены ў 1939, цэнтр падрыхтоўкі бел. гарналыжнікаў — спорткомплекс Раўбічы. Як асобную гарналыжную дысцыпліну вылучаюць фрыстайл.

Г.​К.​Кісялёў.

Да арт. Гарналыжны спорт.

т. 5, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́пісаць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Спісаць адкуль‑н. Выпісаць цытату.

2. Зрабіць заказ у пісьмовай форме на выдачу, высылку чаго‑н. Выпісаць кнігу з кнігасховішча. Выпісаць газету. // Вызваць пісьмом, тэлеграмай і пад. каго‑н. Пан Вальвацкі зрабіў так, як рабіў не адзін пан, заводзячы культурную гаспадарку: ён выпісаў немца спецыяліста. Крапіва.

3. Выключыць са спісаў, са складу чаго‑н. Выпісаць хворага з бальніцы.

4. Напісаць для каго‑н. дакумент. Выпісаць ордэр, чэк, пропуск, квіток.

5. Кніжн. Старанна апісаць сродкамі мовы, стварыць што‑н. філіграннае; намаляваць. Выпісаць вобразы дзеючых асоб. Выпісаць узор.

6. Разм. Зрасходаваць пісаннем. Выпісаць чарніла з аўтаручкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ўза, ‑ы, ж.

1. Кароткі перапынак у гучанні чаго‑н. [Насця:] — Каб вы ведалі, як цудоўна жыць і змагацца... Змагацца і, — яна зрабіла паўзу, а потым шэптам выдыхнула: — кахаць... Шамякін. — Нічога, хадзіў нагамі, пазіраў вачамі, слухаў вушамі, — з горкай іроніяй загаварыў Саўка. Войт і яго прыяцелі клюнулі насамі і прыгнулі галовы. Невялікая, няёмкая паўза, некаторае замяшанне. Колас.

2. Перапынак у якім‑н. дзеянні, занятку, працэсе. Раней Ганін дзень меў нейкія незапоўненыя паўзы, пустыя часіны. Грамовіч.

3. Спец. Перапынак у гучанні музычнага твора або якой-небудзь яго часткі. // Значок для абазначэння гэтага перапынку ў нотах.

4. Спец. Пропуск ненаціскнога складу ў вершы, пераважна ў трохдольным.

[Грэч. páusis — прыпынак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ўка, ‑і, ДМ яўцы; Р мн. явак; ж.

1. З’яўленне, прыход куды‑н. або прысутнасць дзе‑н. (звычайна па афіцыйнаму распараджэнню). Яўка ў суд.

2. Канспіратыўная сустрэча. Мінула гадзіна, прызначаная для яўкі, а .. [Косця] не ішоў. Новікаў. Паўлоўская мае сувязь з падполлем, атрымлівае і выконвае адказныя заданні, наладжвае яўкі, сустракаецца з іншымі падпольшчыкамі. Кудраўцаў. // Месца, памяшканне, дзе адбываецца такая сустрэча. Хведар.. быў чацвёрты чалавек у брыгадзе, .. які ведаў усе гарадскія яўкі. Шамякін. [Туравец] даў адрасы явак, сказаў умоўленыя паролі і працягнуў пашпарт і пропуск. Мележ. / Пра адрасы і іншыя звесткі аб такіх сустрэчах. [Хведар:] — Вось паролі і яўкі. Звязвайся з нашымі людзьмі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gap

[gæp]

n.

1) прало́м -у m., дзі́рка f. (у пло́це, сьцяне́)

2)

а) праме́жак -ку m.; прага́л, прабе́л, про́пускm. (на бля́нках)

б) хі́ба f., недахо́п -у m.

3) вялі́кае разыхо́джаньне, ро́зьніца ў пагля́дах

4) го́рны прахо́д, ву́зкая цясьні́на ў гара́х

- fill a gap

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МАСКО́ЎСКІЯ ПЕРАГАВО́РЫ 1939 аб заключэнні дагавора пра ўзаемадапамогу. Адбыліся ў Маскве 12—25.8.1939 паміж ваен. дэлегацыямі

(місіямі) СССР (кіраўнікі дэлегацыі нарком абароны К.Я.Варашылаў і нач. Генштаба РСЧА Б.М.Шапашнікаў),

Вялікабрытаніі (адм. Р.​Дракс) і Францыі (ген. Ж.​Думенк) ва ўмовах пагрозы развязвання 2-й сусв. вайны нацысцкай Германіяй. Ініцыіраваны сав. урадам пасля акупацыі герм. войскамі Чэхаславакіі (сак. 1939), папярэднія кансультацыі бакоў праходзілі ў крас.ліп. 1939. Да лета 1939 брыт. ўрад адмаўляўся заключыць прапанаваны Сав. Саюзам Траісты пакт аб узаемадапамозе, гарантаваць у выпадку герм. агрэсіі бяспеку прыбалт. дзяржаў, якія межавалі з СССР, не прымаў інш. сав. праекты; франц. ўрад у асн. пагадзіўся з сав. прапановамі. У чэрв.жн. Вялікабрытанія адначасова вяла тайныя перагаворы з Германіяй (гл. Лонданскія перагаворы 1939). У канцы ліп. 1939 брыт. і франц. ўрады пагадзіліся на перагаворы ў Маскве сваіх ваен. прадстаўнікоў (прыбылі 11 жн.) для выпрацоўкі канкрэтных захадаў па ўзаемадзеянні ўзбр. сіл бакоў. На перагаворах ключавым было пытанне аб праходжанні сав. войск для ўдзелу ў адбіцці магчымай герм. агрэсіі праз тэр. саюзных Вялікабрытаніі і Францыі Польшчы і Румыніі, бо СССР не меў агульнай мяжы з Германіяй. Брыт. і франц. ўрадам не ўдалося атрымаць згоду польск. і рум. ўрадаў на пропуск сав. войск. 21 жн. Думенк атрымаў радыёграму Э.Даладзье аб прызнанні Францыяй права на праходжанне войск СССР праз Польшчу, аб чым ён 22 жн. паведаміў Варашылаву. Сав. ўрад з-за адсутнасці рэакцыі Вялікабрытаніі і Польшчы палічыў франц. адказ малазначным, 23 жн. прыняў прапанову Германіі і заключыў з ёй дагавор аб ненападзе (гл. Пакт Рыбентропа—Молатава 1939). Узаемныя падазронасць і недавер бакоў перагаворнага працэсу завялі М.п. ў тупік (апошняя сустрэча трох дэлегацый адбылася 25 жн.), што ў значнай меры садзейнічала развязванню Германіяй другой сусветнай вайны 1939—45.

Літ.:

Ширер У. Англо-французские переговоры с Советским Союзом летом 1939 г. // От Мюнхена до Токийского залива: Взгляд с Запада на трагич. страницы истории второй мировой войны: Перевод. М., 1992.

т. 10, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

usfall m -s, -fälle

1) выпадзе́нне, про́пуск, прасто́й; прарыў

2) вайск. вы́лазка, вы́пад, варо́жае наступле́нне

3) стра́ты

4) вы́нік;

~ der Whlen вы́нік вы́бараў

5) (gegen A) вы́пад (супраць каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Плеш, пле́шына, пляшок, пляш, плі́ш, плі́шка ’лысіна’ (ТСБМ, Нас.), ’прапушчаны пры ворыве ці жніве ўчастак’ (Нас.; Выг.: віц., Шн. 3; Мат. Гом.; ТС; беласт., Сл. ПЗБ), ’вымаклае месца ў жыце або на лузе’ (Нас. Сб., Нас., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’абсеў, абсевак, агрэх’ (драг., Нар. словатв.; БРС; чэрв., Нар. лекс.; ЛА, 2), плеш ’вільчык, верхні стык страхі’ (Сцяц.; ЛА, 4), ’пляма’ (Бяльк.), ’нераз’езджаная дарога’ (віц., ЛА, 5). Укр. пліш, валын. пляшпропуск пры ворыве’, рус. плешь, польск. plesz, чэш. pleš, славац. plešina, славен. plẹ́š, plẹ́ša, харв. чак. plíša ’цаліна’, plȋs ’голая зямля без дрэў’, серб. плѐшина ’тс’, балг. плеши́в ’лысы’, ц.-слав. плѣшь ’лысіна’, ’голае месца без расліннасці’. Прасл. *plešь, якое з прыметніка *plěxъ ’лысы’ > плех (гл.). Лексема плеш ’лацінскае свяшчэнства’ (Нас.), ці ’выгаленае месца на цемені каталіцкага святара’, праз польск. plesz была запазычана са ст.-чэш. pleš ’тс’ (Банькоўскі, 2, 606).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skip

[skɪp]

1.

v.i.(-pp-)

1) скака́ць, лёгка падско́кваць

2) го́йсаць, гайса́ць, пераско́кваць

The girls skipped rope — Дзяўча́ткі скака́лі празь вяро́ўку

3) праміна́ць, прапуска́ць, рабі́ць про́пуск

He skips as he reads — Ён ро́біць про́пускі, калі́ чыта́е

to skip a grade — пераско́чыць кля́су

informal to skip classes — прапушча́ць ле́кцыі

2.

n.

ско́к, падско́к -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)