Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дысцыплі́наIж. Disziplín f -; -en;
працо́ўная дысцыплі́наÁrbeitsdisziplin f;
парушэ́нне дысцыплі́ны Disziplínverstoß m -(e)s, -stöße;
захо́ўваць дысцыплі́ну пра́цы die Árbeitsdisziplin éinhalten*;
падтры́мліваць дысцыплі́ну Disziplín hálten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
а́рмія
(фр. armée, ад лац. armatus = узброены)
1) сукупнасць узброеных сіл дзяржавы;
2) сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных;
3) злучэнне з некалькіх корпусаў або дывізій, прызначанае для вядзення ваенных аперацый (напр. танкавая а.);
4) перан. вялікая колькасць людзей, аб’яднаных агульнай справай (працоўная а.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кні́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1. Тое, што і кніга (у 1, 2 знач.). Цікавая кніжка.
2. Дакумент у выглядзе сшытых разам некалькіх лісткоў з тэкстам і месцам для афіцыйных адзнак. Працоўная кніжка. Ашчадная кніжка.
3. Адзін з чатырох аддзелаў страўніка жвачных жывёл, слізістая абалонка якога ўтварае складкі, падобныя на лісты паўразгорнутай кнігі.
•••
Заліковая кніжка — кніжка студэнта, у якую запісваюць звесткі аб здачы экзаменаў, залікаў, праходжанні практыкі і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паві́ннасць, ‑і, ж.
Абавязак, які накладаецца дзяржавай або грамадствам на насельніцтва. Воінская павіннасць. Працоўная павіннасць. □ З цягам часу ваенная і духоўная знаць разам з абшчыннай уласнасцю узурпіравала і звязаныя з ёю павіннасці.Маркс.У 1503 годзе, калі ў Магілёве быў заснаваны замак — драўляны астрог, мусілі магілёўцы адбываць яшчэ замкавую павіннасць.Шынклер.//перан.Разм. Наогул абавязак, тое, што абавязкова трэба зрабіць, выканаць. Я веру, што час нечаканай разлукі Як злую павіннасць прыму.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акты́ўнасцьж. Aktivität [-vi-] f -, Geschäftigkeit f -, Tätigkeit f -; Rührigkeit f -;
праяўля́ць акты́ўнасць Aktivität an den Tag légen; rührig sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТРУДАВІКІ́,
«Працоўная група», фракцыя дэпутатаў-сялян і народніцкай інтэлігенцыі ў 1—4-й Дзяржаўных думах Расіі (1906—17). У 1-й Думе паводле розных звестак было 107 або 127 дэпутатаў з 478. Ад бел. губерняў у іх лік уваходзілі К.К.Александровіч, М.С.Гатавецкі (Віленская губ.), Ф.Я.Буслаў (Магілёўская губ.), М.М.Жукоўскі, С.П.Кандрашук, У.Р.Якубсон (Гродзенская губ.), Ф.С.Трасун, Р.П.Філіпаў (Віцебская губ.). Праграма: увядзенне дэмакр. свабод, нацыяналізацыя мірным шляхам зямлі (акрамя сял. надзелаў) і яе ўраўняльнае размеркаванне паводле прац. норм (адсюль назва «Т.»), адмена саслоўных і нац. абмежаванняў. Друкаваны орган — газ. «Трудовой народ». Па асобных пытаннях Т. блакіраваліся з кадэтамі і сацыял-дэмакратамі. 5.6.1906 яны выступілі ў Думе з «Праектам асн. палажэння» аб агр. рэформе, у якім патрабавалі адчужэння на карысць сялян памешчыцкіх і інш. прыватных зямель, што перавышалі «прац. норму». Т. адмовіліся падтрымаць сталыпінскую аграрную рэформу 1906—17, а ў 2-й Дзярж. думе (сак.—чэрв. 1907, 104 дэп. з 518) зноў унеслі свой агр. законапраект. З усталяваннем «трэцячэрвеньскай манархіі» і ўвядзеннем рэакц. выбарчага закона (1907) колькасны склад (14 дэп. у 3-й Думе 1907—12 і 10 дэп. у 4-й 1912—17) і ўплыў Т. рэзка скараціліся. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 яны падтрымлівалі Часовы ўрад, куды з сак. 1917 уваходзіў іх кіраўнік А.Ф.Керанскі (з ліп. 1917 прэм’ер-міністр). У ліп. 1917 Т. аб’ядналіся з народнымі сацыялістамі ў Прац. народна-сацыяліст. партыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кні́жкаIж., в разн. знач. кни́жка;
ціка́вая к. — интере́сная кни́жка;
запісна́я к. — записна́я кни́жка;
○ ашча́дная к. — сберега́тельная кни́жка;
працо́ўная к. — трудова́я кни́жка;
заліко́вая к. — зачётная кни́жка
кні́жкаIIж., анат. кни́жка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЕХАЛУ́Ц,
міжнародная арганізацыя (напачатку рух) сіянісцкага кірунку для падрыхтоўкі піянераў (халуцым) з яўр. моладзі да перасялення ў Палесціну. Рух пачаўся ў пач. 20 ст. ў Расіі, яго заснавальнік Іосіф Трумпельдор. Удзельнікі Гехалуца засноўвалі вытв. і с.-г. кааператывы для навучання метадам і навыкам працы і ваен. падрыхтоўкі ва ўмовах, набліжаных да ўмоў Палесціны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 ячэйкі Гехалуца на месцах стварала сацыяліст. сіянісцкая арг-цыя Цэірэй-Цыён. У канцы 1917 групы Гехалуца існавалі ў 25 гарадах і мястэчках Беларусі. На Харкаўскай канферэнцыі Цэірэй-Цыён (1918) заснаваны Усерас. савет аб’яднанняў Гехалуца. 1-я Усерас. канферэнцыя Гехалуца адбылася ў студз. 1919 у Петраградзе; у гэты час ЦК Гехалуца пераехаў у Мінск. Колькасць ячэек Гехалуца ў Расіі перавысіла 60. У лют. 1919 у Віцебску адбылася канферэнцыя бел. аддзялення Гехалуца. У 1920—23 пачалося масавае перасяленне (часцей нелегальнае) яўрэяў з сав. рэспублік у Палесціну. Гал. перашкоду перасяленню чыніла яўр. секцыя РКП(б), па ініцыятыве якой у 1922 адбыліся арышты членаў гехалуца ў Расіі, на Украіне, Беларусі. Аднак у выніку перагавораў з кіраўніцтвам РКП(б) Гехалуц у СССР у 1923 быў легалізаваны, апублікаваны статут Усерас. арг-цыі Гехалуца. З-за расколу ў Гехалуце ў 1923 узніклі 2 яго арг-цыі: Гехалуц у СССР (легальная) і Нац.-працоўнаяарг-цыя Гехалуца (нелегальная). Першая арг-цыя дзейнічала да 1928, другая — да 1929. У сусв. маштабе дзейнасць Гехалуца працягвалася да канца 1940-х г.
Літ.:
Скир А. Еврейская духовная культура в Беларуси Мн., 1995;
Мы начинали еще в России: Воспоминания. Тель-Авив, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМІЯ (франц. armée ад лац. armare узбройваць),
1) ваенны орган дзяржавы, прызначаны праводзіць яе палітыку сродкамі ўзбр. насілля.
Узнікла разам з дзяржавай. Кожная сац.-эканам. фармацыя мела адпаведныя формы арганізацыі. Вядомы арміі: масавая, наёмная, міліцыйная, пастаянная, рэгулярная. Пастаянныя ўзбр. атрады разам з апалчэннем складалі аснову будаўніцтва першых рабаўладальніцкіх дзяржаў. Тады з’явіліся амаль усе формы арганізацыі арміі, якая складалася з лёгкай, сярэдняй і цяжкай пяхоты, конніцы, калясніц баявых і інш. У феад. эпоху фарміраваліся і выкарыстоўваліся таксама вярбовачныя і наёмныя войскі, у ВКЛ у 14—18 ст. аснову арміі складала апалчэнне — т.зв. паспалітае рушэнне, ядром якога была княжацкая дружына, вярбовачныя і наёмныя атрады і інш. Пазней узнікла кадравая армія сучаснага тыпу.
2) Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.
3) Аператыўнае аб’яднанне пэўнага віду ўзбр. сіл. Складаецца з некалькіх злучэнняў і часцей розных родаў войскаў, у т. л.спец. войскаў. Выконвае аператыўныя задачы ў ходзе баявых дзеянняў. Бываюць арміі агульнавайсковыя, танкавыя і інш. Кожная армія мае свой нумар або найменне. Звычайна армія ў час вайны ўваходзіць у склад фронту (групы арміі, армейскай групы), але можа дзейнічаць і самастойна.
4) Від узбр. сіл (побач з ракетнымі войскамі, войскамі ППА, ВПС, ВМФ). Гл.Сухапутныя войскі.
5) Частка ўзбр. сіл дзяржавы, спец. падрыхтаваная для раптоўнага нападу на тэрыторыю якой-н. краіны ў пачатку або ў ходзе вайны (армія нападу) або першаснай абароны граніцы дзяржавы ад раптоўнага нападу агрэсара, каб забяспечыць ваенную мабілізацыю і разгортванне гал. сіл (армія прыкрыцця).
6) У пераносным сэнсе — вял. колькасць людзей, аб’яднаных якой-н. агульнай справай, прыкметай (напр., працоўная армія і інш.).