папра́ўча-працо́ўны, -ая, -ае.

Прызначаны для выпраўлення працай, у працэсе працы.

Папраўча-працоўная калонія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́блесць, -і, ж. (высок.).

1. Мужнасць, адвага, геройства.

Воінская д.

2. Высокая самаадданасць у працы, у дзейнасці.

Працоўная д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысцыплі́на¹, -ы, ж.

Абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне вызначанаму парадку, правілам.

Працоўная д.

Воінская д.

Школьная д.

|| прым. дысцыпліна́рны, -ая, -ае.

Дысцыплінарнае спагнанне.

Д. статут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадма́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад святам Першага мая. Перадмайская працоўная вахта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

труддисципли́на (трудова́я дисципли́на) працдысцыплі́на, -ны ж. (працо́ўная дысцыплі́на).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трудкни́жка (трудова́я кни́жка) працкні́жка, -кі ж. (працо́ўная кні́жка).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мігра́цыя, -і, ж.

Перамяшчэнне, перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы, жывёл з адной мясцовасці ў іншую і г.д.

Працоўная м.

М. рыб.

Сезонная м. жывёл.

|| прым. міграцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самарэаліза́цыя, ‑і, ж.

Рэалізацыя, ажыццяўленне самім сваіх задум, намераў, магчымасцей. Працоўная дзейнасць як самарэалізацыя асобы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трудкомму́на ист. (трудова́я комму́на) працкаму́на, -ны ж. (працо́ўная каму́на).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадсвято́чны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад святам, папярэднічае святу. Перадсвяточны настрой. Перадсвяточная працоўная вахта. Перадсвяточныя дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)