магні́т, -а і -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Кавалак жалезнай руды або сталі, які мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя або стальныя прадметы.

2. -у, перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе.

|| прым. магні́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гніллё, ‑я, н., зб.

Разм. Пра гнілыя прадметы, рэчы. Страха.. [лазні] зусім адсунулася, сцены ледзь трымаліся. Не будыніна, а гніллё. Чарнышэвіч. Ілля наробіць гнілля. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́та, ‑ы, ДМ меце, ж.

Штучны або радзімы знак, які адрознівае прадметы або істоты ад іншых падобных прадметаў, істот; метка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэбляпрадметы абстаноўкі памяшкання’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ) з польск. mebel, mebleпрадметы абстаноўкі, звычайна сталярскай работы’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 95), якія з ням. Möbel < франц. meuble ’мэбля, хатняя абстаноўка’ (Варш. сл., 912). Мэблява́ць ’абстаўляць мэбляй’ — марфалагічная калька з рус. меблировать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 116). Сюды ж беласт. мэ́бэль ’сталярскі інструмент’ (Сл. ПЗБ) — семантычны пераход ’мэбля сталярскай работы’ > ’інструмент, якім вырабляюць такую мэблю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

потребле́ние спажыва́нне, -ння ср.; (расход) расхо́даванне, -ння ср., выдаткава́нне, -ння ср.;

потребле́ние то́плива расхо́даванне па́ліва;

предме́ты широ́кого потребле́ния прадме́ты шыро́кага ўжы́тку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІК у мовазнаўстве,

граматычная катэгорыя, звязаная з непасрэдным ці апасродкаваным указаннем на колькасць прадметаў. У сучаснай бел. мове адрозніваюцца 2 формы ліку: адзіночны і множны, якія дыферынцыруюць прадметы паводле іх колькасных суадносін («стол» — «сталы») ці значэння («выбар» — «выбары»). Асн. сродкі іх выражэння — канчаткі («дом» — «дамы»), словаўтваральныя афіксы («неба» — «нябёсы»), суплетывізм асноў («я» — «мы»). Большасць назоўнікаў мае суадносныя формы Л. Пэўная частка іх не ўтварае адпаведных пар і выступае ў пастаяннай форме толькі адзіночнага Л. (адзіночналікавыя, або singularia tantum) ці толькі множнага (множналікавыя, або pluralia tantum). Да адзіночналікавых адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць зборныя прадметы, рэчывы або матэрыялы, абстрактныя паняцці, астр. і геагр. назвы, уласныя імёны і інш. (напр., «смецце», «вугаль», «зло», «Беларусь», «Іван»). Да множналікавых адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць парныя ці састаўныя прадметы, сукупнасць прадметаў, якая ўяўляецца як нешта адзінае, цэласнае, рытуалы, працэсы, станы, гульні, абрады, звычаі, святы, прамежкі часу ці прасторавыя паняцці і інш. (напр., «сані», «грошы», «замаразкі», «каляды», «суткі»). Побач з формамі адзіночнага і множнага Л. ў некат. бел. гаворках захаваліся рэшткі былога парнага Л. («дзве руцэ»), якія для сучаснай бел. літ. мовы не характэрныя.

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;

Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;

Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

А.​Л.​Наркевіч.

т. 9, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

superfluity

[,su:pərˈflu:əti]

n., pl. -ties

1) лі́шак, збы́так -ку m.

2) празьме́рнасьць f.

Luxuries are superfluities — Прадме́ты раско́шы — гэ́та збы́так

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРЫЛА́ДЫ ВЫТВО́РЧАСЦІ, прылады працы,

частка сродкаў вытв-сці, з дапамогай якіх або праз якія (абсталяванне, машыны, станкі і г.д.) чалавек уздзейнічае на аб’екты, прадметы працы, ператвараючы іх у гатовую прадукцыю. Тэрмін «прылады працы» шырока выкарыстоўваўся ў марксісцкай паліт. эканоміі, у сучаснай эканам. навуцы ўжываецца рэдка.

т. 13, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неадушаўлёны, ‑ая, ‑ае.

Які не адносіцца да свету жывых істот; нежывы. Неадушаўлёны прадмет. // У граматыцы — які адносіцца да катэгорыі назоўнікаў, што абазначаюць розныя з’явы рэчаіснасці, нежывыя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

równolegle

раўналежна, паралельна; адначасова;

studiować równolegle dwa przedmioty — адначасова (паралельна) вывучаць два прадметы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)