узгоркавае ўзвышша на ПнУ Латвіі. Складаецца з Цэнтральна-відземскага узв. (з вышэйшым пунктам Латвіі г. Гайзінькалнс, 311 м) і размешчанага на ПнУ Алуксненскага узв. (г. Дэлінькалнс, 271 м), якое пераходзіць ва узв. Хаанья (у Эстоніі). Складзена пераважна з марэнных суглінкаў. У нізінах — азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАТЭ́ТЫЯ (ад гама + грэч. thetos размешчаны) у матэматыцы, пераўтварэнне, пры якім кожнаму пункту М плоскасці або прасторы ставіцца ў адпаведнасць такі пункт М′, што выконваецца роўнасць SM′=k∙SM, дзе S — цэнтр і k — каэфіцыент гаматэтыі. Пункты М і М′ ляжаць на адной прамой з аднаго боку ад пункта S, калі k>0, і з розных бакоў, калі k<0; у прыватнасці, калі k = -1, атрымліваецца сіметрыя адносна пункта S. Пры гаматэтыі прамая пераходзіць у прамую; захоўваецца паралельнасць прамых і плоскасцей; захоўваюцца вуглы (лінейныя і двухграневыя); кожная фігура пераходзіць у падобную ёй фігуру і наадварот, дзве любыя падобныя фігуры атрымліваюцца адна з адной паслядоўным выкарыстаннем гаматэтыі і перамяшчэння. Гаматэтыя выкарыстоўваецца пры павелічэнні відарысаў (праекцыйны апарат, кіно), пры здымках плана мясцовасці (мензульная здымка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТО́МАВЫ МУЛ,
асадак на дне сучасных акіянаў, мораў і азёр, які складаецца пераважна з апалавых панцыраў дыятомавых водарасцей і іх абломкаў. Найб. пашыраны ў акіянах умераных шырот Паўд. паўшар’я, назіраецца ў выглядзе суцэльнага пояса вакол Антарктыды. У выкапнёвым стане Д.м. пераходзіць у асадкавую горную пароду — дыятаміт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБА́РСКІ ЗАЛІ́Ў,
у заходняй частцы мора Лапцевых, паміж берагам мацерыка Еўразіі і п-вам Нордвік. Даўж. 67 км, шыр. каля ўваходу 76 км, ва ўнутр. частцы 7—9 км, глыб. 3—12 м. На Пдпераходзіць у Анабарскую губу, у якую ўпадае р. Анабар. Большую ч. года ўкрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фікс-пу́нкт
(ням. Fixpunkt)
пункт геаметрычнай фігуры, які пры бесперапынным адбіцці або пераўтварэнні гэтай фігуры пераходзіць сам у сябе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ста́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Арганізаванае масавае спыненне работы; забастоўка. Усеагульная стачка. Стачка докераў. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!».«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус.брюзг‑, бел.брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел.бру́знуць). На бел. глебе брузг‑пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
héimfallen*аддз.vi(s)перахо́дзіць (па спадчыне), дастава́цца, выпада́ць (на долю)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
übergehen*IIvi(s)
1) перахо́дзіць, пераязджа́ць, перапраўля́цца (in A, zu D – куды-н., да каго-н., чаго-н.);
zum Ángriff ~перахо́дзіць у наступле́нне
2) перахо́дзіць (на чый-н. бок);
ins féindliche Láger ~ перайсці́ ў варо́жы ла́гер
3) (zu D) перахо́дзіць, прыступа́ць (да чаго-н.);
zu éinem ánderen Théma ~ перайсці́ да друго́й тэ́мы
4) (in A) перахо́дзіць, пераўтвара́цца (у што-н.);
der Régen ging in Schnee über дождж перайшо́ў у снег
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАЗАМБІ́КСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у зах.ч. Індыйскага ак.; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне Ігольнага Мыса. Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з ліст. да крас.). Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 25 °C.