тра́піць у непрые́мнае стано́вішча in éine míssliche Láge geráten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1.Перажыць моцнае хваляванне, моцна ўсхвалявацца. [Барыс:] — Я столькі перадумаў, столькі перахваляваўся за гэтыя гады.Пальчэўскі.[Святлана] так с’гамілася, так перахвалявалася, бедная, што ледзь трымалася на нагах.Кулакоўскі.
2. Перастаць хвалявацца. Антон ужо неяк перахваляваўся, адагнаў усе сумненні і пайшоў да Наталлі з думкай, што зараз убачыць яе.Ракітны.
3. Пахвалявацца — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перакана́ць (піраканаць) ’прымусіць паверыць, упэўніць’ (ТСБМ; Варл.), перэкана́ць ’перамагчы ў спрэчках’ (Растарг.), перакана́цца ’ўпэўніцца’ (воран., Сл. ПЗБ), перэкона́цца, рус.смал., бранск.перекона́ть, укр.перекона́ти, польск.przekonać (się) ’тс’, чэш.překonati (se) ’пераадолець, пераўзыйсці, перамагчы сябе’, славац.prekonať ’перажыць, перанесці, пераадолець, пераўзысці’; з такімі ж значэннямі зафіксавана і ст.-польск.przekonać, przekonany ’пераможаны’. У такім выпадку семантыка сучаснай польск. лексемы — інавацыя, якая пашырылася таксама на бел. і ўкр. моўныя тэрыторыі. Да пера- і кон (гл.) (спецыяльна гл. Коген, УЗ БГУ, 1940, 1, 191–194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уда́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай.
Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.
Нанесці ў.
У. электрычнага току.
2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.
У. гадзінніка.
У. грому.
3.перан. Імклівы напад, атака.
Флангавы ў.
Штыкавы ў.
4.перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.
Перажыць нечаканы ў.
У. лёсу.
5. Кровазліццё ў мозг; апаплексія.
Апаплексічны ў.
6.чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.
◊
Пад удар (ставіць) каго-што (разм., неадабр.) — у небяспечнае становішча.
Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Пражыць больш звычайнага, надта доўга. Зажыцца на белым свеце.
2. Пачаць жыць заможна; абжыцца. — Я сваім гарбом зажыўся.. — Доўга кляўся і бажыўся Панскі солтыс, хітры ліс.Броўка.— Дык жа бывае і так, што хату людзі прадаюць, каб цяжкі час перажыць, а пасля, калі зажывуцца, яшчэ лепшую зробяць.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвёрдасць, ‑і, ж.
1.Спец. Супраціўленне цвёрдага цела змяненню формы або парушэнню цэласнасці яго паверхневага слон.
2. Уласцівасць і якасць цвёрдага (у 2–8 знач.). Цвёрдасць алоўка. Цвёрдасць характару. □ — Якія вострыя пачуцці можна перажыць, калі ведаеш, што ад цвёрдасці тваёй рукі і вернасці вока залежыць жыццё чалавека.Маўр.Але ж трэба і характар паказаць, і выявіць станоўчасць і цвёрдасць сваю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýti ’акрыяць, паправіцца’ і taisýti ’выкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перале́таваць (пірале́таваць) ’прабыць перажыць лета’ (Варл.), бяроз.пырылі́туваты ’тс’ (ЖНС), перале́так, перале́тка, ’пералетавалы бычок ці жарабя; свойская жывёла, якая перажыла адно лета’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.; докш., Янк. Мат.; докш., паст., Сл. ПЗБ; усх.-бел., зах.-палес., ЛА, 1); укр.перелі́тувати ’правесці лета’, перелі́тка ’карова, якая целіцца праз год’, рус.переле́това́ть ’пражыць, правесці, праляжаць лета’, переле́ток ’гадавалы воўк’, ’гадавалая цялушка, жарабя’, польск.przelatek ’воўк, які нарадзіўся ў мінулым годзе’, славен.prelętováti ’правесці лета’, серб.-харв.прѐлетити ’тс’. Прасл.*per‑lětovati. Да пера і ле́та, ле́таваць (гл.).