лакаматыў / з паравым рухавіком: паравоз, паравік / з рухавіком унутранага згарання: цеплавоз / з электрарухавіком: электравоз
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
шлагба́ум, ‑а, м.
Рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на заставах, чыгуначных пераездах, дарогах і пад. — Паравоз выдумаў Стэфенсон, — пазіраючы ў неба, паведамляў Хведзька, калі праз закрыты шлагбаумамі пераезд грукаў таварны састаў.Навуменка.Канец гэтай новай вуліцы ўпіраецца ў гарадскую заставу з паласатым шлагбаумам і такой жа паласатай будкай, ля якой стаіць вартавы.В. Вольскі.
[Ням. Schlagbaum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знутры́, прысл.
1. З унутранай часткі, з сярэдзіны чаго‑н. Знутры раздаюцца галасы.// З унутранага боку; унутры чаго‑н. Дзверы лёгка адчыняюцца .. Я зачыняю іх, закладваю знутры на завалу.Асіпенка.[Борух з жонкай] жылі .. у маленькай хатцы, знутры і знадворку аблепленай глінай.Бядуля.
2.узнач.прыназ.зР. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, з унутранага боку якога распаўсюджваецца дзеянне. — Паравоз узарваны знутры топкі, значыць міна была падкінута ў топку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАХЛЕ́НКА (Леанід Рыгоравіч) (Гдальевіч; 6.9.1907, г.п. Церахоўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 9.3.1986),
бел. акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1946). Нар.арт.СССР (1966). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це сцэн. мастацтва (1925—27, курс Л.Віўена і С.Радлава). З 1926 у Ленінградскім рабочым т-ры пралеткульта, у 1929—81 у Бел. т-ры імя Я.Купалы (у 1937—43 маст. кіраўнік; у 1956—58, 1967—69 адначасова маст. кіраўнік студый пры т-ры). Выкананыя ім ролі адметныя выразнасцю псіхал. характарыстык, філас. абагульненасцю, дэталёвасцю распрацоўкі: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Сымон («Салавей» З.Бядулі), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Добрых («Амністыя» М.Матукоўскага), Круціцкі, Прыбыткоў, Дудукін («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Бубнаў («На дне» М Горкага), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Сцяпан Сыравараў («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Ён («Чацвёрты» К.Сіманава). Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся дакладнасцю вобразнай структуры, тонкай распрацоўкай характараў, акцёрскай ансамблевасцю: «Канец дружбы» (1934, з Л.Літвінавым), «Партызаны» (1938, з К.Саннікавым) і «Хто смяецца апошнім» (1939, з І.Раеўскім) К.Крапівы, «Ваўкі і авечкі» (1936), «Без віны вінаватыя» (1938) Астроўскага, «Скупы» Мальера (1937), «Салавей» (1937, з Літвінавым), «У стэпах Украіны» Карнейчука (1941), «Рускія людзі» Сіманава (1943), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1953), «Вогненны мост» Б.Рамашова (1954), «Пані міністэрша» Б.Нушыча (1956), «Паўночная мадонна» бр. Тур (1962). Здымаўся ў кіно: «Хто смяецца апошнім», «Міколка-паравоз», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы». Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
Літ.:
Грыгор’ева А. Вядомы дзеяч беларускай сцэны // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гудо́к, ‑дка, м.
1. Механічнае прыстасаванне для падачы сігналаў шляхам гудзення. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром.Лынькоў.
2. Працяжны аднастайны гук, сігнал, пададзены з дапамогай такога прыстасавання. Пераклікаліся ранішнія гудкі, крычалі на розныя галасы.Бядуля.Люблю, як займаецца золак, Абуджаны гулам гудкоў, Як дзеці спяшаюцца ў школы, Як хлопцы ідуць да станкоў.А. Александровіч.
3. Старарускі трохструнны смычковы музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго-што. Штурхаючы або падштурхваючы, прымушаць ісці куды‑н. або перамяшчаць у якім‑н. напрамку. Я далікатна, але настойліва папіхаў худую спіну Апанаса Прохаравіча да дзвярэй.Пянкрат.Чалавек у чырвонай шапцы і начальнікі з ліхтарамі папіхаюць паравоз ззаду.Самуйлёнак.
2.перан.; каго. Абыходзіцца зняважліва з кім‑н. Даўно.. [Платон] ведаў Юрку Хмялеўскага — працаўніка і гаротніка, якога і тут, у маёнтку, папіхалі хто куды хацеў.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Утварыць працяжны, нізкі гук, гул. Ды каманда: «Станавіся!» — Прагула, як гром.Астрэйка./ Пра гудкі паравоза, машыны і пад. Недзе недалёка прарэзліва прагуў паравоз.Кавалёў.
2. Праляцець, прайсці з гудзеннем. Недзе ў баку прагулі самалёты — іх не відаць было за хмаркамі, што ўсплывалі на паўдні, але гул аддаляўся ў напрамку фронту.Хадкевіч.
3. Гусці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Разм.Памянш.-ласк.да работа (у 2, 6 знач.); невялікая або прыемная работа. — Тады еш ды адпачні з дарогі, а я ў сад загляну, работку там яшчэ не паспеў кончыць.Парахневіч.[Забіч:] — Хораша працаваць! Ой хораша, калі так работка кіпіць!Савіцкі.//Разм.зневаж. Пра дрэнную работу. [Багуцкі:] — Эге, нікуды не варта работа такая. З такой работкай паравоз і перагона не пройдзе.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́куды, прысл.
1. Кудысьці, невядома куды. Некуды ж вось ідзе гэтая вузкая лясная дарожка.Брыль.[Вісарыёна] моцна ўдарылі па галаве, схапілі за рукі, некуды пацягнулі.Самуйлёнак.Паравоз, пыхкаючы і набіраючы хуткасць, паімчаўся некуды ўдалячынь.Шчарбатаў.
2. Няма такога месца, куды б можна было адправіцца, змясціць каго‑, што‑н. Без вестак ад цябе — нам некуды ісці.Глебка.
•••
Далей (ехаць, ісці) некуды — горш таго, што ёсць, быць не можа.
Дзець некудыгл. дзець.
Некуды вачэй дзецьгл. дзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́лах, ‑у, м.
Лёгкае, ледзь чутнае шапаценне; шорах, шоргат. Праз расчыненае акно вецер даносіць шолах бяроз і свежасць ракі.Шыловіч.Лістапад! Не чуваць ужо шолаху траў На лугах, за шырокім Дняпром.Прыходзька.// Глухі, невыразны шум. Каротка і адрывіста раўнуў паравоз на раз’ездзе, ціхенька здрыгануліся рэйкі, і нейкі лёгкі, ледзь чутны шолах прабег па іх, як бы яны аб чымсі перамаўляліся між сабою.Колас.З мяккім шолахам накатваліся бясконцыя хвалі, імкліва прарэзвалі блакіт беласнежныя чайкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)