Які мае адносіны да туберкулёзу. Туберкулёзны працэс. Туберкулёзная палачка.// Хворы туберкулёзам. Туберкулёзны хлопец./узнач.наз.туберкулёзны, ‑ага, м.; туберкулёзная, ‑ай, ж.// Звязаны з лячэннем і прафілактыкай туберкулёзу. Туберкулёзны санаторый.// Заражаны туберкулёзам (аб прадуктах). Туберкулёзнае мяса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ві́рак ’юрок, невялікая палачка з засечкамі, пры дапамозе якой намотваюць ніткі’ (Сцяшк. МГ). Да вір3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кні́бель ’невялікая палачка, завостраная з аднаго канца, якая ўжывалася для вязання снапоў’ (Нар. лекс.). Параўн. кнебіль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стылі́стыка
(рус. стилистика, ад лац. stilus = палачка для пісьма)
раздзел мовазнаўства, які вывучае стылі мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кляпе́нь ’палачка для віцця аборак, вяровак’ (Мат. Гом., З нар. сл.). Рус.клепень ’клін, калок’. Да кляп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
растушо́ўкаж.
1. (дзеянне) Áustuschen n -s; Ábschattieren n -s;
2. (палачкадлярастушоўкі) Wíscher m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
czarodziejski
czarodziejsk|i
чарадзейскі, чараўніцкі;
różdżka ~a — чароўная палачка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БРУШНЫ́ ТЫФ,
вострая інфекц. хвароба чалавека з групы кішачных. Суправаджаецца пашкоджаннем лімфатычнага апарату і тонкага кішэчніка, бактэрыяльнай інтаксікацыяй, ліхаманкай, высыпкай. Узбуджальнік (палачка брушнога тыфу) трапляе ў арганізм з ежай, вадой, кантактна-быт. шляхам. Пасля інкубацыйнага перыяду (10—14 дзён) з’яўляюцца слабасць, дрыжыкі, страта апетыту, галаўны боль, бяссонніца, высокая т-ра, трызненне (тыфозны стан), затрымліваецца стул. На 8—9-ы дзень на скуры з’яўляецца высыпка — дробныя ружовыя кропкі, павялічваецца печань і селязёнка, назіраюцца парушэнні дзейнасці цэнтр.нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, кішэчніка, органаў дыхання. Ускладненні: кішачны крывацёк, прарыў сценкі кішэчніка, перытаніт. Пасля хваробы выпрацоўваецца ўстойлівы імунітэт. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАЦЯНО́,
1) прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У стараж. часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней — конусападобная даўж. 20—30 см з завостраным верхам і патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца.
2) Вярчальны стрыжань, на які надзяваюцца патрон, шпуля, катушка і інш.; асн. рабочы орган роўнічных, прадзільных, прадзільна-круцільных і круцільных машын. Прызначана для скручвання роўніцы, пражы, нітак і ўтварэння пакоўкі пэўнай формы і памераў. Бываюць кальцавыя, круцільныя, полыя і рагульчатыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЕЛАНЕФРЫ́Т (ад грэч. pyelos лаханка + nephros нырка),
інфекцыйна-запаленчае захворванне лаханкі і парэнхімы ныркі з пераважным пашкоджаннем яе прамежкавай тканкі. Узбуджальнікі П. — стрэптакокі, стафілакокі, сінягнойная палачка і інш. Развіваецца як самаст. захворванне або на фоне хвароб мочапалавой сістэмы (напр., мочакамянёвая хвароба), як ускладненне пасля грыпу, запалення лёгкіх і інш. Бывае ў цяжарных жанчын. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Прыкметы вострага: дрыжыкі, т-ра цела да 40 °C, моташнасць, ірвота, боль у паясніцы, мышцах, лейкацыты ў мачы. Пры хранічным П. — слабасць, хуткая стамляльнасць, ацёчнасць твару, расстройствы мочаспускання, у мачы лейкацыты і бактэрыі; бывае нырачная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўт. і хірургічнае.