штык м. вайск. Bajontt n -(e)s, -e (гранёны); Sitengewehr n -(e)s, -e (клінковы);

прымкну́ць штык! (каманда) Sitengewehr pflanzt auf!;

кі́нуцца ў штыкі́ Sturm laufen*;

павярну́ць штыкі су́праць каго-н. Gewhre ggen j-n mdrehen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гісто́рыя, ‑і, ж.

1. Рэчаіснасць у працэсе развіцця. Законы гісторыі. Дыялектыка гісторыі.

2. Сукупнасць фактаў і падзей, якія адносяцца да мінулага чалавечага грамадства. Беларусь увайшла ў гісторыю як краіна-партызанка. «Маладосць».

3. Навука аб развіцці чалавечага грамадства. Гісторыя СССР. Гісторыя сярэдніх вякоў. Гісторыя старажытнага свету.

4. Паслядоўнае развіццё чаго‑н. Гісторыя гандлёвых адносін.

5. Навука, якая разглядае паслядоўнае развіццё, змяненне якой‑н. галіны прыроды або культуры. Гісторыя зямной кары. Гісторыя беларускай мовы. Гісторыя тэатра. Гісторыя архітэктуры.

6. Сукупнасць фактаў і падзей, звязаных з кім‑, чым‑н. Сямейная гісторыя.

7. Расказ, апавяданне. Хлопец з фантазіяй, ён спакушаў таварышаў вясёлымі гісторыямі, выдумкамі і нечаканымі прапановамі. Карпаў.

8. Здарэнне, падзея, выпадак. Кабушкін расказваў вясёлыя гісторыі са свайго жыцця. Новікаў.

•••

Гісторыя хваробы — медыцынскі дакумент аб стане здароўя хворага, які запаўняецца ўрачом ад пачатку лячэння і да яго канца.

Вечная гісторыя — тое самае, увесь час адно і тое.

Вось дык гісторыя! — пра нечаканы, непрадбачаны паварот справы.

Доўгая гісторыя — тое, што і доўгая песня (гл. песня).

Павярнуць кола гісторыі назад гл. павярнуць.

Пра гэта гісторыя маўчыць (жарт.) — што‑н. застаецца невядомым, лічаць непатрэбным гаварыць пра што‑н.

Трапіць у гісторыю гл. трапіць.

Увайсці ў гісторыю гл. увайсці.

[Грэч. historia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерухо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не рухаецца, застаецца ўвесь час на адным месцы. Нерухомы блок. □ Над нізінай нерухомы Звіс, як дым, туман. Колас.

2. перан. Які не змяняе свайго выразу. Нерухомым позіркам .. [Міколка] углядаўся ў блакітнае неба. Лынькоў.

3. Які складаецца з зямельнага ўчастка, будынка (пра маёмасць). Нерухомая маёмасць. / у знач. наз. нерухо́мае, ‑ага, н. [Маханько:] — Раз.. [калгаснік] гаспадар нашых тысяч гектараў, гаспадар усяго нашага, як кажуць, рухомага і нерухомага, то ён ночы не даспіць, а падумае, што куды зручней павярнуць, як што лепш зрабіць. Кулакоўскі.

4. У граматыцы — які не мяняе свайго месца (пра націск).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обрати́ть сов.

1. (повернуть) павярну́ць;

обрати́ть ору́жие на неприя́теля павярну́ць збро́ю су́праць во́рага;

2. перен. (устремить, направить) звярну́ць, накірава́ць;

обрати́ть взгляд накірава́ць по́зірк;

3. (превратить) перавярну́ць (у каго, што); ператвары́ць (у што); абярну́ць (у каго, у што);

обрати́ть пусты́ню в цвету́щий край ператвары́ць пусты́ню ў квітне́ючы край (зрабі́ць пусты́ню квітне́ючым кра́ем);

4. (склонить) перавярну́ць (у што); схілі́ць (да чаго);

обрати́ть в свою́ ве́ру схілі́ць да сваёй ве́ры;

обрати́ть в бе́гство прыму́сіць уця́каць, прыму́сіць да ўцёкаў;

обрати́ть в шу́тку перавярну́ць на жарт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bekhren

1. vt (zu D) павярну́ць, схілі́ць (напр., у іншую веру)

2. ~, sich (zu D) прыня́ць (новую веру); памяня́ць ду́мку;

er bekhrte sich zu miner uffassung ён стаў на мой пункт по́гляду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абярну́цца, абярну́ся, абе́рнешся, абе́рнецца; абярні́ся; зак.

1. Павярнуць галаву, тулава назад, убок, аглянуцца.

А. на знаёмы голас.

2. Паваліцца на бок, перакуліцца; разліцца, высыпацца з перавернутай пасудзіны.

Малако абярнулася.

Воз з сенам абярнуўся.

3. Схадзіць, з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад; справіцца (разм.).

За гадзіну можна два разы а.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Ператварыцца ў новую якасць, змяніцца; нечакана набыць іншы кірунак, сэнс.

Гора абярнулася ў радасць.

Хто ведае, як усё абернецца.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

А. дрэвам.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіць абарот (пра капітал, грошы).

Капітал абярнуўся ў адзін год.

7. Змяніць веру.

А. ў іншую веру.

|| незак. абаро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́ха,

1. Прысл. да сухі (у 10, 11 і 12 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць вільгаці ў паветры. Устронцы каламі забілі Сімху і падпалілі яго хату. Было ўжо суха і горача. Ад гэтай хаты занялася другая, трэцяя — і пажар выкаціў амаль увесь гарадок. Лобан. // Пра адсутнасць вады, вільгаці дзе‑н. Пад густымі абамшэлымі лапамі елкі было суха, утульна. Лынькоў. Цяпер затое суха ў боце, Бо пад нагой зімовы лёд. Астрэйка.

3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне сухасці (у роце, горле). [Завішнюк] пачуў, што голас у яго стаў сіпаты, пачуў яшчэ, што горка ў роце і суха — не павярнуць языком. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераваро́т ’рэзкі паварот, змены ў развіцці, ходзе чаго-небудзь’ (Яруш., ТСБМ), ’заварот кішок’ (даўг., Сл. ПЗБ; метрык., Мат. Гом.). Да прасл. *per‑vortъ, якое з *per‑vortiti ’перавярнуць’: ст.-рус. переворотитипавярнуць у іншы бок; даць справе іншы ход’, польск. przewrócić ’перакінуць; перавярнуць, папераварочваць’, ст.-чэш. přěvrátiti ’перавярнуць, знішчыць, звесці, змяніць, падавіць’, серб.-харв. превра́тити ’перавярнуць’, славен. prevráčati ’перакідваць, пераварочваць, перакульвацца’, балг. превръ́щам ’пераўтвараць, пераварочваць, перарабляць’, ст.-слав. прѣвратити ’пераўтварыць’; параўн. лац. pervertere ’перакульваць, псаваць, перакручваць, скажаць’, гоц. frawardjan ’псаваць’, ст.-в.-ням. farwarttan, far‑werten, ст.-англ. for‑weorþan, ст.-сакс. far‑werdan ’знікаць’, ’псавацца’ — словаўтваральна-семантычны паралелізм. З іншых і.-е. адпаведнікаў прасл. *vьrtiti < *vertiti (якое не захавалася) можна адзначыць ст.-інд. vartatē, літ. ver̃sti ’пераварочваць, перакульваць, пераўтвараць адно ў іншае’ (Трубачоў, Проспект, 71). Лексема пераварот ’гвалтоўная змена манарха’ (ТСБМ) — калька (XVIII ст.) з франц. révolution ’тс’ < лац. revolūtio ’адкат, кругаварот’ — праз польск. ці рус. мовы (Фасмер, 3, 236). Сюды ж піраваро́тнік ’чалавек, што добраахвотна ці па прымусу прыняў іншую веру’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бака ​2. Бакавы вясляр.

2. Правы па ходу судна. Вёслы бакавага боку.

бакавы́, а́я, ‑о́е.

1. Размешчаны не ў цэнтры, а збоку. [Міхаліна:] — Мне трэба было павярнуць у бакавы калідор. Шамякін. Праз затуманеныя бакавыя шыбы шафёр бачыць, як .. яго машыну абходзяць справа і злева лесавозы. Мяжэвіч. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру. Гартны. Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль.

2. Які адбываецца, дзейнічае збоку. [Новікаў:] — Уся калона перад намі. Ззаду яе — нічога няма. Бакавыя дазоры праціўніка ўжо зняты. М. Ткачоў.

•••

Бакавая лінія гл. лінія.

Бакавая падача гл. падача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завярну́цца разм. гл. завярнуць

1.завярну́ць

1. (змяніць напрамак) bbiegen* vi (s), inbiegen* vi (s); mkehren vi (s) (назад);

2. (павярнуць) mlenken vt; mdrehen vt; (m)khren vt; wnden vt;

3. разм. (зайсці куды-н.) vrschauen vi, vorbikommen* vi (s), inen bstecher mchen (bei D);

завярну́цца агло́блі den Rückzug ntreten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)