неуязви́мый

1. (не чувствительный к обидам, насмешкам и т. п.) няўра́злівы;

неуязви́мое се́рдце няўра́злівае сэ́рца;

неуязви́мый хара́ктер няўра́злівы хара́ктар;

2. (трудно поражаемый) непаража́льны; (недоступный для нападения) непрысту́пны (для напа́даў); (непоколебимый) непахі́сны;

неуязви́мое ме́сто непаража́льнае ме́сца;

неуязви́мые доказа́тельства непахі́сныя до́казы;

неуязви́мое положе́ние непрысту́пнае для напа́даў (непахі́снае) стано́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суро́вы ’цвёрды, непахісны’, ’вельмі строгі’, ’патрабавальны, невыносны’ (ТСБМ), ’жорсткі, строгі, люты, няўмольны’ (Некр. і Байк.), ’сур’ёзны’ (ТС), ’мулкі (аб вяроўцы)’ (Нас.), ’макраваты; які яшчэ не зварыўся, сыры’, ’нябелены (пра палатно, ніткі)’ (Байк. і Некр., Бяльк., Мат. Маг., Уладз., Сержп. Прымхі, ЛА, 4; круп., свісл., Нар. сл.), су́равы ’тс’ (Нік., Оч.), суравы́ ’тс’ (Сл. ПЗБ, Касп., Мат. Гом., Ян.), ’пра грубыя льняныя ніткі’ (ушац., Нар. лекс.), сурову́ ’нябелены’ (ТС), ст.-бел. соуровъ: рѧзанци соуровии члвци (Летапіс Аўрамкі XV ст., Карскі 2–3, 393). Укр. суро́вий ’нябелены’, рус. суро́вый ’суровы, строгі’, ’нябелены; нявыраблены, неачышчаны’, стараж.-рус. суровъ ’сыры; дзікі’, польск. surowy ’строгі, смелы; неапрацаваны’, в.-луж., н.-луж. surowy ’сыры, згатаваны’, чэш., славац. surovy ’неапрацаваны’, ’суровы, жорсткі’, серб.-харв. суров(и) ’суровы, грубы’, балг. суро́в ’сыры; жорсткі; свежы, сакавіты’, макед. суров ’сыры, неапрацаваны, суровы, жорсткі’, ст.-слав. соуровъ ’сыры, дзікі, жорсткі’. Прасл. *surovъ/*syrovъ ’суровы, неапрацаваны, свежы, вільготны’ < прасл. *surъ/*syrъ ’сыры, свежы, вільготны’; гл. яшчэ сыры. Роднаснае ст.-ісл. saurr ’сырая зямля’, súrr ’кіслы’, алб. hirrë ’сыроватка’, з і.-е. кораня *sū‑ro‑, *sou̯‑ro‑; гл. Траўтман, 294; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1134; Фасмер, 3, 807; Борысь, 587; Глухак, 595. Шустар-Шэўц (1379–1380) звяртае ўвагу на семантычную апазіцыю ’сыры, негатаваны, неапрацаваны’ і ’суровы, строгі, жорсткі’, якія разглядаюцца як амонімы ў ЕСУМ, 5, 480. Махэк₂ (593) услед за Бугай (РФВ, 67, 245) прымае роднасць з прасл. *sěverъ ’поўнач’, усх.-літ. šiaurùs ’пранізлівы (вецер)’, atšiaurùs ’суровы’, лац. caurus ’паўночна-ўсходні вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заслугоўвае поўнага даверу, непахісны ў сваіх поглядах, пачуццях, адданы. Верны сябар. Верны свайму абавязку. Верны ў каханні. □ З дарогі шчасця мой народ не зверне, Ён верны сын савецкае сям’і. Панчанка. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва. Азірнуліся сябры: Следам крадуцца звяры, Слугі верныя зубровы, Усе чыны яго аховы. Вітка.

2. Вельмі надзейны. Верны сродак. Верная прыкмета. □ Каб добры лёс убачыць свой, Я верны спосаб знаю, — Расою першай лугавой Я вочы абмываю. Вітка.

3. Які адпавядае рэчаіснасці; правільны, дакладны. Верны вобраз. Верны шлях. □ Накіраваў наш райком Мяне на верную дарогу. Таўбін. Цімошка то чуў, што ўжо напалі на верны троп, то пераконваўся, што ніхто не ведае, як згарэў стог. Колас.

4. Трапны, дакладны, беспамылковы. Вернае вока. Верны вывад.

5. Непазбежны, немінучы. Камандзір і камісар брыгады разумелі, што ісці на прарыў, не разведаўшы абставін і сілы ворага, без падтрымкі, значыцца весці на верную смерць паўтары тысячы чалавек. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стальны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да сталі, звязаны з апрацоўкай і збытам сталі. Завод спецыялізуецца па стальному ліццю. «Маладосць». // Зроблены са сталі. Стальны нож. □ [Танк] закружыўся на адной гусенічнай стальной стужцы і задыміў. Машара. Заўтра выйду на золку Я да рэек стальных і сустрэну сяброўку Між людзей дарагіх. Прыходзька.

2. Падобны колерам на сталь, светла-шэры з адлівам. Пані Свідэрская ўся аж скаланулася, заўважыўшы ў .. [вачах незнаёмага] стальны, бязлітасны бляск. Паслядовіч. Вада ў рэчцы як бы пагусцела і пабыла стальны адліў. Карпаў.

3. перан. Моцны, дужы. Стальныя мускулы. □ Ён [дзяцел] стальную Дзюбу мае, Караедаў Ён знішчае. Дзеружынскі. [Дым:] — На лабавых, казаў .. [камандзір звяна], можа весці бой толькі сапраўдны знішчальнік са стальнымі нервамі. Алешка. // Стойкі, непахісны. Стальная кагорта. □ Да бою ўстаюць каталонцы, Стальныя ідуць батальёны. Купала. Камсамольцы, арлы маладыя, Непакорны, адважны народ. Сілай — мужныя, воляй — стальныя, — Мы гатовы ва ўсякі палёт. Тарас. // Які выражае цвёрдасць, рашучасць. — Што ж ты, Рытачка, рабіла? — панізіўшы голас, у якім зазвінелі стальныя ноткі, запытаўся Валодзя. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца каменем (у 1 знач.), складаецца з каменю. Каменная парода. Каменная гара. Каменная скала.

2. Выраблены, пабудаваны з каменю, з камення або з цэглы. Каменны дом. Каменны падмурак. □ Тры пад’езды з вуліцы, з адшліфаванымі каменнымі ганкамі, .. нагадвалі ўваход у касцёл. Бядуля. Узнімаючы слуп пылу, імчаліся грузавікі, грукацелі гарматы па каменным бруку. Лынькоў.

3. Які характарызуецца апрацоўкай каменю, выкарыстаннем прылад з каменю (пра перыяд, эпоху). Каменны век.

4. перан. Нерухомы, застылы. Дзед з сухім каменным тварам і невідушчымі вачамі нясе на руках Паўліка. Хомчанка. А маці стаіць за сцяной: Ні з месца — Каменнаю стала. Бялевіч.

5. перан. Абыякавы, нячулы, раўнадушны. Сэрца чарсцвела, рабілася каменным, толькі адно кволае пачуццё і засталося ў ім. Мурашка.

6. Непахісны, стойкі, упарты. — Я сказаў, што не пушчу, а здам у міліцыю, пакуль не заплаціш, — з каменнай упартасцю гаварыў кантралёр. Скрыган. Каменнаму трэба быць, каб жыць у сям’і Верамейчыкаў. Крапіва.

7. Як састаўная частка некаторых: батанічных, заалагічных і мінералагічных назваў. Каменная бяроза. Каменны баран. Каменная соль. Каменны вугаль.

•••

Каменная баба гл. баба.

Каменны мяшок гл. мяшок.

Як за каменнай сцяной гл. сцяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

steady1 [ˈstedi] adj.

1. цвёрды, усто́йлівы, трыва́лы;

steady nerves мо́цныя не́рвы;

make a chair steady умацава́ць стул;

He is not steady on his legs. Ён не трымаецца на нагах;

Hold the ladder steady. Трымай драбіну, каб не гайдалася.

2. пастая́нны, ро́ўны, стабі́льны, раўнаме́рны;

a steady speed пастая́нная ху́ткасць;

a steady wind ро́ўны ве́цер;

The prices are steady now. Цэны цяпер устойлівыя.

3. непару́шны, непахі́сны, цвёрды, ве́рны;

steady faith цвёрдая ве́ра;

a steady hand ве́рная рука́;

be steady in one’s purpose няўхі́льна ісці́ да сваёй мэ́ты

(as) steady as a rock цвёрды як скала́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

firm

I [fɜ:rm]

1.

adj.

1) тугі́, цьвёрды, цьвярды́; мо́цны

firm ground — цьвёрды грунт

firm land — су́ша f.; сухазе́м’е n.

firm muscle — тугі́ му́скул

2) мо́цны, непахі́сны е́ра, надзе́я)

firm decision — непахі́сная пастано́ва

a firm step — цьвёрды крок, цьвёрдая хада́

3) нава́жаны; рашу́чы е́ры); станаўкі́, стано́ўкі; насто́йлівы (хара́ктар)

4) ста́лы (пра цэ́ны)

2.

v.t.

1) умацо́ўваць, мо́цна трыма́ць

2) убіва́ць, уто́птваць; утрамбо́ўваць (ускапа́ную зямлю́)

3.

v.i.

умацо́ўвацца

II [fɜ:rm]

n.

фі́рма f. (прамысло́вае або́ гандлёвае прадпрыёмства)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fest

1. a

1) цвёрды;

~es Land зямля́, су́ша

2) мо́цны, непахі́сны

3) пастая́нны

2. adv цвёрда, мо́цна;

~ überzugt sein быць цвёрда ўпэўненым;

~ bei etw. (D) bliben* не адступа́ць ад чаго́-н., насто́йваць на чым-н.;

~ auf sinem Wllen behrren рашу́ча насто́йваць на сваі́м;

steif und ~ behupten насто́йліва сцвярджа́ць;

die Tür ~ zmachen шчы́льна зачыні́ць дзве́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

steady

[ˈstedi]

1.

adj.

1) ста́лы; рэгуля́рны; нязьме́нны

steady progress — ста́лы по́ступ

2) мо́цны; усто́йлівы

a steady hand — мо́цная, цьвёрдая рука́

steady boat (ship) — усто́йлівы чо́вен (карабе́ль).

3) ро́ўны, раўнаме́рны (пра крок)

4) спако́йны, мо́цны; ураўнава́жаны (пра чалаве́ка)

steady nerves — спако́йныя, мо́цныя нэ́рвы

5) непахі́сны, ста́лы, мо́цны

steady friendship — ста́лая непахі́сная пры́язьнь

6) ста́лы, пава́жны

a steady young man — пава́жны малады́ чалаве́к

7) informal ста́лы, пастая́нны

Mary was his steady girl — Мары́я была́ яго́най ста́лай сымпа́тыяй

2.

v.t.

1) прыво́дзіць у раўнава́гу; рабі́ць усто́йлівым

2) ураўнава́жваць, супако́йваць

3.

interj.

спако́йна! не хвалява́цца!

4.

adv.

ста́ла, раўнаме́рна, непахі́сна

- go steady

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

хілі́ць, хілю, хіліш, хіліць; незак.

1. што. Нагінаць верхнюю частку чаго‑н.; надаваць чаму‑н. нахіленае становішча; нахіляць. Ой ты, вецер, сціхні, не шумі! Не хілі былінку ніцма-ніц, Дай паслухаць вольны спеў крыніц. Пушча. Не хіліць вецер куст ракіты, Не свішча сумна, як удзень... На гай, на поле і на хаты Спаўзае ночы лёгкі цень. Чарот. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы. Прануза. Ніжай і ніжай хіліла сваю галаву, Зачараваную музыкай колаў, Марына. Куляшоў. / у безас. ужыв. Цемень у .. вачах [Кастуся] кружылася, і ўсяго яго хіліла на левы бок. Чорны.

2. што. Спец. Нахіляць набок (самалёт, судна і пад.). Вецер хіліць лодку.

3. каго-што. Ахопліваць, адольваць каго‑н. (пра сон, дрымоту). Станіслава хіліць сон, але спаць нельга, заснеш — загінеш. Мікуліч. / у безас. ужыв. Міканора і самога хіліла на дрымоту. Мележ. Стомленасць і ціхі шэпт хвой хіліў да сну, але партызаны сіліліся перамагчы дрымоту. Шчарбатаў.

4. перан.; на што. Хіліцца, набліжацца да чаго‑н. Лета хіліць на спад. Навуменка. / у безас. ужыв. Паколькі хіліла на вечар, Парфен налягаў з усіх сіл, каб паспець звеяць першую гару намалочанага. Кавалёў.

5. перан.; што і без дап. Накіроўваць да чаго‑н. (думку, справу і пад.). — Дакуль вам жыць пры сястры, — здагадаўся аграном, куды хіліць гаворку хлопец. Пальчэўскі. Я ўважліва слухаў старога, браў у рукі рэчы і не разумеў, да чаго ён хіліць. Хомчанка.

6. перан.; каго да каго-чаго. Прыцягваць, прывабліваць сабой каго‑н. Магчыма, мае значэнне і тое, што ў памяці нашай Касач звязаны шмат з чым, што не надта хіліць да вясёлай балбатні. Адамовіч. // безас. Гарнуць, цягнуць да каго‑, чаго‑н. Яго хіліць да кніжак. □ Тая акалічнасць, што гэты незнаёмы чалавек цікавіцца настаўнікам, хіліла дзяцей да Нявіднага. Колас.

•••

Куды вецер хіліць гл. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)