непахі́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непахі́сны непахі́сная непахі́снае непахі́сныя
Р. непахі́снага непахі́снай
непахі́снае
непахі́снага непахі́сных
Д. непахі́снаму непахі́снай непахі́снаму непахі́сным
В. непахі́сны (неадуш.)
непахі́снага (адуш.)
непахі́сную непахі́снае непахі́сныя (неадуш.)
непахі́сных (адуш.)
Т. непахі́сным непахі́снай
непахі́снаю
непахі́сным непахі́снымі
М. непахі́сным непахі́снай непахі́сным непахі́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непахі́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што нельга пахіснуць; устойлівы.

Стаяць непахісна (прысл.).

2. Цвёрды, стойкі (у сваіх намерах, перакананнях і пад.).

Н. змагар.

|| наз. непахі́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непахі́сны непоколеби́мый, непрекло́нный, незы́блемый;

~ная — во́ля непрекло́нная (непоколеби́мая) во́ля;

~нае рашэ́нне — непоколеби́мое (непрекло́нное) реше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непахі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што нельга пахіснуць; устойлівы. Светлаю любоўю да Радзімы, Сілай непахіснай у плячах Услаўляем вобраз мы любімы — Дарагія рысы Ільіча! Звонак.

2. Цвёрды, стойкі (у сваіх намерах, перакананнях і пад.). Лірычны герой вершаў В. Таўлая паўстае перад чытачом як непахісны барацьбіт за шчасце народа. Шкраба. Ты [баян-кабзар] прайшоў яго [шлях], Як асілак-змагар непахісны, І агню твайго Не згасіў ніхто. Колас. // Які ўласцівы такому чалавеку. Усю гэтую навалу вытрымала, выстаяла і перамагла непахісная воля народа. Паслядовіч. Характар у.. [бацькі] цвёрды і непахісны, як скала. Пянкрат. // Які выяўляе стойкасць, цвёрдасць. Хлопцы адчулі палёгку і непахісную ўпэўненасць у сваёй незалежнасці. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непахі́сны nerschütterlich; stndhaft (стойкі); nbe¦irrt (упэўнены)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цвёрдахара́ктарны, -ая, -ае.

Стойкі, непахісны ў сваіх дзеяннях, перакананнях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непоколеби́мый непахі́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвёрдакаме́нны, -ая, -ае.

1. Вельмі цвёрды.

Цвёрдакаменная парода.

2. перан. Непахісны, стойкі.

Ц. характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незы́блемый непахі́сны; (нерушимый) непару́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакана́нне, -я, н.

1. гл. пераканаць.

2. мн. -і, -яў. Цвёрды, непахісны погляд на што-н., упэўненасць.

Адстойваць свае перакананні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)