біялагічны заказнік на Тапілаўскім балоце ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 4,9 тыс.га (1996).
Паверхня — згладжаны градава-балоцісты комплекс. Цэнтр.ч. бязлесая. На ўскраінах растуць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, радзей асінавыя і дубовыя лясы балотнага тыпу. На ўчастках з мінер. глебамі чарнічныя, месцамі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя тыпы лесу. Вызначаецца багаццем журавін, бабку трохлістага, чаротніку белага, расце таксама рэдкі барэальна-таежны від — журавіны драбнаплодныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САВІЦКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Крупскага р-на Мінскай вобл.Засн. ў 1979 з мэтай захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1,3 тыс.га (1997). Уключае 4 кварталы Дзянісавіцкага і 7 кварталаў Сакаловіцкага лясніцтваў Крупскага лясгаса, а таксама ч. тарфяных балот Падбалонне і Бабнік, Рожкі, Калінаўка. Растуць хвоя, бяроза, елка, асіна. вольха, трапляюцца дуб і клён, з кусцікавых раслін — багун, верас, журавіны, брусніцы, чарніцы, з травяністых — асокі, падвей, хвошч; шмат сфагнавых імхоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫНА́МА»,
стадыён у Мінску. Адкрыты ў 1934, рэканструяваны ў 1939. Асн. збудаванні ў час Вял.Айч. вайны разбураны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947—54 (арх. М.Колі, М.Паруснікаў і інш.). Рэканструяваны ў 1978—80 (арх. С.Баткоўскі, М.Гаўхфельд, Л.Гельфанд, Ю.Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 для папярэдніх спаборніцтваў па футболе. На трыбунах больш за 50 тыс.месцаў. Каля аднаго з уваходаў на тэр. стадыёна размешчана дэкар. скульптура «Бег» (1980, скульптар В.Занковіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХЛОРЭТА́Н, этылендыхларыд, 1,2-дыхлорэтан,
хлорвытворнае этану, ClCH2—CH2Cl. Бясколерная вадкасць з саладкаватым пахам, tкіп 83,47 °C, шчыльн. 1253 кг/м³ (20 °C). Добра раствараецца ў этаноле, ацэтоне, бензоле, эфіры. Атрымліваюць простым ці акісляльным хлараваннем этылену. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці вінілхларыду, этылендыаміну, этыленгліколю, полісульфідных каўчукоў, як растваральнік, фумігант. Таксічны: выклікае псіхічныя расстройствы, галавакружэнне, ірвоту, пашкоджанне нырак, печані, ГДК (для пары) 10 мг/м³, у паветры населеных месцаў 1 мг/м³ (сярэднясутачная). Гл. таксама Галагенавытворныя вуглевадародаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЕ́ЕВІЦКАЕ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1754 га. Займае аднайм. балотны масіў. Пераважаюць адкрытыя сфагнавыя балоты або рэдкія хваёва-сфагнавыя і кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы. На ўскраінах балот хваёвыя і бярозавыя лясы чарнічнага і даўгамошнага тыпаў. У сярэдзіне балотнага масіву «астравы» з урадлівымі дзярнова-падзолістымі глебамі, якія ўкрыты высокапрадукцыйнымі яловымі, асінава-яловымі, хваёвымі і бярозавымі лясамі кіслічнага, сніткавага і чарнічнага тыпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПАЎДНЁВА-ЗАХО́ДНЯЙ А́ФРЫКІ (South West Africa People’s Organization; СВАПО),
палітычная партыя ў Намібіі. Створана ў 1960 на базе Арг-цыі народа Авамбаленда (засн. ў 1957, да 1959 наз. Кангрэс народаў Авамбаленда). Выступала за незалежнасць Намібіі, з 1966 вяла ўзбр. барацьбу супраць акупац. рэжыму Паўд.-Афр. Рэспублікі. У 1973 прызнана ААН адзіным законным прадстаўніком народа Намібіі. На выбарах у 1989 атрымала большасць месцаў ва Устаноўчым сходзе Намібіі. Прэзідэнт СВАПО С.Ч.Нуёма (з 1960) у 1990 выбраны прэзідэнтам Намібіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЦЫРК.
Пабудаваны ў Гомелі ў 1972 (арх. М.Шульмейстэр, Ю.Маторын, А.Кудраўцаў, Ш.Хінчын). Кампазіцыя будынка вырашана ў выглядзе 2 чаш, павернутых адна да адной (амфітэатр і купал). Відовішчная частка складаецца з залы на 1856 месцаў з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай. Асн. аб’ём размешчаны на прамавугольным у плане стылабаце, дзе знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэробы, парадныя лесвіцы, блок службовых, артыстычных і дапаможных памяшканняў. Амфітэатр абкружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу, зробленую на даху стылабата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТКАЎСКІ,
біялагічны заказнік на Беларусі, у Веткаўскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1978. Пл. 5,9 тыс.га (1995). Уключае тэр. Веткаўскага лясніцтва. Створаны ў мэтах захавання ў прыродным стане месцаў росту і прыродных запасаў дзікарослых лек. раслін (крапівы двухдомнай, ландыша майскага, палыну горкага, цмену пясчанага, чабару, чарніц і інш.), а таксама для арганізацыі рацыянальнай нарыхтоўкі іх сыравіны. Займае лясныя масівы вакол рэк Сож і Беседзь, у якіх пераважаюць маладыя імшыстыя і чарнічныя хвойнікі, трапляюцца дубровы, бярэзнікі, невял. ўчасткі ельнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІЯ МІНЕРА́ЛЫ,
пародаўтваральныя мінералы са шчыльн. менш за 2,75—2,89 кг/м³. Прадстаўлены пераважна сілікатамі і аксідамі, часта светлага колеру. Найб. пашыраны палявыя шпаты (складаюць 50% аб’ёму літасферы) і кварц (да 12% аб’ёму літасферы); менш пашыраны кальцыт, слюды, хларыты, глаўканіты; рэдка трапляюцца вівіяніт, вулканічнае шкло, цэаліты і інш. Падзяляюцца на алатыгенныя (прынесеныя з інш.месцаў) і аўтыгенныя мінералы. Глаўканіт, біятыт, хларыт (шчыльн. 2,2—3,3 кг/м³) — прамежкавыя мінералы (належаць і да лёгкіх, і да цяжкіх мінералаў). Гл. таксама Мінералы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КРА-ЭВМ,
найбольш пашыраная малагабарытная электронная вылічальная машына, створаная на базе мікрапрацэсара. Бываюць убудаваныя, бартавыя, персанальныя, настольныя, партатыўныя, прафесіянальныя і бытавыя. Акрамя мікрапрацэсара, маюць блокі памяці (пастаяннай і аператыўнай), сродкі сувязі з перыферыйнымі прыладамі (у т. л. ўводу-вываду інфармацыі), пульт кіравання (напр., дысплей з клавіятурай). Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аўтам. і аўтаматызаванага кіравання, напр., тэхнал. працэсамі, у якасці тэрміналаў для сувязі з выліч. цэнтрамі калектыўнага карыстання або камп’ютэрнымі сеткамі, для абсталявання аўтаматызаваных рабочых месцаў, а таксама ў якасці персанальных ЭВМ.