1.(с кем, чем) важда́цца; (с кем, чем, около кого, чего) валту́зіцца; (нянчиться) ня́ньчыцца; (заниматься кропотливыми делами) по́ркацца, ке́шкацца;
2.(шумно играть) дурэ́ць, гуля́ць;
3.(медлить)мару́дзіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́льга, безас.узнач.вык.
1. Немагчыма; няма магчымасці. Да майго слыху даляталі толькі адны галасы, слоў жа разабраць было нельга.Нікановіч.Пісаць больш нельга, бо ў нас трывога, І я кладу за плечы клунак свой.Астрэйка.Шкадавала маці Ігнася, ой, як шкадавала, — выказаць нельга.Мурашка.
2. Забаронена, не дазваляецца. Курыць тут нельга: побач бензін.// Няможна, не трэба. Нельга ж так мучыць каня, трэба адпачыць жывёле. Сёмка даў каню захвачаны [з дому] авёс і .. прылёг каля воза.Гартны.— Глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца.Зарэцкі.
•••
Нельга не адзначыцьгл. адзначыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
säumen
1.
vt
1) рабі́ць аблямо́ўку, падру́бліваць
2) акружа́ць
der Weg ist mit Sträuchern gesäumt — аба́пал даро́гі расту́ць кусты́
2.
viмару́дзіць, прамару́джваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Куёўдзіцца ’вазіцца, марудзіць’ (Сцяшк. Сл., Нар. словатв., Жыв. сл., З нар. сл., Бяльк.). Укр.куйовдити ’лахмаціць’, рус.куёлдить ’сварыць’. Фасмер (WuS, 3, 202) бачыць у гэтых лексемах прэфікс ку‑, а каранёвую частку ён зводзіць да рус.елдыга ’сварлівы чалавек’, семантычна тоеснага куёлда ’тс’ (параўн. Фасмер, 2, 401). Аднак рус.елдыга само этымалагічна няяснае. Таму пытанне пра паходжанне куёўдзіцца застаецца адкрытым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капашы́цца ’шавяліцца, варушыцца’, ’бязладна, мітусліва рухацца’ (ТСБМ, Гарэц., Юрч., Растарг.), ’паволі рухацца, марудзіць’ (Растарг., Др.-Падб.), ’корпацца, важдацца, капацца’ (ТСБМ; брасл., пух., Сл. паўн.-зах.). Укр.копошитися, рус.копошиться, чэш.kopošiti se (якое аднак Махэк₂ (275) лічыць запазычаннем з рус. мовы). Паводле Трубачова (Эт. сл., 11, 23–24), прасл.kopošiti (sę), якое з’яўляецца этымалагічна тоесным да koposati//kopositi — дзеяслоўнага інтэнсіва на ‑s‑ ад kopati > капа́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stall
I[stɔl]1.
n.
1) ста́йня f., хлеў -ява́m.
2) сто́йла n.
3) кіёск -а m.
4) Brit. ме́сцы ў пе́ршых радо́х партэ́ру (у тэа́тры)
5) адзі́н з па́льцаў пальча́ткі
2.
v.t.
1) ста́віць жывёліну ў сто́йла
2) затры́мваць, прыпыня́ць
3.
v.i.
1) стая́ць у хляве́, ста́йні або́ сто́йле
2) затры́мвацца, спыня́цца (пра аўтамашы́ну)
3) заграза́ць
4) тра́ціць ху́ткасьць (пра самалёт)
II[stɔl]
v.
адця́гваць, цягну́ць, ухіля́цца, мару́дзіць
You have been stalling long enough — Хо́піць табе́мару́дзіць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
раско́ліна, ‑ы, ж.
1. Лінія расколу чаго‑н.; трэшчына. Алешыну раскалола навальніца. Віця нават засунуў руку ў расколіну — такая яна была вялікая.Хомчанка.Сцены хаты, сухія, з глыбокімі расколінамі, амаль напалову закрывала насунутая грыбам страха.Караткевіч.
2. Глыбокая трэшчына ў зямлі, горнай пародзе; цясніна. [Скрут і Балаш] ішлі, пераскокваючы расколіны, абходзячы непрыступныя пікі.Шыцік.Марудзіць тут няма калі, і мы хаваемся ў расколіну і па ёй збягаем к берагу.С. Александровіч.
3.перан. Разлад, разыходжанне паміж кім‑, чым‑н., выкліканыя рознагалоссямі, супярэчнасцямі. Пасля такіх спрэчак сябры адчулі, што іх сяброўства дало вялікую расколіну, што іхнія дарогі скіраваны ў розныя бакі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаго́1, прысл.
1.пытальнае. З якой прычыны?, чаму?, навошта? Але чаго яна [Мальвіна] марудзіць? Чаму не выйдзе да стала?Колас.Чаго хмурыцца неба сіняе?Купала.[Міколу] рабілася млосна і ён злаваўся: чаго.. [Зося] маўчыць ды сумуе?Гартны.
2.адноснае. Ужываецца ў якасці злучнікавага слова ў даданых дапаўняльных сказах і адпавядае словам: а) з якой прычыны, чаму. Стаіць дзед і на іх [Міколку з бацькам] глядзіць, дзівуецца, не разумеючы, чаго яны драпака далі.Лынькоў.Наіўна дзівяцца дома, Чаго я такі худы.Маляўка; б) навошта, з якой мэтай. Расказаў.. [Андрэй] сонцу, чаго прыйшоў.Якімовіч.
чаго́2,
гл. што 1 (у 1, 6, 8, 9 і 13 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́віцца1 ’бавіцца, марудзіць, затрымлівацца; забаўляцца’, сюды ж ба́віць (Шат., Касп., Бяльк., Нас., Выг. дыс.), баві́цца ’праводзіць час без справы’ (Бір. Дзярж.). Ст.-бел.бавити ’затрымліваць’, ’марудзіць’ (Нас. гіст.; параўн. Бярында, 101: продо́лжую, ба́влю). Прасл.baviti (ст.-рус.бавити, рус.ба́вить, укр.ба́вити ’забаўляць’, польск.bawić, чэш.baviti, балг.ба́вя ’забаўляю’ і г. д.) — стары каўзатыў да byti (гл. быць). Гл. Траўтман, 40–42; Фасмер, 1, 101, 260; Слаўскі, 1, 28; Бернекер, 46–47. Прасл.byti: baviti, магчыма, першапачаткова земляробскі тэрмін, параўн. Гірт, Gram., I, 82. Адносна вакалізма ў *baviti параўн. Курыловіч, L’apophonie, 325. Сюды ба́ўны ’марудны’ (Гарэц.), ба́ўна ’марудна’ (Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. і ўкр. (букавін.) ба́вно ’паволі’, якое, аднак, Жылко (Нариси, 234) лічыць старым усх.-слав. прыслоўем.
Ба́віцца2 ’займацца чым-небудзь’ (Нас.). Гэта значэнне ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Нас. гіст.; Бярында, 17, 21, 33, 59 і наст.). Ст.-польск.bawić займацца чым-небудзь’, серб.-харв.ба̏вити се ’тс’. Відаць, у беларускай мове гэта запазычанне з польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Закамы́рдзіцца ’надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус.стаўрап.камыза́ ’капрызнае дзіця’, укр.закомези́тися ’закапрызіць’, комези́тися, комизи́тися ’валтузіцца, марудзіць, крыўдзіцца’. За‑, вядома, прэфіксальнае. Магчыма, што і ка‑/ко‑ мае прэфіксальны характар. Тады трэба шукаць зыходны корань тыпу мез‑, мырз‑ (дз < з, відаць, экспрэсіўны пераход, як і устаўка ці апушчэнне ‑р‑). Можа, ён звязаны з рус.дыял.ніжнегар.мырзать ’поўзаць па падлозе’ ці з рус.мерзить, укр.мерзи́ти ’адчуваць, выклікаць агіду’. Няясна.