Мазлы́к ’анучка, якой выраўніваюць паверхню посуду’ (Сцяшк.). Спецыяльны тэрмін накшталт чэш. mazlik ’зубіла’ (шавец.), ’дошчачка для намазвання’; параўн. чэш. mazlavá hlina ’вязкая гліна’. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

slben

vt

1) ма́заць, шмарава́ць; націра́ць ма́ззю

2) рэл. пама́заць (алеем)

zum König ~ — пама́заць на ца́рства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мазе́па1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

oil

[ɔɪl]

1.

n.

1) але́й -ю m.

2) на́фта f.; рэ́дкая мазу́та-алі́ва

3) але́йная фа́рба

4) але́йны жы́вапіс або́ партрэ́т

2.

v.

1) ма́заць (мазу́тай, алі́вай)

to oil the wheels — падма́заць ко́лы

2) ма́заць, падма́зваць; дава́ць ха́бар, падкупля́ць

- pour oil on troubled waters

- strike oil

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мазу́ха ’суп, запраўлены льняной макухай’ (акц., Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад ма́заць ’брудзіць’ (гл.) і суф. зніжаючай ацэнкі ‑уха, як і маку́ха (гл.) (ільняная макуха мае цёмна-карычневы колер).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йсы ’пісягі на кепска вымытай кашулі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), слова паходзіць ад літ. paišos ’плямы сажы’, параўн. paišaĩ ’сажа, куродым’, pajšýti мазаць’. Субстратны балтызм?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наке́ўзаць ’наквэцаць’ (ТС), накёлзаць ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Да кёўзаць (гл.), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 113) выводзіць з літ. kiaüzotiмазаць, пэцкаць’ на падставе фанетычнага крытэрыю (спалучэння ке, нехарактэрнага для беларускай мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́зя ’размазня, плаксун’ (пін., Нар. лекс., драг. КЭС), укр. мазя́ (н. р.), Р. скл. мазя́ти ’бруднае, неакуратнае дзіцё’. Бел.-укр. ізалекса, утвораная ад ма́заць (гл.) і суф. ‑я (параўн. соня). Гл. ма́за2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́іва ’пітво’ (Нас.). Рус. по́ево ’пойла для скаціны’, по́йво ’пойла; вадапой’. Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’прадмет паводле яго прызначэння’, напр. ма́зіва ’мазь’ < мазаць (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаля́ць ‘зганіць, абразіць’: скаляў з граззю (жытк., ЖНС), ‘вельмі зняважыць словамі’ (ПСл), ст.-бел. скалѧти: оумыла есми ноги мои какъ скалѧю ихъ (Альтбаўэр). Да кал (гл.), каляць < прасл. *kalʼati ‘пэцкаць, мазаць’ (ЭССЯ, 9, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)