◎ Наке́ўзаць ’наквэцаць’ (ТС), накёлзаць ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Да кёўзаць (гл.), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 113) выводзіць з літ. kiaüzoti ’мазаць, пэцкаць’ на падставе фанетычнага крытэрыю (спалучэння ке, нехарактэрнага для беларускай мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)