Латру́га, латружына ’абібок, гультай’ (Яруш., Нас., Бяльк., ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; навагр., КЭС; карэліц., Марц.), ’нягоднік, ліхадзей’ (навагр., Сл. паўн.-зах.), ’распуснік’ (паўд.-усх., КЭС), ’гультай’ (навагр., Нар. словатв.), латрыга ’гультай’ (Бяльк.), ’круцель, шэльма’ (усх., КЭС). Утворана ад лотр (гл.), якое ўзыходзіць да с.-в.-ням.loter ’легкадумны’, н.-в.-ням.Lotter(bube) ’гультай’ (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 523). Гл. таксама лайтруга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эмо́цыя, ‑і, ж.
Пачуццё, перажыванне чалавека. Эмоцыя радасці. Эмоцыя гневу. □ — Вы разумееце, што ўсё гэта азначае? — Ці, як легкадумны хлапчук, вы, акрамя сваіх эмоцый, нічога ведаць не хочаце? — гаварыў Рымар.Арабей.І .. [салдату] хоць бы на гадзіну ў тыдзень-другі неабходна забыцца, перавесці свой зрок і слых на іншае, што выклікала б у яго больш прыемныя эмоцыі...Ракітны.//Разм. Знешняе праяўленне пачуццяў, перажыванняў. Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта.Шамякін.
[Фр. émotion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́траны ’які прыводзіцца ў рух ветрам, адносіцца да ветру, пашыраецца з ветрам’, (перан.) ’легкадумны’ (КТС, БРС, Сцяшк.), укр.вітряни́й, рус.ве́тряный, ветряно́й, ве́треный, ст.-рус.вѣтреный, вѣтряный, польск.wietrzny, н.-луж.wětšnu, в.-луж.wětrny, чэш.větrný, větrní, славац.veterný, славен.vétrn, vetrén, макед.ветрен, балг.ветрен, ст.-слав.вѣтренъ, вѣтрьнь. Прасл.větrьnъ. Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ьn‑ ад асновы імені větr‑ (гл. ве́цер).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАДЗІВІ́Л Кароль Станіслаў (мянушка Пане Каханку; 27.2.1734, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 22.14.1790),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.К.Радзівіла Рыбанькі. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. З 1748 неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1750, яго маршалак у 1755. У 1752 падчашы ВКЛ, у 1752—62 мечнік ВКЛ, у 1762—64 і 1768—90 ваявода віленскі; ген.-маёр (1754), ген.лейтэнант войска ВКЛ (1759). З 1762 ардынат нясвіжскі і алыцкі. Для дасягнення сваіх мэт часта выкарыстоўваў ваенную сілу, вызначаўся свавольствам. Абвешчаная ў Гродне 16.4.1764 Генеральная канфедэрацыя ВКЛ выступіла супраць Р. Даведаўшыся, што канфедэраты разам з рас. войскам хочуць заняць Нясвіж, Р. са сваім атрадам рушыў туды, але быў разбіты расіянамі пад Слонімам. Р. схаваўся ў Малдове, потым пераехаў у Венгрыю і Саксонію. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ дэкрэтам ад 16.8.1764 за гвалтоўныя ўчынкі абвясціла Р. ворагам айчыны і пазбавіла пасады ваяводы; яго маёнткі падлягалі канфіскацыі. Р. звярнуўся да рас. імператрыцы Кацярыны II з просьбай узяць яго пад сваю пратэкцыю і вярнуць маёнткі. У сувязі з тым, што Кацярыне II пачала не падабацца палітыка караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Чартарыйскіх, яна вырашыла скарыстаць супраць іх Р. Пад аховай рас. войск ён пераехаў у Радам, дзе 23.6.1767 узначаліў Радамскую канфедэрацыю. На надзвычайным сейме 1767 усе абвінавачанні з Р. былі зняты. Улетку 1768 Р. далучыўся да Барскай канфедэрацыі, скіраванай супраць караля і рас. ўплыву, і пачаў збіраць у Нясвіжы сваё войска. Рас. войскі з баямі занялі Нясвіж і Слуцк; Р. выехаў у Прусію. Да 1777 знаходзіўся ў эміграцыі. Каб адцягнуць Р. ад апазіцыі, рас. дыпламатыя зноў забяспечыла яму пратэкцыю Кацярыны II і вяртанне маёнткаў. Пасля вяртання на радзіму Р. памірыўся з каралём. У час дзейнасці Чатырохгадовага сейма 1788—92 Р. зноў зблізіўся з антыкаралеўскай апазіцыяй. Сфарміраваў полк, які перадаў у склад войска ВКЛ. Р. увайшоў у гісторыю як легкадумны палітык і абмежаваны чалавек. Трымаў тэатр і аркестр у Нясвіжы, пабудаваў летнюю рэзідэнцыю ў Альбе (пад Нясвіжам), аднавіў палац у Слуцку. Аматар неверагодных баек і экстравагантных учынкаў, Р. як персанаж увайшоў у л-ру (творы Г.Жавускага, З.Красінскага, І.Ходзькі, Ю.Славацкага, Ю.І.Крашэўскага і інш.).
Літ.:
Sidorski D. «Panie Kochanku». Katowice, 1987;
Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.Мн., 1982.
А.П.Грыцкевіч.
К.Радзівіл. Пярун. Гравюра з альбома «Выявы роду князёў Радзівілаў». Нясвіж, 1758.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бязду́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не задумваецца; не здольны на роздум. Бяздумны, да ўсяго абыякавы, я нерухома стаяў каля акна, учапіўшыся рукамі ў вушакі.Ракітны.[Ганна] раптам забылася пра грыбы, стала дзіўна бяздумная.Мележ.// Які выяўляе бяздумнасць. Па сухой сцяблінцы.. ўзбіралася нейкая казюрка... Ігнат правёў яе бяздумным позіркам, нічога не бачачы перад сабой.Лынькоў.// Які не суправаджаецца роздумам; легкадумны. Гэтыя вельмі асабістыя вершы пазбаўлены бяздумнага замілавання.Грахоўскі.[Дзяўчынкі] крычалі, спатыкаліся і ніяк не хацелі пакідаць свайго бяздумнага занятку.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Асна́ч ’плытагон, сплаўшчык’, асна́к (Янк. БП) ’тс’. Рус., укр.оснач, ст.-рус.осначь ’тс’; рус.арханг. таксама пераносна ’легкадумны чалавек’. З остьнъ ’вастрыё’, ’бусак’ (> асон, гл.) + суфікс ‑ачь (остьнъ мае той жа корань *akʼ‑, што востры, гл.) ці ‑акъ (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 1, 72–73). Думка Даля пра паходжанне ад снасть, оснастка, а таксама думка Мацэнауэра, 12, 173 (гл. таксама Міклашыч, 4; Бернекер, 32; Фасмер, 3, 162), пра паходжанне ад гоц.asneis ’падзёншчык’ непераканаўчыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́пці ‘стаптаны, зношаны абутак’ (паст., Сл. ПЗБ; чэрык., ЛА, 4). Няясна; відаць, можа быць звязана з трэпаць (гл. трапаць2) ці трапятаць (гл.), параўн. польск.trzepiot, trzpiot ‘легкадумны, несур’ёзны чалавек’. Меркаванне Грынавяцкене — з літ.trèpčiai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 142) — цяжка прыняць па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах. Хутчэй кантамінацыя трэ́пы1 і тапці (гл.) або запазычанне з польск.trepcie (Вілен. сл.), мн. л. ад trepek, trepka ‘прымітыўны абутак на драўлянай падэшве, прымацоўваўся да нагі пры дапамозе раменьчыкаў’, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
круцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Назва розных прадметаў, прыстасаванняў, якія круцяцца. У другой грамадзе народ акружыў чалавека з круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасця.Колас.Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй.Брыль.[Шыковіч] дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак.Шамякін.
2.Легкадумны, ветраны чалавек (пераважна пра жанчыну). Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая — на табе — знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць!Лынькоў.[У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск.lodowaty ’ледзяны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апраме́тная ’пекла’, апраметны ’пякельны, сапраўдны’ (БРС), вопрамець ’хутка’ (Бяльк.); рус.опрометный ’легкадумны’, опрометью ’хутка, шпарка’, опрометывать ’не папасці ў цэль, кінуць няўдала’, опрометнуться ’кінуцца, пабегчы’, смален.вопрымя ’хутка’ (Дабр.), укр.промітний ’спрытны’. Бернекер (2, 40) высунуў думку пра сувязь рус.опрометью з метать, як прымае Фасмер (3, 146) і з пэўнымі ўдакладненнямі Шанскі (КЭСРЯ, 234). Бел. семантыка, аднак, патрабуе далейшых удакладненняў для апраметны, апраметная. Магчыма, з *окромѣшная < кромѣшная; у выніку дээтымалагізацыі. Тьма кромѣшьная ’знешняя цемра’ (адзначаецца ўжо ў Астраміравым евангеллі (1056)), ’месца пакарання нягоднага раба, пекла’.