легкаду́мны, -ая, -ае.

Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны.

Л. ўчынак.

Легкадумнае рашэнне.

|| наз. легкаду́мнасць, -і, ж. і легкаду́мства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легкаду́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. легкаду́мны легкаду́мная легкаду́мнае легкаду́мныя
Р. легкаду́мнага легкаду́мнай
легкаду́мнае
легкаду́мнага легкаду́мных
Д. легкаду́мнаму легкаду́мнай легкаду́мнаму легкаду́мным
В. легкаду́мны (неадуш.)
легкаду́мнага (адуш.)
легкаду́мную легкаду́мнае легкаду́мныя (неадуш.)
легкаду́мных (адуш.)
Т. легкаду́мным легкаду́мнай
легкаду́мнаю
легкаду́мным легкаду́мнымі
М. легкаду́мным легкаду́мнай легкаду́мным легкаду́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

легкаду́мны легкомы́сленный, несерьёзный; ве́треный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

легкаду́мны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны. [Паддубны:] — Каго ты выбраў? Гэта ж нейкі легкадумны балбатун, не відаць у ім пачуцця адказнасці... Пестрак. // Несур’ёзны, нясталы; ветраны. Легкадумная дзяўчына. // Які адбываецца без дастатковага разважання, неабдумана. Легкадумны ўчынак. □ [Ярмоленка] ніколі не прымаў легкадумных рашэнняў: заўсёды любіў сем разоў узважыць, памеркаваць, паслухаць людзей. Шчарбатаў. // Пусты, несур’ёзны, павярхоўны. Легкадумнае меркаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легкаду́мны léichtsinnig, nicht ernst;

ста́віцца да чаго-н. легкаду́мна etw. zu leicht néhmen*, etw. auf die léichte Schúlter néhmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

легкомы́сленный легкаду́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шалапу́тны, -ая, -ае (разм.).

Легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны.

|| наз. шалапу́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ветраго́н

‘легкадумны, пусты чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ветраго́н ветраго́ны
Р. ветраго́на ветраго́наў
Д. ветраго́ну ветраго́нам
В. ветраго́на ветраго́наў
Т. ветраго́нам ветраго́намі
М. ветраго́не ветраго́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смехатво́рны, -ая, -ае.

Легкадумны, недарэчны, варты смеху, кпін.

Смехатворнае апраўданне.

С. выпадак.

|| наз. смехатво́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрыво́льны, -ая, -ае.

Не зусім прыстойны, легкадумны, нясціплы.

Фрывольныя размовы пра жанчын.

|| наз. фрыво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)