Бонова́ты ’буяніць’ (палес., Клім., 22). Мяркуем, што гэта слова (праўда, крыху з іншай фанетыкай) таго ж паходжання, што і бунава́ць ’сварыцца, лаяць, шумець і г. д.’ (гл.), якое мае адпаведнасці ва ўсх.-слав. і паўд.-слав. мовах. Гукапераймальнае (Бернекер, 101; Фасмер, 1, 241; Рудніцкі, 255–256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаёнка1 ’адна асобай штука бялізны’ (Мядзв.), ’ануча (аб чалавеку)’ (Нас.). Да лайно3 (гл.). Суф. ‑ёнка ў выніку намінацыі ⁺лаёная бялізна, адзежына (як бялёнка, цалёнка, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103).

Лаёнка2, ла́інка ’безупынны гоман, крык з брыдкіх, абразлівых слоў’ (КЭС, лаг.). Да ла́янка < ла́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамава́ць1 ’надаваць, узводзіць у вышэйшую (духоўную) ступень’ (Нас.). Праз польск. promować ’пераводзіць у наступны клас; прысвойваць вучоную ступень і пад.’ < лац. promovere ’перасоўваць, рухаць наперад’ (гл. Банькоўскі, 2, 783).

Прамава́ць2, прамова́тылаяць, сварыцца’ (горк., бяроз., Шатал.). З польск. przemawiać (się) ’папікаць адзін аднаго, спрачацца, лаяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́штатьлаяць, ганьбіць’ (КЭС, палес.). Укр. бе́штати ’тс’. З польск. besztać ’тс’, якое непасрэдна звязана з лац. bestia (польск. bestja, bestia). Гл. Бернекер, 53. Але Брукнер (22) лічыў, што besztać з венг. beste ’звер; лаянкавае слова’ (< лац. bestia; MESz, 1, 288–289). Гл. яшчэ Рудніцкі, 119; Тамат, 108–109. Параўн. бэ́сціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грак ’птушка грак’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. грак, польск. grak ’тс’. Параўн. яшчэ балг. гра́ка ’варона’. Утварэнне ад слав. гукапераймальнага дзеяслова *grakati ’каркаць’, ’лаяць; крычаць, голасна размаўляць і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 102–103; Фасмер, 1, 451. Сюды ж і бел. гра́кнуць ’грукнуць’, гра́кнуцца ’ўпасці’ (БРС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́сціцьлаяць, ганьбіць, зневажаць; мазаць адзежу’ (Шат., КЭС, лаг., БРС, Бір. Дзярж.), бэ́сціцца ’прыпадабняцца жывёле’ (Гарэц.). Параўн. ст.-укр. бествитися (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bestwić ’тс’ (аб польскім слове гл. Брукнер, 22: да bestja < лац. bestia ’звер’). Параўн. бэ́штать. Форма бэ́сціцца адлюстроўвае польск. bestwić się. Непасрэдна з польск. bestja запазычана бел. бэ́стыя (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жудзе́ць ’дакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. арл. жуде́ть ’гусці’, жуди́ть калуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Судамы́я ’асоба, што іншых абмаўляе’, судамы́іць ’абгаворваць’ (Варл.). Укладальнік слоўніка звязвае з судзіць ’абгаворваць’ і мыць ’паласкаць’: sudzie i myje jazykom (там жа), што можа ўспрымацца як народнаэтымалагічнае тлумачэнне, параўн. рус. судомо́йка ’пасудамыя; хвашчанка (для мыцця пасуды)’, гл. судзіна, суды. Не выключана сувязь з судо́м (гл.), аргат. судо́міць ’судзіць’ (Веснік БДУ, 1994, 4, 48), параўн. рус. дыял. судомитьлаяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Cui fatum e furca est pendere, haud mergitur unda

Каму лёс наканаваў быць павешаным, той не патоне.

Кому судьба быть повешенным, тот не утонет.

бел. Каму суджана вісець, той не ўтопіцца. Як будуць біць, то не будуць лаяць.

рус. Кому повешену быть, тот не утонет. Кому суждено опиться, тот обуха не боится.

фр. On ne peut noyer celui qui doit être pendu (Нельзя утопить того, кто должен быть повешен).

англ. He that is born to be hanged shall never be drowned (Рождённый быть повешенным не утонет).

нем. Was muß sein, das trifft ein (Что должно быть, то приходит). Wer im Feuer umkommen soll, der wird nicht ertrinken (Кто должен погибнуть в огне, тот не утонет).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

крыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Абзывацца крыкам (у 1 знач.); паднімаць крык.

К. ад болю.

Крычаць, што аж у Крычаве чуваць!

2. Гучна гаварыць.

Не трэба к., гавары спакойна.

3. на каго (што). Гаварыць з кім-н. рэзкім тонам, лаяць каго-н.

К. на дзяцей.

4. перан. Шмат гаварыць пра каго-, што-н., многа пісаць у друку, прыцягваючы агульную ўвагу.

Так і крычаць газеты аб перамогах.

Аб такой падзеі нельга многа к.

Крычма крычаць (разм.) — вельмі моцна крычаць (ад страху, крыўды і пад.).

Хоць гвалт (каравул) крычы (разм.) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.

|| аднакр. кры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)