На́гадле ’хутка, спяшаючыся’ (зэльв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё ад *нагильне, гл. нагильны, у выніку распадабнення і перастаноўкі зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ндра ‘хітрая жанчына’ (Мат. Маг. 2). Няясна. Экспрэсіўнае ўтварэнне з перастаноўкай зычных ад трындзець (гл.)? Гл. таксама папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛІТЭРА́ЦЫЯ (ад лац. ad да, пры + littera літара),

адзін са спосабаў гукавой арганізацыі маўлення, паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных гукаў. Словы, звязаныя алітэрацыяй, вылучаюцца ў моўнай плыні, набываюць пэўную інтанацыйную значнасць. Як стыліст. прыём алітэрацыі выкарыстоўваецца з даўніх часоў у вуснапаэт. і літ. разнавіднасцях маст. мовы (пераважна ў паэзіі).

На алітэрацыі пабудаваны многія прыказкі і прымаўкі («Дружба дружбай, а служба службай»), скорагаворкі («Пекар Пётр пёк пірог»). Прасцейшы від алітэрацыі — гукаперайманне, але ў чыстым выглядзе яно выступае рэдка, часцей служыць першаасновай для далейшых гукавых асацыяцый («Шурхатала трава затоеным шэптам: «Ш-ш-ш... с-с-с...» З.​Бядуля). Алітэрацыя звычайна спалучаецца з асанансам.

т. 1, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФГА́НСКАЯ МО́ВА, пушту,

адна з іранскіх моў (усх.-іранская група). Адна з дзвюх (разам з дары́) афіц. моў Афганістана, пашырана таксама на ПнЗ і З Пакістана. Шматлікія яе дыялекты падзяляюць на ўсх. і зах. групы.

Паводле грамат. ладу афганская мова флектыўная з элементамі аналітызму. Фанет. сістэма характарызуецца багаццем зычных (30 фанем); націск свабодны, рухомы. Два склоны: прамы і ўскосны ці спалучэнне ўскоснага склону з прыназоўнікам і паслялогам. Катэгорыя роду ўласцівая іменным і дзеяслоўным формам. Марфалогія дзеяслова складаная. Адносна пэўны парадак слоў у сказе: дзейнік — на пачатку, выказнік — у канцы. Пісьмовая традыцыя існуе з 16 ст. Пісьменства на аснове араб. графікі.

т. 2, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНДАНЕЗІ́ЙСКАЯ МО́ВА,

адна з аўстранезійскіх моў (малайска-палінезійская галіна). З 1945 афіц. мова Інданезіі. Дыялектаў не мае. І.м. — працяг і развіццё ў Інданезіі малайскай мовы, фаналагічны і грамат. строй якой, а таксама лексіка складаюць яе аснову.

У фанет. складзе 6 галосных, 4 дыфтонгі і 18 зычных, што ўтвараюць апазіцыю па глухасці — звонкасці. Большасць карэнных марфем двухсастаўныя. У лексіцы шмат запазычанняў з яванскай, суданскай, нідэрландскай, англ., араб. моў. Грамат. і лексічныя формы склаліся да канца 1960-х г., арфаэпічныя — выразна не акрэслены. Пісьменства з пач. 20 ст. на аснове лац. алфавіта.

Літ.:

Грамматика индонезийского языка. М., 1972;

Кондрашкина Е.А. Индонезия: Языковая ситуация и языковая политика. М., 1986.

т. 7, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ПРСКАЕ ПІСЬМО́,

складовае пісьмо в-ва Кіпр у 6—2 ст. да н.э. Першапачаткова створана для ўласна кіпрскай мовы, потым прыстасавана да грэч. мовы каланістаў. К.п. — вытворнае ад кіпра-мінойскага пісьма (разнавіднасць крыцкага пісьма). Мае 56 знакаў (галосны ці спалучэнне галоснага з зычным). Кожны знак — адкрыты склад, адсутнічае размежаванне доўгіх і кароткіх галосных, глухіх і звонкіх зычных. Кірунак справа налева, часам чаргаваўся ад радка да радка. Стараж. кіпрскія надпісы датуюцца 2400—2100 да н.э. Першыя дэшыфроўкі К.п. зроблены ў сярэдзіне 19 ст. на грэч. мове. Тэксты на ўласна кіпрскай мове не прачытаны.

Літ.:

Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.

А.​М.​Рудэнка.

т. 8, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Адга́ніць ’адгадаць’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ) да гадаць (гл.). Магчыма, запазычанне з польск. odgadnąć з наступным спрашчэннем групы зычных (dn > n).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамгну́ць ’крышку падкіснуць’ (мсцісл., З нар. сл.). З *прамзгнуць у выніку спрашчэння групы зычных; параўн. рус. промзгну́ть ’тс’. Гл. про́мзлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ту́бал, ту́бол ‘тулава’, побач з ту́лоб, ту́луб ‘тс’ (пін., Дразд.). У выніку перастаноўкі зычных л…б > б…л. Гл. ту́лаб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́шнае ‘нясмачнае, нішчымнае, незапраўленае’: адно тушнае ядзім (Бяльк.). Відаць, да ту́шчы ‘парожні, пусты’ (гл.) > *тушчнае ‘пустое’ са спрашчэннем спалучэння зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)