стра́шны, -ая, -ае.
1. Які выклікае пачуццё страху.
С. звер.
Страшнае здарэнне.
Страшна (прысл.) у лесе перад навальніцай.
У жыцці было і страшнае (наз.).
2. Вельмі вялікі або моцны па ступені праяўлення чаго-н., значны (разм.).
С. холад.
С. выбух скалануў паветра.
3. Які выклікае непрыемныя пачуцці, уражвае сваім трагізмам; цяжкі.
Балючая і страшная вестка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
nieobojętny
1. na coнеабыякавы да чаго;
2. значны; важкі; важны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
doniosły
doniosł|y
важны; значны;
~e wydarzenie — важная (істотная) падзея
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
*Маркаві́ннік, моркові́ннік ’жаўтацвет вясенні, Adonis vernalis L.’ (лельч., Бейл.). Відаць, назва перанесена з іншай расліны, таму што з раслінай морква нельга звязаць матывацыю наймення. Магчыма, да маркава́ць (> ⁺маркаваны ’значны, відочны’: жоўтая кветка здзіўляе нас сваім памерам і выгодна выдзяляецца сярод сваіх сучаснікаў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
почти́тельный
1. (выражающий почтение) пачці́вы;
2. (большой) перен., разг. пава́жны; (значительный) ла́дны; немалы́, зна́чны;
почти́тельное расстоя́ние зна́чная адле́гласць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вялі́кі, -ая, -ае; бо́льшы; найвялі́кшы, найбо́льшы.
1. Значны па велічыні, памерах, сіле; проціл. малы.
В. горад.
В. будынак.
Вялікая радасць.
Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка). Вялікая зямля (мацярык). Вялікая літара (якая выступае над радком).
2. Выдатны па сваім значэнні; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.
Вялікая перамога.
В. вучоны.
3. Большы, чым патрэбна, прасторны.
Гэтыя боты мне вялікія.
4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.
Сын ужо в., пойдзе ў школу.
5. Значны па колькасці.
Вялікая сям’я.
Вялікія грошы.
◊
Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — па дурасці.
Вялікае мноства — вельмі многа.
Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
э́ра, -ы, мн. э́ры, эр, ж.
1. Сістэма летазлічэння, якая вядзе свой пачатак ад пэўнага моманту.
Хрысціянская, або новая, наша, э. пачынаецца з даты нараджэння Ісуса Хрыста.
2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга.
Э. касманаўтыкі.
3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спец.).
Палеазойская э.
Мезазойская э.
Кайназойская э.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Но́тны ’занудлівы, патрабавальны’ (мін., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’капрызны’ (жлоб., Мат. Гом.). Параўн. рус. нотный ’адукаваны, разумны, хітры; патрабавальны, капрызны; важны; нудны, надаедлівы’, чэш. notný ’належны; акуратны, прыстойны, значны’, першапачаткова, паводле Махэка₂ (402), у мове музыкаў і спевакоў ’па нотах, паводле нот’ (гл. нота).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вялі́зны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі значны па велічыні; надта вялікі. Пасярэдзіне вострава расце некалькі вялізных старых ялін. В. Вольскі. Неба ўгары кружылася; зямля, нібы вялізная касавокая талерка, усё хінулася кудысь і вагалася, гатовая вось-вось абрынуцца ў невядомую прорву. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
веліза́рны і вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.
1. Надзвычай вялікага памеру; вялізны. Велізарны (вялізарны) гмах. Велізарныя (вялізарныя) масівы балот. // Шматлікі. Велізарнае (велізарнае) войска.
2. перан. Вельмі значны па сваёй сіле, размаху, уплыве; вялізны. Велізарны (вялізарны) выбух, энтузіязм, поспех. Велізарны (вялізарны) попыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)