Скло́ка ‘сварка, непрыязныя адносіны’ (ТСБМ), ‘калатня, гармідар; віхор, ураган’ (Ласт.), ‘моцны вецер з дажджом’: нахопітца склока да й пакруціць, паломіць усе збожэ (Сержп.). Параўн. укр.скло́ка ‘сварка’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 276), рус.скло́ка ‘тс’, якое Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) узводзіць да клок (гл.), параўн. таксама клаката́ць ‘сварыцца’ (Мат. Гом.), гл.; сюды ж склы́ка ‘лаянка, варожасць’ (Касп., Мат. Гом.), ‘сваркі, калатня’ (Растарг.), якое Трубачоў (Дополн., 3, 642) лічыць экспрэсіўным пераўтварэннем склока; хутчэй да клы́чыць ‘шкуматаць, блытаць; дражніць (злаваць)’, гл. Фасмер (3, 642) рус.склы́ка разглядае як дэрыват ад клык (гл.). Першасным значэннем трэба прызнаць ‘блытаць, круціць’, параўн. клочча ‘адходы пры апрацоўцы льну’ (гл.), рус.скло́чить ‘склычыць, пераблытаць’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца сівым. «Ці то сівець пачаў [Глеб], ці то проста святло на валасах пераліваецца... Мы ж амаль равеснікі», — падумаў Макар.Дуброўскі.Дармо, што сівеюць мае аднагодкі — вучы нас, краіна, сягоння нанова!Вялюгін.
2. Віднецца, вылучацца здалёк (пра што‑н. шаравата-белае, сівое); шарэць. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні.Хадкевіч.Яшчэ не прыбіты дажджом попел сівеў на тым месцы, дзе стаялі хата і хлевушок.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brash
I[bræʃ]1.
adj.
1) наха́бны, непачці́вы, дзёрзкі
a very brash young man — ве́льмі непачці́вы малады́ чалаве́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
само́та, ‑ы, ДМ самоце, ж.
1. Адзінота, знаходжанне ў адзіноцтве. Пісар Васількевіч сядзеў у сваім запаветным пакойчыку, дзе ён часта любіў заставацца ў самоце.Колас.
2. Стан, самаадчуванне самотнага; смутак, туга. У роспачы і самоце, Аляксей ішоў сам не ведаючы куды.Вітка.Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем тваё набалелае сэрца, І знікне самота з вачэй.Панчанка./увобразнымужыв.Самота выльецца слязамі, Як хмара цёмная — дажджом.Лось.Нылі тэлефонныя правады, выплаквалі ў адвечны прастор сваю самоту.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траву́ дождём приби́ло к земле́ траву́дажджо́м прыбі́ла да зямлі́;
бревно́ приби́ло к бе́регу бервяно́ прыбі́ла (прыгна́ла) да бе́рага;
приби́ть до полусме́рти прыбі́ць да паўсме́рці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Cucurrit quispiam, ne pluvia madesceret, et in foveam praefocatus est
Спяшаўся, каб не вымакнуць пад дажджом, а трапіў у яму.
Спешил, чтобы не вымокнуть под дождём, а угодил в яму.
бел. Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў.
рус. От беды бежал, да в яму попал. От дождя да под капель. От горя бежал, да в беду попал. От волка ушёл, да на медведя напал. Искал дед маму, да и попал в яму. Хотел отворотить от пня, да наехал на колоду.
фр. Se jeter à l’eau de peur de la pluie (Броситься в воду, опасаясь дождя). Tomber de la poêle en braise (Упасть со сковородки на раскалённые угли).
англ. Out of the frying-pan into the fire (Из сковороды в огонь).
нем. Aus dem Staub in die Mühle kommen (Из пыли в мельницу). Aus dem Rauche ins Feuer (Из дыма в огонь).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
град, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе крупінак лёду рознай велічыні. Вільготны сівер балюча біў у твар рэдкімі шрацінамі граду.Шамякін.Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам.Колас.
2.перан.; чаго. Мноства чаго‑н. Яе [Любы] з’яўленне на полі жанкі зноў сустрэлі градам заўваг.Васілевіч.Некалькі мужчын, хто з канём, а хто без каня, уцякалі ў лес пад градам куль.Нікановіч.
3.узнач.прысл.гра́дам. У вялікай колькасці; патокам. З Кірылы ліўся пот градам, кашуля на целе была мокрай.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўнач1, ‑ы, ж.
1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. Я паспрабаваў абмацваць дрэвы ў надзеі на тое, што па імху на ствалах вызначу поўдзень і поўнач.Анісаў.Увесь май з поўначы налятаў калючы вецер, сек буйным дажджом адубелую за зіму зямлю.Асіпенка.На поўначы святлела паласа суцэльнай зары.Брыль.// Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Поўнач СССР.
2. Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. //(з вялікай літары). Палярная зона зямнога шара; Арктыка.
по́ўнач2, ‑ы, ж.
Сярэдзіна ночы, 12 гадзін ночы. Было за поўнач, калі скончыўся сход.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлята́цца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да разляціцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Развявацца, аплятаць у бакі ад павеваў ветру і пад. Мужчына, што ішоў побач з Бялькевічам, увесь час адкідваў рукою чорныя валасы, а яны разляталіся і падалі на лоб ад хуткай хады.Савіцкі.Толя крадком, міжвольна зірнуў .. [Людзе] услед, — на светлы плашчык, што разлятаўся над загарам быстрых ног у басаножках, якія тапталі густую, нізкую траву.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струме́ніць, ‑ніць; незак., што і без дап.
Цячы струменем, струменямі. Вясна-красна Прыйшла да нас, Са стрэх вада струменіць.Хведаровіч.Тапурыя дапамог .. [Тарыелу] ўстаць і амаль непрытомнага давёў да маленькага ручая, што струменіў з-пад каранёў дрэў.Самуйлёнак.Ёсць лажок сярод жыта, Дзе струменіць крыніца.Калачынскі.//перан. Вылучаць, пашыраць струменем (пах, святло і пад.). І дуб-крапак і куст малы Стаяць у мудрым задуменні, А сосны сочаць і струменяць Густы, духмяны пах смалы.Колас.Незлічоныя стагі цямнелі на росна-шызым абшары, струменілі той асаблівы водар, які бывае ў сена, не кранутага дажджом.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)