Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́НІНА,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе г.п. Церахоўка — в. Кругавец-Калініна. Да 1930 наз. Папоўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдУ ад г. Добруш, 60 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Кругавец. 895 ж., 495 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.
сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Свята-Мікалаеўская царква. За 3 км на ПдУ ад вёскі — гарадзішча. Каля вёскіЛенінскае радовішча пяскоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скапы́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скапыціць.
2.узнач.прым. Стаптаны, здратаваны. У канцы вёскі, за скапычаным выганам, дом на высокім падмурку.Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСНЕ́ЖЫЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад Пінска, 173 км ад Брэста, на аўтатрасе Гомель—Брэст. 1197 ж., 367 двароў (1995). Забудоўваюцца паводле праекта планіроўкі 1968 (БелНДІдзіпрасельбуд; карэкціроўка 1980, аўтар забудовы арх. Н.Нядзелька, інж. В.Хандогін). Гал. вось кампазіцыі — шырокі бульвар, які звязвае асн. ўезд у вёску з боку Пінска з цэнтр. плошчай, дзе знаходзяцца адм. будынак, гандл. цэнтр, Дом культуры з залай на 600 месцаў. Цэнтр вёскі забудоўваецца 2—3-павярховымі 8-12-кватэрнымі секцыйнымі і 2—4-кватэрнымі жылымі дамамі з кватэрамі ў 2 узроўнях. Унутрыквартальная прастора азялененая і добраўпарадкаваная, мае малыя арх. формы — пляцоўкі для адпачынку і інш. У паўн. частцы вёскі сканцэнтравана індывід. забудова сядзібнага тыпу, на ПнЗ — вытв. зона. На У ад цэнтр. плошчы створаны парк з зонамі адпачынку і спорту. Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́сніцы, ‑ніц; адз.няма.
1. Вароты ў двор або з двара ў агарод, у поле. Мы ўвайшлі ў двор — звыклы сабе сялянскі двор, з хлевушкамі, павеццю, весніцамі на прыгуменне.Чорны.Нямала было пасля.. весніц на чужых дварах, з якіх я выганяў штодня чужую жывёлу.Брыль.
2.Уст. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Сонца ўжо звярнула з поўдня, калі з весніц вёскі.. паказалася чарада кароў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вёска, ‑і, ДМ вёсцы; Рмн. ‑сак; ж.
1. Сельскае паселішча. Палеская вёска. □ Вёска, дзе была.. школа, спадабалася мне — невялікая, з адной толькі вуліцай, і ўся нібы замаскіраваная ў зеляніне.Кавалёў.
2. Сельская мясцовасць. Паехаў працаваць на вёску.// Жыхары вёскі; сялянства, вясковае насельніцтва. [Мужык:] — [Хлопчык] як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць.Якімовіч.З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бальша́к, ‑а, м.
Вялікая (у адрозненне ад прасёлачнай) дарога; шлях. [Рыгор] спыніўся прыкладна за кіламетр ад вёскі, там, дзе ад бальшака адгаліноўваецца палявая дарога на Бугры.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматвяко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які існуе, дзейнічае на працягу многіх вякоў. Шматвяковыя традыцыі. □ Сапраўды ля вёскі Варонча, што пад Навагрудкам, існуе шматвяковы дуб, звязаны з імем Міцкевіча.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́ган ’паша, участак каля вёскі, куды выганяюць жывёлу’ (Касп., Шат., Янк. I, Яруш., З нар. сл., Інстр. I, Яшк., БРС); укр.ви́гін, рус.вы́гон, польск.wygon, чэш.výhon, славац.výhon. Ад выганя́ць, гл. гнаць; параўн. структурны адпаведнік літ.ìšgana ’выган, прагон’, gãnýti ’пасвіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заўва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.
1.каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.
З. агеньчык удалечыні.
З., што слухачы стаміліся.
Не заўважылі, як даехалі да вёскі.
2.каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.
З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.
3. Сказаць што-н., уставіць у размову. «Яно так і ёсць на самай справе», — заўважыў старшыня.
|| незак.заўважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)