Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Месца на службе, звязанае з выкананнем пэўных абавязкаў. Пасада старшыні. □ Ад злосці больш яшчэ чарнее [ляснічы], З астатніх слоў Міхася лае, З пасады выгнаць пагражае.Колас.Бацька працаваў падзённа на чыгунцы, пасля яго прынялі на штатную пасаду рамонтным рабочым пад Магілёвам.С. Александровіч.
2.Уст. Сядзіба. На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада Стаяла панская пасада.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́жыць1, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак.
Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад. Хворы выжыў. □ Таполі абламала [бура] голле, паздзірала кару, але таполя выжыла — шуміць во і шуміць.М. Стральцоў.Марылін Манро нейкім цудам пашанцавала выжыць у гэтым пекле эксплуатацыі, нажывы і бізнесу.Новікаў.
•••
Выжыць з розуму — страціць памяць, здольнасць усведамляць.
вы́жыць2, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак., каго-што.
Прымусіць пакінуць свой дом, месца працы і пад.; выгнаць адкуль‑н. Выжыць з хаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.што. Прайсці хутка, праехаць значную адлегласць. Праперці пешшу дзесяць кіламетраў.
3.каго. Груб.Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. Яму [Бабру] прыйшлося надта крута: Яго з работы Леў прапёр.Валасевіч.// Гонячыся за кім‑н., прагнаць яго куды‑н. Насця Сурага выламала з плота доўгі прут і праперла Маню аж за сяло.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нкі, ‑аў; адз.няма.
Абл. Ранішняя пасьба жывёлы летам у гарачую пару. Маці толькі і клопату з.. [каровай], што выгнаць на ранкі.Б. Стральцоў.Пасвіў .. [дзядзька Алесь] толькі на ранках, бо ўдзень яго ўжо не пускала кузня.Кулакоўскі.// Знаходжанне жывёлы ў хляве ў паўдзённы час пасля ранішняй пасьбы. Тым часам пара і выганяць каровы з ранкаў, і Паўліха ідзе рыхтаваць Чэсіку торбу.Васілевіч.Сёння ўжо каровы прыгналі на ранкі, а Віктара ўсё яшчэ няма.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадні́ца, ‑ы, ж.
1. Жаночае адзенне, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз. Сынклета Лукічна апусціла галаву і доўга моўчкі перабірала складкі спадніцы.Шамякін.Спадніца і кофтачка, што прынесла маці, былі просценькія, злінялыя.Карпаў.
2.перан.Разм. Пра жанчыну (як прадмет цягі мужчын). На адно ён [Мікіта] здацен — Бегаць за спадніцай.Бачыла.[Сулькіна:] — Самаачыстку трэба весці сістэматычна. Нам таксама неабходна выгнаць усіх тых, якія здольны ганяцца за ўсякаю спадніцаю.Гурскі.
•••
Трымацца за спадніцугл. трымацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вон,
1.прысл. Прэч, на двор. Выгнаць з хаты вон.
2.выкл. Ужываецца ў значэнні загаду выйсці. Вон адсюль! — Вон, каб мае вочы вас не бачылі!..Ракітны.
•••
Вон з вачэй — прэч.
Дух вонзкагогл. дух.
(Хоць) душа вонгл. душа.
З рук вон — а) дрэнны; вельмі дрэнны. Ледзь Морж прыпоўз назад і — плюх! — у мора. Адлежваўся, бядак, нямала дзён. Каханне атрымалася — з рук вон.Корбан; б) вельмі, надта. Абстаноўка, шчыра кажучы, з рук вон дрэнная.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)