1) паўднёваамерыканская млекакормячая жывёла сям. ламаў з тонкай і мяккай шэрсцю;
2) воўна гэтай жывёлы;
3) пража з сумесі воўны і бавоўны, а таксама тканіна з гэтай пражы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
САВЕ́ЦКІ МЕРЫНО́С,
парода танкарунных авечак воўнавага і мяса-воўнавага кірунку. Выведзена ў 1920—51 у паўд. раёнах еўрап.ч.СССР паляпшэннем і скрыжаваннем мазаеўскіх і новакаўказскіх авечак з баранамі асканійскай пароды, прэкас, рамбулье, каўказскай і інш. Выкарыстоўваліся пры вывядзенні грузінскай танкаруннай і забайкальскай парод. У 1960—80 адна са шматлікіх танкарунных парод авечак у СССР. Гадуюць пераважна ў Расіі (паўд. раёны, Зах. Сібір і інш.) і Казахстане.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, з прапарцыянальным тулавам, магутным касцяком. Скура шчыльная, на шыі 1—2 невял. папярочныя складкі ці 1 падоўжная (бурда). Маса бараноў 90—110 (да 130) кг, матак 50—55 (да 70) кг. Руно самкнутае, воўна мерыносавая, эластычная, мяккая, ураўнаваная па тонкасці і даўж. (7,5—10 см), з раўнамернай пакручастасцю. Настрыг воўны з бараноў 13—16 (да 24) кг, з матак 5—7 кг. Выхад чыстай воўны 36—42%. Плоднасць 120—140 ягнят на 100 матак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ворс, ворса (БРС, КТС, Нас., Касп.) ’адходы воўны пры часанні ў выглядзе асобных кароткіх валокнаў’ (Влад.); ’мяккая воўна’ (Мядзв.). Рус.ворс, укр.ворс. Відавочна, сумеснае ўсходнеславянскае запазычанне са ст.-перс.vars ’волас’; параўн. таксама авест.varǝsa ’волас’, н.-перс.gars ’тс’, роднаснае рус.волос (Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 169; Брукнер, 627). З слав. запазычана літ.varsà ’жмут шэрсці, валасоў’ (Буга, KS, 199; Скарджус, Slav., 233).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баво́ўна (у Касп.: ’бавоўна, вата’). Укр.баво́вна. Запазычанне з польск.bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш.bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўна ’шэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wool
[wʊl]1.
n.
1) во́ўнаf.
2) ваўня́ныя ні́ткі
3) сукно́n.
4) ваўня́ная (суко́нная) адзе́жына
2.
adj.
ваўня́ны; суко́нны
•
- pull the wool over someone’s eyes
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Весніна́, вэснина́ ’вясенняе ворыва’ (палес., Выг.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад *веснаваць. Аналагічна ў паўн.-рус. гаворках назвы для работ, якія выконваюцца вясной: ве́сни́на́ ’воўна, якую настрыглі з авечак у маі або летам’, пск. ’сняткі вясенняга ўлову’, арханг.веснова́нье ’паляванне на марскіх звяроў вясной’, пск.вешница ’вясенняе ворыва’, арханг.вёшня ’вясенняя сяўба’, укр.веснування, веснова́нє ’правядзенне веснавых палявых работ’, польск.vʼosna ’вясеннія палявыя работы’, серб.про̀летина ’вясенняя сяўба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мшыць1 ’закладваць мох між бярвенняў’ (красл., Сл. ПЗБ; ТС), мшы́ты ’перасцілаць і запакоўваць посуд на возе’ (Вярэн.), зах.-укр.мшити ’канапаціць мохам’, рус.мшить ’тс’, кастрам. ’перасцілаць і пакаваць посуд на возе’. Да імшыць1.