размя́цца, разамну́ся, разамне́шся, разамне́цца; разамнёмся, разамняце́ся, разамну́цца; разамні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мяккім (ад сціскання, расцірання).

Воск размяўся.

2. перан. 3 дапамогай якіх-н. рухаў прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).

Р. пасля сну.

|| незак. разміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. размі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.); прым. размі́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Разміначная дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лазбава́ць, лазьбаваць ’падглядаць пчол’, пёрам, ’рабаваць’ (смарг., паст., Сл. паўн.-зах.; мядз., Нар. словатв.), ст.-польск. laźbić ’браць мёд і воск’ (XIV ст.). Ітэратыў ад прасл. рэгіяналізма lazbbiticlazbbadaziti. Да лазіць 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

waxen

[ˈwæksən]

adj.

1) васко́вы, з во́ску

2) гла́дкі й бле́дны, як воск (пра ко́лер тва́ру)

3) наваскава́ны; наваксава́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ва́кса 1 (БРС). З ням. Wachs ’воск’, Schuhwachs ’вакса для ботаў’ (Фасмер, 1, 267; Рудніцкі, 1, 296).

Ва́кса 2 ’плакса’ (З нар. сл.). Другая частка дзіцячай «дражнілкі» плакса‑вакса, утворанай шляхам экспрэсіўнай рэдуплікацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Аскада́вец, оскада́вэц ’торбачка для выціскання сыру’ (Вешт.). Пераасэнсаванае, дээтымалагізаванае і ў выніку гэтага страціўшае пачатковае в‑ воскодавьць ’торбачка, у якой адціскаюць (давяць) воск’, параўн. воскодавник салодкая вада, што застаецца пасля прасавання воску’ (Анох.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ператапі́ць ​1, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., каго-што.

Утапіць, патапіць усё, многае або ўсіх, многіх.

ператапі́ць ​2, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

1. Растапіўшы, расплавіўшы, апрацаваць для ўжывання. Ператапіць сала. Ператапіць воск.

2. Растапіць усё, многае. Ператапіць увесь здор.

3. Празмерна адтапіць моцным награваннем (пра кіслае малако).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯЛЬКЕ́ВІЧ (Пётр Іларыёнавіч) (27.1.1907, Мінск — 28.5.1992),

бел. вучоны ў галіне хіміі торфу. Чл.-кар. АН Беларусі (1953), д-р хім. н., праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1928). З 1936 у Ін-це хіміі АН БССР. З 1952 дырэктар, у 1960—87 заг. лабараторыі Ін-та торфу АН БССР. Навук. працы па хім. перапрацоўцы торфу. Прапанаваў новыя шляхі выкарыстання торфу (вытв-сць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, тарфашчолачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў), тэхналогію вылучэння з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў.

Тв.:

Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн., 1977 (у сааўт.).

Літ.:

П.​И.​Белькевич // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1977. № 1.

М.​У.​Токараў.

П.І.Бялькевіч.

т. 3, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́ХАРАЎ (Георгій Міхайлавіч) (29.4.1934, с. Ківерычы Рамешкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 12.4.1997),

бел. вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу. Д-р хім. н. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1959). З 1975 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі (у 1988—94 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. тэхналогіі гаручых выкапняў, даследаванні хім. саставу і выкарыстанні тарфянога воску. Распрацаваў новыя спосабы вылучэння бітумаў з торфу і бурага вугалю, спосаб атрымання канцэнтратаў нафтавых меркаптанаў.

Тв.:

Эмульгирующиеся составы, содержащие торфяной воск (разам з Н.​І.​Лыч, Г.​І.​Крот) // Новые процессы и продукты переработки торфа. Мн. 1982;

Эфирные битумы торфа (разам з В.​С.​Голубевай, А.​В.​Гусінцавай) // Химия твердого топлива. 1988. №1.

т. 13, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́ціць ’утвараць’: пчолы воск адцяць, выдзяляюць з цела (ваўк., Сл. ПЗБ). Утворана ад пот (гл.) на базе народных уяўленняў пра ўтварэнне мёду. Менш верагодна з літ. paitsiі ’класці яйцы’ (Грынавяцкене і інш., Междунар. конф. балтистов, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапусці́ць сов., разг.

1. перепусти́ть;

п. віно́ ў другу́ю бо́чку — перепусти́ть вино́ в другу́ю бо́чку;

2. перетопи́ть, перепусти́ть;

п. воск — перетопи́ть (перепусти́ть) воск;

3. (што, чаго) поступи́ться (чем), уступи́ть (в чём);

ён свайго́ не перапу́сціць — он свои́м не посту́пится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)