ДА́ННІКІ,

феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ у 14—16 ст., якія плацілі феад. зямельную рэнту пераважна ў форме даніны (збожжа, мяса, мёд, воск, футра і інш.). Асн. адзінкай абкладання данінай служыў дым (сял. гаспадарка), але за яе выплату адказвала супольна ўся абшчына. Да канца 15 ст. Д. былі пераважнай катэгорыяй сялян. З развіццём таварна-грашовых адносін да сярэдзіны 16 ст. на 3 і часткова ПнУ Беларусі Д. паступова ператварыліся ў паншчынных (гл. Цяглыя сяляне) і чыншавых (гл. Асадныя сяляне) сялян. Д. гаспадарскіх падняпроўскіх валасцей у выніку агр. рэформы 1560 ператварыліся ў чыншавых сялян.

М.Ф.Спірыдонаў.

т. 6, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)